- •1. Значэнне і змест паняццяў «міфалогія», «міф».
- •4. Міфалогія і фальклор.
- •1. Пачатак вывучэння міфалогіі.
- •2. Рамантычная канцэпцыя міфа.
- •3. Салярна-метэаралагічная і антрапалагічная школы.
- •4. Рытуалізм і функцыяналізм.
- •5. Сацыялагічная школа ў даследаванні міфалогіі.
- •6. Сімвалічная канцэпцыя міфа.
- •7. Псіхааналітычная і структуралісцкая канцэпцыі міфа.
- •1. Анімізм.
- •2. Татэмізм і фетышызм.
- •3. Магія як з’ява культуры.
- •1. Паняцце мадэлі.
- •2. Гара як мадэль свету.
- •3. Касмічнае Дрэва як мадэль свету.
- •4. Лічбавая мадэль свету.
- •5. Крыж як варыянт Прадрэва.
- •1. Класіфікацыя міфаў.
- •2. Крыніцы па вывучэнню міфалогіі.
- •3. Спецыфічныя рысы беларускай міфалогіі.
- •1. Беларуская касмагонія.
- •2. Структура космасу.
- •1. Беларускія багі ў тэалагічным кантэксце.
- •2. Першыя культы. Пантэон князя Уладзіміра.
- •3. Вярхоўныя багі беларускай міфалогіі.
- •1 Месца расліннасці ў сусветнай міфалогіі. Зараджэнне экалагічнай думкі.
- •2 Духі лесу ў беларускай міфалогіі.
- •3. Водная стыхія ў міфалагічным светапоглядзе беларусаў (вадзянік).
- •4. Вобраз русалкі ў міфалогіі беларусаў.
- •1. Паняцце культурнай прасторы.
- •2. Месца дамавіка ў міфалогіі беларусаў.
- •3. Вобраз кікімары ў беларускай міфалогіі.
- •4. Духі гаспадарчых пабудоў.
- •Асноўныя школы і накірункі
- •Ўсходніх славян
- •Урыўкі з кнігі . Рыбаков, б. А. Язычество Древней Руси / б. А. Рыбаков. – м. : Наука, 1988. – 784 с.
- •З дыялога Платона «Тимей»
- •Сущность поэзии и ее виды
- •Происхождение поэзии и ее познавательная функция
- •Определение трагедии как жанра, развитие ее
- •XXVI. Трагедия и эпос
- •Основные компоненты трагедии
- •Фабула – основа трагедии. Каковы должны быть фабулы в трагедии
- •Перипетия и узнавание
- •Части трагедии. Герои трагедии
- •Характеры в трагедии
- •О языке трагедии
- •Глава III симпатическая магия
- •Глава IV магия и религия
- •Глава IX поклонение деревьям
- •Глава XII священный брак
- •Поклонение дубу
- •Глава XIX запретные действия
- •Глава XX табу на людей
- •Глава XXI табу на предметы
- •Глава XXII запретные слова
- •Глава XXIV предание смерти божественного властителя
- •Глава XXV временные цари
- •Глава XXVI принесение в жертву сына правителя
- •Глава XXVIII умерщвление духа дерева
- •I. Роль мифа в жизни
- •II. Мифы о происхождении
- •III. Мифы о смерти и повторяющемся цикле жизни
- •IV. Мифы о магии
- •Подход к бессознательному
- •Об архетипах коллективного бессознательного
- •Психология и религия
- •Проблема души современного человека
- •Об отношении аналитической психологии к поэтико–художественному творчеству
- •Боязнь инцеста
- •Табу и амбивалентность чувств
- •А) Обращение с врагами
- •B) Табу властителей
- •С) Табу мертвецов
- •Анимизм, магия и всемогущество мысли
- •Инфантильное возвращение тотема
- •А) Происхождение тотемизма
- •Α) Номиналистические теории
- •Β) Социологические теории
- •Γ) Психологические теории
- •B) и с) Происхождение эксогамии и ее отношение к тотемизму
4. Лічбавая мадэль свету.
Наогул Дрэва аддзяляе Космас ад Хаосу, гэта як бы сімвал Культуры. Адсюль і значэнне пэўных лічбаў. Прасочым сэнс і важнасць ў розных галінах ведаў так званых сакральных лічбаў, аб’яднаных ідэяй Прадрэва: Тры: а) Бог-Бацька – Бог-Дух Святы – Бог-Сын; б) Бог – Прырода – Чалавек; в) Неба – Зямля – Падземье; г) тры вымярэнні нашай прасторы; д) Цела – Дух – Душа; е) Жыццё – Святло – Слова (Логас); ё) тэзіс – антытэзіс – сінтэз; ж) мінулае – сучаснае – будучае; з) ён – яна – яно (дзіця); і) тры героі, тры дзеянні ў казках; к) рашэнне канфлікту, пастаўленага дуалізмам. Траічнасць свету графічна ўвасоблена ў трохкутніку.
