Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
943 Кб
Скачать
☆

ФеерВеркі расіі хVіі – хVііі ст.Ст.

Першыя «вогненныя пацехі» ў Расіі пачалі здзяйсняць у XVII ст., калі пры двары

цара Аляксея Міхайлавіча была створана «пацешная палата» для выканання роз-

ных камедый, забаў і вогненных дзей. Факты сведчаць, што ў 1672 г. цар назіраў на

масленічных гуляннях на Масква-рацэ «лятаючыя пацешныя агні». З Расіі піратэхніка

пачала распаўсюджвацца і на падуладныя ёй землі. Так, у 1673 г. кіеўскі ваявода прасіў

прыслаць з Пушкарскага прыказу шэраг хімічных саставаў для ваеннай справы, а

таксама для «ўсялякай пацешнай пальбы».

Гэта сведчыць, што ў гэтыя часы першыя піратэхнічныя дзеі свецкага характа-

ру пачалі ўкараняць і на Украіне. У 1674 г. ў горадзе Вялікі Усцюг у гонар прыезда

галандскага пасла і яго сустрэчы з салавецкім ваяводай быў паказаны першы рускі

феерверк, дзе былі выкарастаныя ракеты і «шуціхі». У канцы XVII ст. феерверачныя

відовішчы наладжвала ў сваёй рэзідэнцыі вышэйшая знаць Расіі – князі Ф. Рамада-

наўскі, В. Галіцын, баярын П. Шэрэмецьеў. З канца XVII ст. феерверачнае мастацтва

Расіі цесна звязана з імем Пятра І, які яшчэ ў 17-гадовым узросце асабіста вырабляў

піратэхнічныя фігуры і ўдзельнічаў у іх спальванні.

У 1693 г. на масленіцу ў сяле Васкрасенскім рускімі піратэхнікамі быў спалены

феерверк з выкарыстаннем дэкаратыўных сродкаў. Тут пасля трохкратнага залпу

56 гарматаў успыхнуў белым агнём павільён з імянным вензелем «генералісімуса»

князя Ю.Ф. Рамаданаўскага (які з’яўляўся тады «адміралам» Пераяслаўскай флатыліі

і начальнікам «пацешных» палкоў). Затым быў асветлены транспарант з выявай Гер-

1 Витберг Ф. Указ. Сач, с.ХVII.

кулеса, якi раздзіраў пастку льва. Гэта быў першы вобразна асэнсаваны феерверк

Расіі. Метафарычнае супастаўленне «генералісімуса» Ф. Рамаданаўскага з выявай

Геркулеса мела намёк на ўзросшую сілу «пацешнага войска».

У самым канцы XVII ст. піратэхнічныя дзеі Расіі сталі насіць палітычны характар.

Перамогі рускіх войск над туркамі ў Азоўскую кампанію 1696 г. шырока святкавалася ў

дзяржаве. Ужо на другі дзень пасля ўзяцця Азова ў лагеры рускіх войск і на караблях

гучала траістая «заздраўная радасная пальба» з гарматаў і стрэльбаў.

На шляху вяртання войскаў у Маскву, ў г. Чэркаску 18 жніўня пасля аб’езду вой-

скаў, якія даваў Пятру I данскі атаман Фрол Мінаеў, быў спалены феерверк, які пра-

цягваўся да поўначы. Гэта быў першы выпадак, калі разам з салютнымі выстраламі

быў спецыяльна наладжаны феерверк у гонар ваеннай перамогі.

