- •Модуль 1. Лабараторна-практычныя заняткі і кантралюемая самастойная работа
- •1.1. Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Рыс. 1.1. Схема басейна р. Заходняя Бярэзіна
- •Табліца 1.1 Ведамасць вымярэння плошчы басейна ракі _________________ Карта маштабу_________________
- •Табліца 1.2 Ведамасць вымярэння даўжыні ракі (па ўчастках)____________ Карта маштабу____________
- •Табліца 1.3 Ведамасць вымярэння даўжыні прытокаў ракі_____________ Карта маштабу_____________
- •1.2. Гідралагічныя назіранні на вадамерным пасту і іх першапачатковая апрацоўка
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Кантрольныя пытанні
- •Выпіска з кніжкі для запісу вадамерных назіранняў (кг-1) р. Заходняя Дзвіна (г. Віцебск, красавік 1999 г.)
- •Даведачная табліца. Адзнака нуля графіка 124,76 м абс.
- •Асноўныя лядовыя ўтварэнні і з’явы лядовага рэжыму рэк
- •Кантрольныя пытанні
- •1.3. Паўтаральнасць і працягласць стаяння ўзроўняў вады
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Штодзённыя ўзроўні вады р. Дняпро (г. Орша, 1999 г.)
- •Табліца 1.9 Ведамасць паўтаральнасці (частаты ) і працягласці (забяспечанасці) узроўняў р. Дняпро (г. Орша, 1999 г.)
- •Кантрольныя пытанні
- •1.4. Хуткасці цячэння ў жывым сячэнні ракі
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Кантрольныя пытанні
- •Ведамасць вымярэння сярэдня хуткасці цячэння па вертыкалі графічным спосабам Вертыкаль №_______ Маштаб: ветрыкальны______________
- •1.5. Крывыя расходаў вады
- •Вымераныя расходы вады р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г.). Вышыня «0» графіка 150,46 м абс., плошча вадазбору 5690 км²
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г.)
- •Кантрольныя пытанні
- •1.6. Вызначэнне тыпаў жыўлення ракі па гідрографу
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Кантрольныя пытанні
- •1.7. Характарыстыкі рачнога сцёку
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Гадавая табліца штодзённых расходаў вады
- •Вылічэнне характарыстык сцёку р. Дняпро (г. Смаленск, 1999 г.).
- •Вызначэнне прыватных плошчаў басейна р. Віхра і сярэдніх модуляў паміж ізалініямі сцёку па карце
- •Кантрольныя пытанні
- •1.8. Марфаметрычныя характарыстыкі возера
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Вылічэнне плошчы возера
- •Табліца 1.19 Марфаметрычныя характарыстыкі воз. Галадзянка
- •Кантрольныя пытанні
- •1.9. Размеркаванне тэмпературы вады па вертыкалі ў возеры
- •Змест работы
- •Выкананне работы
- •Размеркаванне тэмпературы вады з глыбінёй у воз. Крывое (Ушацкая група азёр)
- •Выкананне работы
Змест работы
1. Вызначыць па плану возера _____________маштаб____________ асноўныя марфаметрычныя характарыстыкі:
а) плошчу воднай паверхні (f0) і плошчы, якія абмежаваны ізабатамі (f1, f2 ... fn);
б) даўжыню (L);
в) найбольшую (Внайб) і сярэднюю (Вс) шырыню;
г) аб’ём вады ўсяго возера (V0) і аб’ёмы слаёў паміж плоскасцямі ізабат (V1 , V2 ... Vn);
д) найбольшую (Ннайб) і сярэднюю (Нс) глыбіню.
Выкананне работы
1. А. Плошча воднай паверхні возера ( f0, м² або км²) і плошчы, абмежаваныя ізабатамі (f1, f2 ... fn), вызначаюцца планіметрыраваннем; запісы вядуцца ў табл. 1.18. Вынікі вылічэнняў заносяцца ў графы 1 і 2 табл. 1.19.
Б. Даўжыня возера (L, м або км) – найкарацейшая адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі адзін ад другога пунктамі берагавой лініі, вымераная па яго паверхні; паказваецца на плане ў залежнасці ад канфігурацыі возера ў выглядзе прамой ці ломанай лініі.
В. Найбольшая шырыня возера (Внайб, м або км) – найбольшая адлегласць паміж берагамі па перпендыкуляру да даўжыні возера.