Чатыры: а) у хрысціянстве – Святая Тройца і Маці Божая; б) напрамкі свету; в) поры года; г) часткі сутак; д) натурфіласофскія стыхіі – агонь, вада, зямля, паветра; е) чалавечыя тэмпераменты – халерык, сангвінік, меланхолік, флегматык; ё) бакі крыжа; ж) колькасць ног у жывёл; з) рацыянальная арганізацыя. Графічна 4 абазначаецца праз квадрат, у беларускай вышыўцы часта – праз ромб.
Сем як сума трох і чатырох: а) міфалагічныя нябёсы («Адчуваць сябе на сёмым небе»); б) колеры вясёлкі; в) асноўныя ноты ў актаве; г) дні ў тыдні; д) семерычная сутнасць чалавека (фізічны ўзровень, астральны, ментальны, інтуітыўны, нірванічны, манадычны, божаскі); е) сярэдняя лічба ўспрыняцця інфармацыі чалавекам за адно імгненне; ё) аптымальная колькасць членаў любога калектыву; ж) грахі чалавечыя. Графічна сем увасабляецца сямесвечнікам, які адначасова сімвалізуе Касмічнае Дрэва (у іудаізме сямісвечнік называецца менорай).
Дванаццаць як вынік памнажэння 3х4 – лічба вышэйшай паўнаты і дасканаласці, бо з простых лічбаў дзеліцца на максімальную іх колькасць: 1, 2, 3, 4, 6, 12: а) знакі задыяку; б) месяцы года; в) 12 скандынаўскіх багоў-асаў; г) 12 алімпійскіх багоў; д) 12 апосталаў Хрыста; е) 12 кален Ізраілевых; ё) 12-гадовы цыкл кітайскага календара; ж) 12 подзвігаў ГЕРАКЛА; з) падзел юрты на зоны. Графічна 12 увасабляецца праз круг як самую дасканалую з геаметрычных фігур, падзеленую на 12 сектараў.
Такім чынам, Свет і ў лічбах мае дзіўныя супадзенні і адзінства. Усё гэта не што іншае, як праяўленне Сусветнай Гармоніі, Божаскай Прыгажосці. Вобраз Дрэва аб’ядноўвае гэтыя лічбавыя мадэлі. Ён дае цэласны погляд на існае, які захаваўся ў мове, у паэзіі, у жывапісе, у архітэктуры, у рытуалах, гульнях, у псіхалогіі (так, у малюнках дзяцей пэўнага ўзросту дамінуе дрэва). У навуцы дрэва – сродак ілюстрацыі цэлага. У фальклоры аналагам Прадрэва часцей з’яўляецца дуб. Акрамя шматлікіх замоў, загадак, прыказак і прымавак, дуб сустракаецца ў казках (на ім хаваецца смерць Кашчэя), а ў песеннай творчасці ён набывае дадатковую сімволіку. Напрыклад, выступае як памяркоўны бацька, старэйшы брат, вельмі часта – жаніх.
5. Крыж як варыянт Прадрэва.
Біблейскімі варыянтамі Прадрэва з’яўляюцца Дрэва Жыцця і Дрэва Пазнання, якія, як было сказана, растуць з аднаго кораня. Цікава, што ў некаторых рэлігійных тэкстах Крыж Хрыста называюць Дрэвам Жыцця. У адным з апокрыфаў (свяшчэнных тэкстаў, што не ўвайшлі ў Біблію) гаворыцца, што Хрыстос быў раскрыжаваны менавіта на Дрэве Жыцця. Адбылося гэта такім чынам. Трэцяму бязгрэшнаму сыну Адама і Евы СифуУ было дазволена наведаць Рай, з якога ён вынес галінку Прадрэва і пасадзіў яе на магіле свайго бацькі. З дрэва, што вырасла на магіле Адама, цар Саламон зрабіў калоны (яны называліся Вааз і Іахін) ля ўвахода ў свой знакаміты храм. Калі вавілонскі цар Навухаданосар разбурыў храм, калоны кінулі ў ваду ракі Кедрон. Там яны і знаходзіліся больш за паўтысячы гадоў, пакуль рымскія ваяры не ўзялі іх для таго, каб зрабіць Крыж для Хрыста.