Новыя формы святкавання ваенных перамог знайшлі яшчэ больш яркае ад-

люстраванне ў вялікіх урачыстасцях і ўвесяленнях, арганізаваных у лютым 1697 г.,

у дні масленіцы. Гэтае святкаванне адбывалася каля Краснага Сяла (на ўскрайку

Масквы). Вакол вялікай запруды і на яго лёдавой паверхні была пабудавана спару-

да, уяўляўшая падабенства Азова, з вежамі, брамамі і «каланчамі народнымі». Уся

гэтая своеасаблівая дэкарацыя была ілюмінавана. Тут, акрамя розных «весялосцяў»,

былі наладжаны «пацехі» з удзелам палкоў, якія вярнуліся з азоўскага паходу – яны

разыгралі сцэны бамбардыроўкі, штурма і ўзяцця Азова. А затым адбылося феерве-

рачнае відовішча, якое дойжылася з апоўначы да раніцы. Аб гэтым феерверку адзін з

сучаснікаў паведамляе такія падрабязнасці: «...на лёдзе прадстаўлены быў цудоўны

феерверк. Ён складаўся з розных «іскусных» машын, размешчаных ў двайным чаты-

рохвугольніку, акружаны рознага роду і усялякіх велічынь ракетамі, якія займалі на

лёдзе вялікую прастору. Яго царская вялікасць знаходзіў задавальненне быць паміж

інжынерамі u1110 і ўдзельнічаў у рабоце самай вялікай машыны, якая была пастаўлена

ў сярэдзіне іншых. Яна ўяўляла двохгаловага з распрасцертымі крыламі арла, які

леваю нагою кідаў гарызантальныя ракеты ў адзін рог паўмесяца, што адбывалася

вельмі ўдала».

Трэба думаць, што гледачы феерверка забаўляліся тым, як расійскі арол метка

абстрэльвае турэцкі паўмесяц ракетамі і як пры гэтым апошнія разрываліся з асляп-

ляльным бляскам. Для свайго часу гэта была цяжкая задача у тэхнічных адносінах.

Акрамя таго, у прыведзеным намі паведамленні гаворыцца, што феерверк «складаўся

з розных іскусных машын». Сапраўды, тады было выканана немала іншых дэкара-

тыўна-феерверачных пацех. Агульны выгляд гэтага феерверка адлюстраваны на

гравюры А. Шхонебека. На пярэднім плане феерверачнага відовішча, ў спецыяльна

прарубленым у лёдзе запруды шырокім басейне, была прадстаўлена дэкарацыя

з выявай Няптуна, які плыў на марскім кані, а вакол яго разрываліся фугасы. Няп-

тун сімвалізаваў перамогу Расіі на моры. За ім на лёдавай пляцоўцы ўзвышалася

«трыумфальная брама», па баках якой цягнулася «агарожа» з агнемятальных ракет.

Цэнтральнае месца (на другім плане) займаў вялізны «манумент» у гонар рускай

дзяржавы з надпісам «перамога» (на лацінскай мове), на п’едэстале якога мелася

і алегарычная выява перамогі. Па баках яго размяшчалася дэкарацыя лунаючага ў

паветры «расійскага арла», які паражаў турэцкі паўмесяц, што з’яўлялася абагуль-

неным выражэннем паспяховых дзей рускай арміі і, у прыватнасці, яе артылерыі пад

Азовам. У тым жа радзе стаялі два транспаранты з выявамі рускай арміі і флоту, якія

удзельнічалі ў аблозе Азова, «пераможныя слупы, ці трафеі», марціры, выкідваючыя

пацешныя вогненныя ядры, і інш.

Увесь феерверк складаўся з разнастайнага набору вырабаў увесяляльнай піратэхнікі,

якія стваралі прыгожыя вогненна-светавыя эфекты.

Яшчэ больш цікавым з пункту гледжання вобразна-сімвалічнага адлюстравання

падзей уяўляе святочны феерверк 1704 г. у Маскве, прысвечаны сустрэчы Новага года.

«Феерверачны тэатр займаў прастору шырынёй і глыбінёй 80 м і знаходзіўся на

1396797550

ўзвышшы са спускам у шэсць ступеняў. Феерверачнае прадстаўленне пачалося з таго,

што быў запалены «дзяржаўны арол», якi сімвалізаваў Расію. Яго вышыня раўнялася

прыблізна 20 м. На распрасцёртых крылах арла былі размешчаныя пано з выявамі

Белага і Азоўскага мораў, адной лапай ён трымаў пано з выявай Каспійскага мора.