Г. Сярэдняя шырыня возера (Вс, м, або км) – дзель ад дзялення плошчы возера на яго даўжыню:
Вс = f0 / L,
дзе f0 – плошча возера ( плошча нулявой ізабаты), м2 або км2; L – даў-жыня возера, м або км.
Табліца 1.18
Вылічэнне плошчы возера
Ізабата |
Плошча ў дзяленнях планіметра |
Плошча, абмежа- ваная ізабатамі fi = R (n2 – n1), м² |
||
Адлікі (n2 , n1) |
Рознасць адлікаў (n2 – n1) |
Сярэдняя рознасць (n2 – n1) |
||
|
|
|
|
|
Планіметр №_____________Цана дзялення планіметра (R) ________ км²/адз.
Табліца 1.19 Марфаметрычныя характарыстыкі воз. Галадзянка
Глыбіня Н, м |
Плошча, абмежаваная ізабатамі fі, м² |
Аб’ём паміж ізабатамі vі, м³ |
Аб’ём пад ізабатамі (V0 – vі), м³ |
0 |
339700 |
323100 |
1362185 |
1 |
306500 |
1039085 |
|
290375 |
|||
2 |
274250 |
748710 |
|
257750 |
|||
3 |
241250 |
490960 |
|
225625 |
|||
4 |
210000 |
265335 |
|
173500 |
|||
5 |
137000 |
91835 |
|
82500 |
|||
6 |
28000 |
9335 |
|
9335 |
|||
6,5
|
0000 |
0000 |
|
Плошча (f0) ....................................... 339700 м² Даўжыня (L)........................................... 1000 м Шырыня сярэдняя (Bс)............................340 м Шырыня найбольшая (Bнайб).................. 510 м Аб’ём (V0)......................................... 1362185 м³ Глыбіня сярэдняя (Hс).............................. 4,0 м Глыбіня найбольшая (Hнайб).................... 6,5 м
|
|||
Д. Катлавіны азёр маюць складаную форму, якая адрозніваецца ад формы правільных геаметрычных цел, і падабраць залежнасць для вылічэння аб’ёму ўсёй воднай масы возера даволі цяжка. Таму пры аналітычным вызначэнні аб’ём разлічваецца па слаях, якія знахо-дзяцца паміж плоскасцямі суседніх ізабат. Гэтыя слаі з дастатковай дакладнасцю могуць быць прыраўнаваны да правільных геамет-рычных цел. Лепшыя вынікі пры вылічэнні аб’ёмаў слаёў большасці азёр дае формула ўсечанага конуса. Агульны аб’ём возера (V0, м3) вызначаецца падсумаваннем аб’ёмаў слаёў:
V0 = h1 (f1 + f2 + √f1 f2) / 3 + h2 (f2 + f3 + √f2 f3) / 3 + ... + hn-1 (fn-1) / 3,
дзе h1, h2 ... hn-1 – сячэнне ізабат (м), якое прымаецца, як правіла, аднолькавым для ўсяго плана; f1, f2 ... fn-1 – плошчы, абмежаваныя адпаведнымі ізабатамі, fn = 0.
Для прыбліжаных разлікаў аб’ёмаў слаёў можа быць выкарыстана формула прызмы:
V0 = h (f1 + f2) / 2,
дзе V0 – аб’ём слоя (м3) паміж плоскасцямі ізабат; агульны аб’ём V0 = vi.
Вылічаныя аб’ёмы слаёў запісваюцца ў графу 3 табл. 1.19. Паслядоўнае падсумаванне аб’ёмаў слаёў ад дна да паверхні (графа 4 табл. 1.19) дае нарастанне аб’ёму да поўнага яго значэння пад нулявой ізабатай.
Е. Найбольшая глыбіня возера (Ннайб, м) вызначаецца шляхам прамераў пры здымцы возера і падпісваецца на яго плане.
Ж. Сярэдняя глыбіня возера (Нс, м) – дзель ад дзялення аб’ёму возе-ра (V0) на яго плошчу (f0):
Hс = V0 / f0.