Крыж – сімвал надзвычай шматзначны. Усе промні і касмічныя палі перакрыжоўваюцца ў Космасе. Перакрыжоўваецца мінулае, сучаснае і будучае; прастора і час; прырода і гісторыя; культура і цывілізацыя; перакрыжоўваюцца лёсы народаў і асобных людзей. Сам чалавек, стаўшы з разнятымі рукамі, падобны да крыжа. Крыж з’яўляецца і мадыфікацыяй дрэва. Існуе два напрамкі чалавечых імкненняў: гарызантальны – у «свет дольні» (напрыклад, да падарожжаў), і вертыкальны – у «свет горні» (духоўныя парыванні і самаўдасканаленне). Сімвалам «дольняга» шляху (ад старажытнаславянскага слова «дол» – поле) з’яўляецца дарога і рака як дарога, сімвалам «горняга» – дрэва і храм. Іх перасячэнне – крыж.
Праўда, крыж (ламаны, які як бы імкнецца ўпісацца ў круг) і да хрысціянізацыі існаваў у арыйскай культуры ў выглядзе свастыкі, што сімвалізавала рух сонца па небе, чатыры бакі свету з цэнтрам пасярэдзіне і шмат што іншае. У нашых еўрапейскіх продкаў крыж азначаў агонь, яднанне мужчынскага і жаночага пачаткаў, злучэнне зямлі і неба, увогуле быў знакам жыцця і любові, вечнага кругазвароту існага.
Відаў крыжа шмат. У першыя стагоддзі нашай эры крыж спалучаўся з манаграмай Хрыста. Чатырохканцовы крыж прыйшоў да нас разам з прыняццем хрысціянства. Шасціканцовы замацаваўся ў Вялікім княстве Літоўскім, што і адлюстраваў герб «Пагоня». Шасціканцовая форма крыжа (крыж Еўфрасінні Полацкай) – самы дасканалы першавобраз Сусвету, сімвал прасторы і часу, шэсць промняў якога – шэсць дзён Тварэння. На Х-падобным крыжы раскрыжавалі Святога апостала Андрэя, пад апякунствам якога знаходзяцца ўсходнеславянскія землі. Існуюць і васьміканцовыя крыжы – папскі (каталіцкі) і патрыяршы (праваслаўны). Крыж – сімвал ахвяры Хрыста, сімвал Новага Запавету, сімвал перамогі над смерцю. Крыж любой формы (акрамя Т-падобнага) прызнаецца Царквою.
Увогуле, першай мадэллю свету была жывёльная. Яна і сёння захавалася ў многіх сібірскіх народаў. Але ў індаеўрапейцаў была заменена расліннай (часта разам з гарою) як больш прагрэсіўнай. У некаторых народаў Прадрэва было і Дрэвам Лёсу, на кожным лісце якога зафіксаваны лёс усіх людзей планеты. Усе багі і героі арыйцаў імкнуліся да Касмічнага Дрэва, бо на яго лістах у выглядзе рун запісана ўся мудрасць свету. Але на шляху светлых, сонечных багоў заўсёды ляжыць Змей (Цмок), які сцеражэ Мудрасць рун. Багі індаеўрапейцаў – Одзин, Апалон, Індра, Пярун, Георгий Пераможца – змагаюцца з пачварамі і перамагаюць. Толькі ў Бібліі перамог сатана, і людзей прагналі з Раю, пазбавілі Божаскай мудрасці.
У гэтай міфалагеме заключаны глыбокі сэнс: людзі на нейкім этапе сваёй гісторыі згубілі адчуванне сваёй адзінасутнасці з Сусветам (гэта і ёсць Божаская мудрасць), а накіравалі прагу пазнання на іншае – на драбязу, знешняе, нязначнае. Для іх выратавання праз даволі працяглы час і быў накіраваны Сын Божы – Хрыстос. Ён быў раскрыжаваны на крыжы – Дрэве Жыцця. Крыж пасля таго стаў сімвалам як смерці, так і Уваскрэсення. Гэта адзін з самых багатых паводле зместу сімвалаў чалавецтва.
Лекцыя 5. Беларуская міфалогія ў сістэме гуманітарных ведаў.
План.
1. Класіфікацыя міфаў.
2. Крыніцы па вывучэнню міфалогіі.
3. Спецыфічныя рысы беларускай міфалогіі.
Літаратура.
1. Беларуская міфалогія : Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клаіковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларусь, 2006. – 599 с. : іл.
2. Беларускі фальклор : энцыклапедыя ў 2 т. – Т. 1. – Мінск : БелЭн, 2005. – 768 с. :іл. Т. 2. –Мінск : БелЭн, 2006. – 832 с.: іл.
3. Рыбаков, Б. А. Язычество Древней Руси / Б. А. Рыбаков. – М. : Наука, 1988. – 784 с.
