- •Тлумачальная запіска
- •Змест курса раздзел і. Класічная харавая літаратура (замежная) Тэма 1. Музычная культура эпохі сярэднявечча
- •Тэма 2. Музычная спадчына эпохі Адраджэння
- •Тэма 3. Хары малых форм
- •Тэма 4. Кантатна-аратарыяльная і оперна-харавая музыка XVII – XX cт.Ст.
- •Музычная віктарына да і раздзела
- •Літаратура да першага раздзела
- •Змест курса
- •Тэма 1. Беларуска харавая музыка XX ст. У даваенны перыяд.
- •Тэма 2. Беларуская харавая музыка ў пасляваенны перыяд.
- •Раздзел II
- •Беларуская харавая літаратура
- •Тэма 3. Неафалькларызм – пераходная ступень у развіцці харавой музыкі перыяду кан. XX – пач. XI ст.
- •Тэма 4. Беларуская кантата і араторыя. Вакальна-сімфанічная музыка. Беларуская харавая музыка у оперных і драматычных спектаклях.
- •Музычная виктарына да другога раздзела
- •Літаратура
- •Змест курса раздзел ііi. Класічная харавая літаратура (руская)
- •Тэма 2. Руская оперна-харавая класіка хіх ст.
- •Тэма 3. Развіццё жанру a cappella ў творчасці рускіх кампазітараў хіх – пач. Хх ст.
- •Тэма 4. Кантаты і вакальна-сімфанічныя творы рускіх кампазітараў
- •Тэма 5: Шляхі фарміравання харавой музыкі а cappella хх стагоддзя
- •Тэма 6: Араторыя, кантата, паэма, сюіта и другія вакальна-сімфанічныя жанры ў творчасці сучасных рускіх кампазітараў.
- •Тэма 7: Харавая музыкаўтэатральных жанрах
- •Музычная віктарына
- •Музычная віктарына
- •Літаратура да ііi раздзела Абавязковая
Літаратура
Асноўная
Глушчанка Г., Мухарынская Л. Гісторыя беларускай савецкай музыкі / Мн., 1971. Вып.1.
История беларусской музыки / Под ред. Г.Глущенко. Мн., 1976.
История музыки народов СССР / Под ред. Келдыша Ю.: Мн., 1970 – 1974. Т. 1 – 5.
Капілаў А., Ахвердава А. Музычная літаратура Беларусі XIX – пачатку XX ст. – Мн., 2000.
Кулешова Г. Белорусская кантата и оратория. – Мн., 1987.
Нисневич И., Нисневич С. Очерки по белорусской музыкальной литературе. – М.; Л., 1969.
Смагін А. Беларуская харавая літаратура: Курс лекцый . – Мн., 1998.
Смагін А. Харавое мастацтва Беларусі XX ст. – Мн., 1998.
Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні (для харавога і сольнага выканання) / Скл. І. Любан. – Мн., 1938.
Беларускія народныя песні / Скл. Р. Шырма. Вільня, 1929. Вып.1.
Харавая полифония. / Сост. В. Ровдо и др. – Мн., 1981.
Хрестоматия по истории белорусской советской музыки / Сост. Г.Глущенко, С.Нисневич. – Мн., 1978.
Хрэстаматыя па чытанню харавых партытур: У 2 т. / Скл. В.Роўда. –Мн.,1973 – 1974. Т.1 – 2.
Хрэстаматыя па беларускай харавой опернай літаратуры / Скл. В.Роўда. – Мн., 1975.
Хрэстаматыя па дырыжыраванню / Скл. А. Жураў. МН., 1987.
Дадатковая
Лыч Л., Навіцкі Ул. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.
Масленікава В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. – Мн., 1999.
Музычны тэатр Беларусі (1917 – 1959 гг.). – Мн., 1993.
Харавая музыка. Літургія. / Укл. А.Пякуцька і інш. – Мн., 1994.
Дедюля Т. Беларусская советская песня. – Мн., 1982.