2. Крывая залежнасці плошчы возера ад глыбіні (а таксама ад узроўню вады) – батыграфічная крывая, будуецца на міліметровай паперы (фармат 203 х 288 мм) па глыбінях і адпавядаючых ім плошчах, якія выбіраюць з граф 1 і 2 табл. 1.19. На графіку (гл. рыс. 1.17) па вертыкальнай восі адкладваем значэнні глыбінь (Н, м), па гарызантальнай – плошчы (f, м2). Для спрашчэння запісу па шкале гарызантальнай восі значэнні плошчаў дзеляцца на 10n; ступень паказваецца ў канцы шкалы (f ∙ 105, м²). У нашым прыкладзе велічыні плошчаў, знятыя з крывой, патрэбна памножыць на 10. На лініі пры значэнні глыбіні Н = 0 адкладваецца велічыня плошчы воднай паверх-ні возера: у прыведзеным прыкладзе (табл. 1.19, рыс. 1.16) f0 = 9700 м², а на лініі Н = 1 м – f1 = 306500 м2 і г. д. Праз атрыманыя пункты праводзім плаўную лінію – батыграфічную крывую fn = f(Нn).
Плошча, абмежаваная батыграфічнай крывой і восямі каардынат (f0 на рыс. 1.17), паказвае ў маштабе чарцяжа аб’ём воднай масы возера; плошчы, заключаныя паміж ізабатамі адпавядаюць аб’ёмам слаёў паміж ізабатамі.
Вызначыўшы планіметрыраваннем плошчы і гэтак далей і памно-жыўшы іх на значэнне адзінкі плошчы ў маштабе чарцяжа, атрымлі-ваем велічыні аб’ёмаў слаёў паміж ізабатамі. Так, напрыклад, калі маштаб глыбінь: у 1 см – 1 м, а плошчаў: у 1 см – 0,5 · 10 м² (рыс. 1.17), г. зн., што 1 см² на чарцяжы адпавядае: 1 м · 0,5 · 105 м2 0,5 · 105 м3 ; пры плошчы 0f0f11 (слой ад паверхні да глыбіні 1 м), роўнай 6,462 см², аб’ём слоя будзе раўняцца: 6,462 · 0,5 · 105 3,231 · 105 м3, што адпавядае велічыні аб’ёму паміж ізабатамі 0 – 1 (графа 3, табл. 1.19).
Такім чынам, для графічнага вызначэння аб’ёму возера і аб’ёмаў слаёў можа быць выкарыстана батыграфічная крывая.
Залежнасць аб’ёму ўсяго возера і аб’ёмаў слаёў ад глыбіні выра-жаецца аб’ёмнай крывой, якая будуецца сумесна з батыграфічнай крывой; шкала (V, м3) размяшчаецца паралельна (f, м2) (гл. рыс.1.17). Для пабудавання аб’ёмнай крывой на гарызантальных лініях, адпавя-даючых пунктам глыбінь на вертыкальнай восі (0, 1, 2 і г. д.), адклад-ваюцца велічыні аб’ёмаў вады, размешчаных пад ізабатамі з графы 4 табл. 1.19. На лініі пры значэнні глыбіні Н = 0 адкладваецца поўны аб’ём возера (V0 = 1362185 м³), на лініі Н = 1 м – велічыня поўнага аб’ёму без аб’ёму першага ад паверхні слоя (v1 = V0 – v0-1 = 1039085 м³), на лініі Н = 2 м – велічыня поўнага аб’ёму двух верхніх слаёў (v2 = V0 – v0-2 = 748710 м³) і г. д. У пункце максімальнай глыбіні vn = 0. Праз адкладзеныя пункты праводзім плаўную лінію – аб’ёмную крывую Vn = f(Нn).
Батыграфічная і аб’ёмная крывыя могуць быць пабудаваны па плану катлавіны возера ў гарызанталях. У гэтым выпадку на восі замест глыбінь адкладваюцца адзнакі гарызанталей (вышыні ўзроўняў вады) у абсалютных або адносных велічынях.
Па батыграфічннай і аб’ёмнай крывых вызначаюцца плошча і аб’ём возера пры змяненнях узроўню вады. Для гэтага ад адзнакі адпавед-нага ўзроўню (глыбіні) на вертыкальнай шкале праводзіцца гарызан-тальная лінія да перасячэння з крывымі і па шкалам адлічваюцца велічыні плошчы і аб’ёму. Напрыклад, пры паніжэнні ўзроўню Нn на 1,5 м плошча воднай паверхні fn будзе раўняцца 285000 м², а аб’ём Vn – 895000 м³.