Арол гарэў рознакаляровымі агнямі на працягу паўгадзіны. За гэты час да яго

наблізілася лодзія-калясніца з Нептунам. Ён трымаў пано з выявай Балтыйскага

мора, якое было перададзена ў вольную лапу арла. Пасля гэтага лодзія з Няптунам,

таксама гарэўшая рознакаляровымі агнямі, ад’ехала. Услед за тым запаліліся рознымі

агнямі два вялікіх шчыта, пастаўленых па баках «дзяржаўнага арла». На адным з іх

была выява грабляў, збіраючых калоссі, а пад імі размешчаны надпіс «растрачанае

збірае». Гэтая алегарычная карціна нагадвала гледачам аб тым, што авалоданне

рускімі вайскамі іжорскай зямлі з горадам Нотэбургам і іншымі з’яўляецца толькі вяр-

таннем належачых Расіі тэрыторый. На другім шчыце была адлюстравана птушыная

клетка з адкрытымі дзвярмі. Дадзеная алегорыя казала аб неабходнасці прымяняць

у ваеннай справе падман непрыяцеля, хітрасць, падобную той, якую трэба зрабіць,

каб злавіць птушку.

Нарэшце, два шчыта былі здзвінуты, і перад вачыма гледачоў з’явіліся «тры

вялікія галоўныя ліхтары». Цэнтральны транспарант быў жывапісным адлюстра-

ваннем вісеўшага над ім «дзяржаўнага арла» з чатырма марамі. Другі ўяўляў сабою

пано, прысвечанае ўзяццю Нотэбурга з выявамі яго бамбардыроўкі і ўвенчанае

лаўрамі Бертольда Шварца. На трэцім транспаранце была дадзена тапаграфічная

выява р. Нева і Ніешанца, акружаных багамі антычнага свету – Юпіцерам, Марсам

і Паладай, якія ўвасаблялі сілу рускай зброі. Другі бакавы «ліхтар» быў увешаны

атрыбутамі мірнай працы – земляробства, руднай справы, гандлю і іншага – таго, да

чаго імкнулася Расія ў новаатрыманых землях»1.

Рознастайны комплекс спецыяльных u1076 дэкарацый вызначыў багатыя выразныя

магчымасці апісанага складанага феерверачнага прадстаўлення, наладжанага 1

студзеня 1704 года, якое ў вобразна-сімвалічным ключы адлюстравала важную

падзею ў жыцці дзяржавы.

Даследчыкі адзначаюць, што сярод феерверачных дэкарацый XVIIІ ст. ў Расіі

важнае месца займалі шчыты, абведзеныя кнотам, які быў прапітаны павольна па-

лаючымі саставамі. Яны давалі суцэльную вогненную лінію і выкарыстоўваліся для

выканання буйным планам разнастайных контурных выяў, прысвечаных тым ці іншым

падзеям. У прадстаўленнях вялікая роля надавалася розным транспарантам, най-

больш прыгодным для хуткага чаргавання розных выяў. Гэтыя выявы змяшчаліся па

баках напаўпразрыстай матэрыі транспаранта і былі бачныя гледачам у залежнасці

ад асвятлення то з аднаго, то з другога боку. Ужываліся і транспаранты з прарубленымі

адтулінамі, зробленымі ў картоне, дошках ці іншым матэрыяле. Гэтыя адтуліны ўтва-

ралі штрыхавой ці суцэльнай лініяй контуры неабходнага малюнку і асвятляліся феер-

веркавымі агнямі за транспарантам. Для феерверачных прадстаўленняў вырабляліся

і чыста тэатральныя, аб’ёмныя дэкарацыі ў выглядзе павільёнаў, альтанак, тэрас,

статуй і да т.п., якія ў сваю чаргу асвятляліся рознымі феерверачнымі вырабамі.