Духоўная харавая музыка: Вучэб.-метад. дапаможнік / Скл. А. Пякуцька, З. Леановіч, В. Маеўская. – Мн., 1996.
Змест курса раздзел ііi. Класічная харавая літаратура (руская)
Тэма 1. Вытокі прафесійнага харавога мастацтва. Харавая музыка эпохі Асветы.
Знаменны распеў – выдатная з’ява рускага мастацтва даўніны. Ладава-інтанацыйныя і структурныя рысы. Натацыя. Раннія формы шматгалосся. Радковыя спевы.
Фарміраванне гамафонна-гарманічнага стылю ў другой палове ХІІ ст. З’яўленне лінейнай натацыі. Партэсныя спевы, іх тэмбрава-рэгістравыя асаблівасці. Дзейнасць М. Дылецкага і яго школы. Вядучыя жанры – партэсны канцэрт і кант.
Умацаванне дэмакратычных тэндэнцый у рускім мастацтве. Цікавасць да народнай творчасці. Роля народнай песні ў жанрах прафесійнай харавой творчасці.
Новы этап у развіцці харавога канцэрта. Творчасць М. Беразоўскага і Д. Бартнянскага – першы перыяд рускай харавой класікі.
Хоры ў даглінкінскай оперы, іх месца ў драматургіі. Харавыя апрацоўкі народных песень у операх Я. Фаміна, М. Мацінскага, В. Пашкевіча.
Пераход ад прамога цытавання фальклору да пераносу інтанацый у аўтарскую музыку.
Тэма 2. Руская оперна-харавая класіка хіх ст.
Вывучэнне ролі і месца хору ў рускай класічнай оперы. Выкарыстанне вялікіх харавых cцэн у операх М. Глінкі.
Новыя тыпы драматургіі ў рускай оперы: эпічная, вылучаная М. Глінкам на фундаменце гістарычнага і казачнага сюжэтаў, і лірычна-драматычныя ў А. Даргамыжскага. Розныя функцыі хароў у операх. Традыцыйныя хары і новы жанр – оперна-харавая cцэна.
Розныя структуры хароў (фуга, разнастайныя тыпы варыяцый на вытрыманую мелодыю) і харавых саставаў (ад аднагалосся да троххорнага «Слаўся»).
Хор у лірыка-драматычнай оперы А. Даргамыжскага як сродак паглыблення нацыянальнга характару, стварэнне жанрава-бытавога фону.
Хары 1-й дзеі оперы «Русалка» – сюіта, створаная з розных жанраў песень – характэрная асаблівасць рускіх лірыка-драматычных опер.
Новыя прагрэсіўныя тэндэнцыі рускага мастацтва 60-х гадоў ХІХ ст., дэмакратычная сутнасць і нацыянальны характар харавой музыкі. Росквіт гістарычнай оперы з вялікімі харавымі сцэнамі.
Оперна-харавая творчасць кампазітараў «Магутнай кучкі» (А. Барадзін, М. Мусарскі, М. Рымскі-Корсакаў).
Новы тып масавых сцэн, якія адлюстроўваюць тэму «народ і дзяржава», увядзенне ў харавыя cцэны дыялогаў, рэчытатываў.
Народна-нацыянальны склад, разнастайнасць харавых характарыстык опер А. Барадзіна, М. Мусарскага, М. Рымскага-Корсакава. Прыклады вобразнай поліфаніі.
Разнастайнасць структур хароў: трохчасткавая, куплетная формы і больш рэдкія (санатная, ронда-саната).
Месца і характар харавых апрацовак народных песень у казачных операх М. Рымскага-Корсакава. Росквіт рускай оперы ў творчасці П. Чайкоўскага. Харавыя cцэны ў лірыка-драматычных операх, дыферэнцыяцыя хору на самастойныя групы.
Секвенцыя – адзін з прыёмаў развіцця тэматычнага матэрыялу, асаблівасці фактуры і саставу хароў.
