- •Тэарэтычныя пытанні да экзамену па сучаснай беларускай мове, складзеныя на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы
- •1 Этап:
- •2 Этап:
- •4 Класы моваў:
- •Функцыі мовы па канспекце лекцый!!!
- •Глава 8
- •§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •3. Пад уплывам арфаграфіі.
- •1927 – Арыштаваны і асуджаны на 20 гадоў за палітычную дзейнасць.
- •1934-1959 Гг.
- •Змены і дапаўненні.
- •Глава 1.
- •2. Спрадвечна беларуская лексіка і яе падгрупы.
- •3. У чым спецыфіка спрадвечна беларускай лексікі?
- •§ 23. Агульнаўжывальная (нейтральная) лексіка
- •1 С т ы л ь мовы — гэта сукупнасць пэўных сродкаў і прыёмаў, якія ўжываюцца ў залежнасці ад мэты і зместу выказвапня.
- •§ 24. Кніжная лексіка
- •2. Фразеалагічныя адзінкі і часціны мовы.
- •3. Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы паводле паходжання.
- •5. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў у мастацкай літратуры і тэкстах смі.
- •1 Клас:
- •2 Клас:
- •3 Клас:
2. Фразеалагічныя адзінкі і часціны мовы.
У залежнасці ад сваёй граматычнай ролі фразеалагзмы падзяляюцца на:
субстантыўныя (назоўнікавыя) – суадносяцца з катэгарыяльным значэннем назоўніка і выконваюць у сказе функцыю дзейніка або дапаўнення. У беларускай мове каля 40% назоўнікавых фразеалагізмаў абазначаюць асобу.
Ад’ектыўныя (прыметнікавыя) фразеалагізмы абазначаюць пэўную якасць асобы ці радзей прадмета, выконваюць у сказе функцыю азначэння, або функцыю іменнага выказніка, адказваюць на пытанне, які?
Вербальныя (дзеяслоўныя) фразеалагізмы звязаны ў сказе з дзеясловам і адыгрываюць ролю выказніка, аб’ядноўваюцца агульным значэннем дзеяння.
Адвербіяльныя (прыслоўныя) абазначаюць прыкмету дзеяння і адыгрываюць ў ссказе ролю акалічнасці
Прэдыкатыўныя фразеалагізмы марфалагічны суадносяцца з катэгорыяй стану і ў сказе адыгрываюць ролю прэдыкатыва
Мадальна-выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць або адносіны прамоўцы да зместу выказвання, або непасрэдныя пачуцці таго, хто гаворыць
3. Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы паводле паходжання.
Фразеалагічны склад мовы фарміраваўся на працягу стагоддзяў рознымі спосабамі і на аснове шматлікіх крыніц, асноўны пласт складаюць спрадвечна беларускія выразы, якія з’яўляюцца або ўсходнеславянскімі, або агульнаславянскімі.
Запазычанні са славянскі моў:
Стараславянская: царства нябеснае, раб божы, святая святых.
Руская мова: казанская сірата, ўсім мірам
Украінская мова: даць гарбуз, збіць з паталыку
Польская: відаць пана па халявах, даць дыхту.
З лацінскай мовы: персона нон гранта, гомо сапіенс.
Грэчаская: агнем і мячом, лебядзіная песня
Французская: мець зуб, гарматнае мяса.
Нямецкая: ламаць галаву, вось дзе сабака закапана.
Іспанская: рыцар журботнага вобраза, пятая калона.
Англіская: халодная вайна.
5. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў у мастацкай літратуры і тэкстах смі.
Фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх моўных стылях і без выразных эмацыйна-экспрэсіўных ацэнак, адносяцца да агульнаўжывальных, нейтральных выразаў (даць слова, стаць на ногі).
Фразеалагізмы, якія ўжываюцца ў асноўным у пісьмовай мове і, як правіла з пазітыўнай ці ўзнёслай ацэнкай адносяцца да кніжнай фразеалогіі (выйсці ў людзі, краевугольны камень).
Размоўную фразеалогію складаюць выразы, якія ўжываюцца ў вуснай мове часцей за ўсё з адмоўным адценнем (асуджэнне, іронія: даць дуба, сушыць мазгі). Сярод размоўны фразеалагізмаў выдзяляюць прастамоўныя, якія часта маюць грубаватую, зніжаную афарбоўку (гад печаны, адна трасца) і ўжываюцца як у вусным маўленні, так і ў мастацкіх творах для стварэння пэўнай афарбоўкі.
Семантычная класіфікацыя па ступені семантычнай злітнасці па Вінаградаву:
1 Клас:
фразеалогічныя зрашчэнні-ідыёмы –абсалютна непедзельныя, нераскладальныя звароты.
Прымета- наяўмасць некрацізма ці архаізма, антычная міфалогія.
лахі пад пахі (хутка)
2 Клас:
фразеалагічныя адзінствы- непадзельны сэнс, але ён можа матэвавацца знпчэннем кампанентаў, што ў яго ўваходзяць
працаваць да сёмага поту