У першай чвэрці XVIIІ ст. феерверачнае мастацтва Расіі дасягла нябачанага

розквiту, уражваючы відавочцаў маштабнасцю і відовішчнасцю. Піратэхнікі навучыліся

рабіць «агарожы з ракет», «вогненны дождж», уздымаць у неба «агнямётныя раке-

ты», увенчваць устаноўкі рознакаляровымі агнямі, ракетамі і светлавымі саставамі,

ілюмінаваць эмблематыку і геральдычныя знакі, надпісы, тэкставыя кампаненты.

У сукупнасці з музыкай, гарматнымі стрэламі, шумавымі эфектамі феерверачныя

відовішчы ўспрыймаліся гледачамі як феерыя агню, святла, колера і гуку. У гэтый

1 Васильев Н.Н. Старинные фейерверки в России. Л., 1990, с. 85.

6

яднанасці часта адначасова дзейнічалі падводныя, вадзяныя і паветраныя ракетныя

ўстаноўкі і фігуры.

Яны стваралі светлавыя вобразы кветак, u1073 букетаў, снапоў, гірлянд, змеяк, фантанаў,

каскадаў, круцячыхся колаў, пірамід і інш.

Над распрацоўкай феерверкаў XVIIІ ст. у Расіі працавалі вядучыя інжынеры, ву-

чоныя, архітэктары, мастакі. Згодна афіцыйным даручэнням Расійскай акадэміі навук,

гэты абавязак нярэдка выконвалі відныя вучоныя таго часу – М.В. Ламаносаў, Ф.П.

Кулібін. Яны складалі сцэнарый-праграму феерверка, карыстаючыся сваімі ведамі ў

геральдыцы, міфалогіі, гісторыі, хіміі. Перш за ўсё яны адлюстроўвалi падзею, у гонар

якой наладжвалася піратэхнічная дзея. Гэтыя праграмы, выяўляўшыя ў вобразна-

сімвалічнай форме ідэю святкавання, падвяргаліся істотнай літаратурнай апрацоўцы

(вучоныя пецярбургскай Акадэміі навук – прафесары Я. Штэліх, Г. Юнкер, Х. Гольдбах

і інш.). Калі праграму пісалі на нямецкай мове, то яе перакладалі на рускую, і ў гэтым

прымалі ўдзел вядомыя літаратары, напрыклад В.К. Трэдзіякоўскі. Пасля праграму

дасылалі ў Канцылярыю артылерыі і фартыфікацыі, дзе давалі ўказы на выраб піра-

тэхнічных вырабаў, неабходных для феерверка. Пры гэтай канцылярыі працавалі

вопытныя піратэхнікі Скарнякоў-Пісараў, В. Каргмін, оберфеерверкер І. Давыдаў, маёр

артылерыі оберфеермайстар М. Данілаў і інш. Затым будавалі феерверачны тэатр

– вялізны памост, на якім змяшчалі ўсе пералічаныя ў праграме фігуры, дэкарацыі і

інш. Часам у прадстаўленнях прымала ўдзел войска, якое рабіла гарматны салют.

Расійскі даследчык А. Неміра піша, што «да нашых дзён захавалася некалькі

дзесяткаў праектаў, малюнкаў і надпісаў Ламаносава да феерверачных ілюмінацыяў.

Вялікі рускі вучоны клапаціўся аб пашырэнні ідэйна-вобразнай стараны піратэхнічных

відовішчаў, уводзіў у іх гістарычныя матывы, якія выхоўвалі патрыятычныя пачуцці і

садзейнічалі вобразнаму раскрыццю ідэй міра і асветы»1.

Разнастайная практыка феерверкаў у часы Пятра І аказала вялікi уплыў на да-

лейшае развіццё феерверачнага мастацтва. Вядома, правядзенне такіх грандыёз-

ных прадстаўленняў патрабавала вялікіх матэрыяльных затратаў і вялікай колькасці

людзей, што было пад сілу u1090 толькi дзяржаве або вельмі багатым вяльможам. Але, тым

не менш, рускія феерверкі першай чвэрці XVIIІ ст. па сведчанню іншаземцаў, былі

найлепшымі ў Еўропе.