Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
70
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194 Кб
Скачать
☆

28.Пошук. Сістэмы internet: хар-ка і выкарыст. Ў рабоце б-кі.

Для задавальнення патрэбнасцей карыстальнікаў б-кі выкарыстоўваюць разнастайныя крыніцы інфармацыі, сярод якіх усё большае месца займаюць рэсурсы інтэрнета. З мэтай дапамогі ў пошуку інфармацыі быў прапанаваны новы дапаможны сервіс – “пошукавыя сістэмы”. Умоўна інструменты пошуку ў інтэрнеце дзеляцца на каталогі інтэрнет-рэсурсаў; пошукавыя сістэмы (ПС); метапошукавыя сістэмы; парталы. Паміж сабой яны адрозніваюцца набором функцый, тэхналогіяй работы, сэрвіснымі магчымасцямі.

Каталогі інтэрнет-рэсурсаў. Каталогі інтэрнет-рэсурсаў па сваёй пабудове аналагічныя СК б-к. Яны маюць іерархічную структуру. Яны фарміруюць свае ўласныя інфармац. масівы. Напаўненне каталогаў інтэрнет-рэсурсаў ажыццяўляецца ўручную. Yahoo! LookSmart, Open Directory Project, Magellan. Сярод беларускіх каталогаў можна назваць Белрэсурс, “Белорусский рейтинг». Пошукавыя сістэмы. Пошукавая сістэма ў інтэрнеце – спецыяльны web-сайт, на якім карыстальнік па заданым запыце можа атрымаць спасылкі на сайты, што адпавядаюць гэтаму запыту. Пошукавыя сістэмы па ахопу індэксуемых дакументаў дзеляцца на глабальныя, рэгіянальныя, лакальныя. Самыя магутныя цяпер ПС – Google, FastSearch, iWon, Northern light. Сярод замежных ПС, якія найбольш прызнаны ў свеце і дазваляюць выяўляць інфармацыю з высокай ступенню паўнаты і надзейнасці, наступныя: Alta Vista, HotBot, Google, iWon, InfoSeek, Lycos, FastSearch і інш. Сярод беларускіх пошукавых сістэм можна назваць open.by, akavita.com.by, poisk.com і інш. Пошукавая сістэма open.by спецыяльна прызначана для пошуку інфармацыі ў беларускіх рэсурсах сеткі інтэрнет. У ёй сабраны ўсе беларускія інтэрнет-рэсурсы з by-даменамі. Развіваюцца таксама і рэгіянальныя пошукавыя сістэмы, якія адлюстроўваюць сеткавыя рэсурсы пэўнага рэгіёна. Сярод іх – Магілёўская павуціна. Спецыялізаваныя каталогі інтэрнет-рэсурсаў адлюстроўваюць галіновыя сеткавыя рэсурсы: каталог медыцынскіх рэсурсаў. Можна зрабіць вывад, што беларускія пошукавыя сістэмы вельмі падобныя па зместу і функцыянальнасці, а адпаведна і па методыцы пошуку па іх. Розніца заключаецца толькі ў якасці пошуку, гэта значыць у колькасці прагледжаных у ходзе пошуку старонак і ў стабільнасці работы. Метапошукавыя сістэмы ўяўляюць сабой асобы від ПС. Яны не маюць уласнай базы праіндэксаваных дакументаў і базіруюцца на інфармацыйных масівах іншых пошукавых сістэм і каталогаў інтэрнет-рэсурсаў. Да іх ліку адносяцца ПС MetaCrawler, DogPile. Іх галоўная вартасць заключаецца ва ўменні рассылаць уводзімыя ў іх запыты па іншых сістэмах, а затым суміраваць вынікі. Такія асаблівасці выкарыстання метапошукавых сістэм даюць магчымасць карыстальнікам эканоміць час і пазбаўляюць неабходнасці вывучаць сінтаксіс ІПМ розных ПС. Парталы. Новым узроўнем падачы інфармацыі ў асяроддзі WWW з’яўляюцца парталы. Тэрмінам “партал” абазначаецца шматфункцыянальны сервер, які прадастаўляе карыстальніку разнастайныя пошукавыя і інфармацыйныя магчымасці. Папярэднікамі парталаў былі буйныя, добра структураваныя web-сайты або цэлыя групы сайтаў, якія аб’ядноўваліся адным адрасам, агульнымі элементамі дызайну і структуры; ад-розніваліся высокай наведвальнасцю і пастаянна пашыралі дыяпазон інфармацыйных і камунікатыўных паслуг.

Прыкладамі функцыянавання такіх парталаў з’яўляюцца Rambler і Апорт, створаныя на падставе пошукавых сістэм. Першы беларускі партал і каталог – Дзед Талаш са штодзённым аднаўленнем і падачай інфармацыі на беларускай мове, хаця прадастаўляемы аб’ём матэрыялу значна саступае іншым пошукавым сістэмам, дазваляе ажыццяўляць просты пошук.

Пошукавая сістэма zubr.com уяўляе сабой “Рэгістр беларускіх www-рэсурсаў”, а таксама прадастаўляе навіны эканомікі, палітыкі, культуры, спорту і інш., з'яўляючыся шматфункцыянальным парталам.