- •4 Чэрвеня 1991 г. № 832-xіі
- •Глава 1 агульныя палажэнні
- •Глава 2 дзяржаўная палітыка, дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры
- •Глава 3 правы і абавязкі грамадзян у галіне культуры
- •Глава 4 арганізацыі культуры
- •Глава 5 калектывы мастацкай творчасці
- •Глава 6 культурныя каштоўнасці
- •Глава 7 асаблівасці прававога становішча і парадку дзейнасці асобных тыпаў арганізацый культуры
- •Глава 9 установы адукацыі ў галіне культуры
- •Глава 8 асаблівасці некаторых напрамкаў культурнай дзейнасці
- •Глава 10 кадравае і фінансавае забеспячэнне культурнай дзейнасці
- •Глава 11 міжнароднае культурнае супрацоўніцтва
Глава 10 кадравае і фінансавае забеспячэнне культурнай дзейнасці
Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры
1. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыі, іншых арганізацыях у адпаведнасці з заканадаўствам.
2. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, сродкаў фізічных і юрыдычных асоб.
3. Парадак падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў культуры, прысваення ім кваліфікацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Артыкул 48. Атэстацыя работнікаў культуры
1. Работнікі культуры, акрамя дзеячаў культуры і мастацтва, падлягаюць атэстацыі не радзей чым адзін раз у пяць гадоў, калі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлены іншы тэрмін.
2. Парадак правядзення атэстацыі работнікаў культуры, а таксама кола асоб, якія не падлягаюць атэстацыі, вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Артыкул 49. Фінансаванне культурнай дзейнасці
1. Асновай дзяржаўных гарантый захавання, развіцця і распаўсюджвання культуры з’яўляецца фінансаванне з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
2. Выключаны.
3. Фінансаванне дзейнасці дзяржаўных устаноў культуры, дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры, дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, – іншых культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
4. Выключаны.
5. Дадатковымі крыніцамі фінансавання дзейнасці ўстаноў культуры з’яўляюцца:
5.1. даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ажыццяўленне такой дзейнасці прадугледжана статутам установы культуры і заканадаўствам;
5.2. крэдыты банкаў;
5.3. добраахвотныя ахвяраванні фізічных і юрыдычных асоб;
5.4. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўчымі актамі.
6. Юрыдычныя і фізічныя асобы маюць права ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам ствараць фонды для фінансавання культурнай дзейнасці.
Глава 11 міжнароднае культурнае супрацоўніцтва
Артыкул 50. Задачы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва
Задачамі суб’ектаў культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з’яўляюцца:
узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры;
азнаямленне сусветнай грамадскасці з культурай Беларусі;
інтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.
Артыкул 51. Прынцыпы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва
Суб’екты культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага культурнага супрацоўніцтва кіруюцца наступнымі прынцыпамі:
прызнанне і павага годнасці, каштоўнасці і неабходнасці захавання кожнай культуры, роўнасць культур, роўная вартасць нацыянальных культур для сусветнай культуры, разгляд усіх культур у іх разнастайнасці ў якасці складанай часткі агульнага набытку чалавецтва;
служэнне культуры справе міру, развіццю мірных і дружалюбных адносін паміж дзяржавамі;
узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўніцтва;
абавязковасць абароны культурных каштоўнасцей у мірны і ваенны час.
Артыкул 52. Напрамкі і прававыя асновы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва
1. Напрамкамі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з’яўляюцца:
1.1. міжнародны культурны абмен;
1.2. культурныя сувязі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой;
1.3. захаванне і ахова культурных каштоўнасцей;
1.4. сумесная дзейнасць па стварэнню і выкарыстанню культурных каштоўнасцей;
1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галіне культуры;
1.6. правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў і іншых культурных мерапрыемстваў.
2. Прававымі асновамі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гэты Закон, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, рашэнні міжнародных арганізацый, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.
|
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь |
М.Дземянцей |
