- •Беларуская літаратура
- •Аб спецыфіцы літаратуры
- •Першакрыніцы мастацкай творчасці
- •Ад антычнасці да сярэднявечча
- •Дантэ аліг'еры (1265-1321)
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура старажытнай русі
- •"Аповесць мінулых гадоў"
- •"Слова пра паход ігаравы"
- •'Жыціі" I пропаведзі
- •Пытанні для кантролю
- •Эпоха адраджэння
- •Старабеларуская літаратура беларуска-літоўскія летапісы
- •Літаратура канца XVI - першай паловы XVII ст. Ідэі рэфармацыі
- •Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза
- •Вершаскладанне I драматургія
- •Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст. Рамантызм
- •Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах
- •Таварыства філаматаў. Ян чачот. Адам міцкевіч
- •Ян баршчэўскі I паэты-дэмакраты
- •Ананімныя паэмы "энеіда навыварат" I "тарас на парнасе"
- •Пытаннідля кантролю
- •Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
- •Францішак багушэвіч (1840-1900)
- •Элаіза ажэшка (1841-1910)
- •Кастусь каліноўскі. Газета "мужыцкая праўда"
- •Працяг дэмакратычных традыцый
- •Пытанні для кантролю
- •Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны
- •Росквіт прыгожага пісьменства на беларусі
- •Літаратурны рух на беларусі ў 20-30-я гады XX ст.
- •Дзейнасць літаратурных аб'яднанняў на беларусі
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура перыяду вялікай айчыннай вайны
- •Першае I другое пасляваенныя дзесяцігоддзі
- •Ваенная тэма ў беларускай літаратуры
- •Пытанні для кантролю
- •Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза
- •Пытанні для кантролю
- •Драматурпя
- •Пытанні для кантролю
- •Класікі беларускай літаратуры янка купала (1882-1942)
- •Пытанні для кантролю
- •Якуб колас (1882-1956)
- •Янка Купала і Якуб Колас: агульнае і адрознае ў творчасці.
- •Пытанні для кантролю
- •Максім багдановіч (1891-1917)
- •Пытанні для кантролю
- •Алесь гарун (1887-1920)
- •Пытанні для кантролю
- •Максім гарэцкі
- •Кандрат крапіва (1896-1991)
- •Пытанні для кантролю
- •Кузьма чорны (1900-1944)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй мрый (1893-1943)
- •Пытанні для кантролю
- •Міхась зарэцкі (1901-1937)
- •Пытанні для кантролю
- •Пятрусь броўка (1905-1980)
- •Пытаннідля кантролю
- •Максім танк (1912-1997)
- •Пытанні для кантролю
- •Аркадзь куляшоў (1914-1978)
- •Пытанні для кантролю
- •Пімен панчанка (1917-1995)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван мележ (1921-1976)
- •Пытанні для кантролю
- •Янка брыль (1917-2006)
- •Пытаню для кантролю
- •Уладзімір караткевіч (1930-1984)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван шамякін (1921-2004)
- •Пытанні для кантролю
- •Васіль быкаў (1924-2003)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй макаёнак (1920-1982)
- •Пытанні для кантролю
- •Гуманістычныя традыцыі сусветнай класікі томас ман (1875-1955)
- •Пытанні для кантролю
- •Эрнэст хемінгуэй (1899-1961)
- •Пытанні для кантролю
- •Заключэнне
- •Беларуская літаратура
Працяг дэмакратычных традыцый
Напрыканцы XIX ст. беларуская літаратура развіва-лася ў розных кірунках, хоць умовы для яе развіцця былі далёка не спрыяльнымі, бо амаль зусім адсутнічаў беларускі друк. Часта, каб быць надрукаваным, белару-скі верш выдаваўся за балгарскі ці яшчэ чый-небудзь. Так у 1903 г. у Пецярбургу выйшаў у свет пасля смерці Янкі Лучыны яго зборнік "Вязанка". Па-ранейшаму з'яўляліся творы бытаапісальнага зместу (А. Пшчолкі, В. Арлоўскага), дэмакратычную традыцыю прадоўжылі Альгерд Абуховіч, Фелікс Тапчэўскі, Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, Янка Лучына, Адам Гурыновіч.
Янка Лучына (Іван Люцыянавіч Неслухоўскі, 1851-1897) нарадзіўся ў Мінску ў сям'і адваката. Пасля заканчэння Мінскай гімназіі вучыўся ў Санкт-Пецяр-бургу, спачатку на матэматычнам факультэце універсі-тэта (адзін год), пазней закончыў тэхналагічны інстытут. Служыў у якасці начальніка чыгуначных майстэрняў у Тыфлісе, там пазнаёміўся з Горкім, які пры выпадковых сустрэчах з агульнымі знаёмымі часта распытваў пра лёс паэта, неаднойчы падкрэсліваючы, што "асабіста ведаў яго".
У 1886 г. Янка Лучына, прыехаўшы ў Мінск наведаць радню, цяжка захварэў, быў паралізаваны, але пераадо-леў хваробу і "з двума кійкамі мог хадзіць". Хвароба якраз і актывізавала адчуванні, думкі паэта, абудзіла яго ўражанні ад вялікага свету.
Я
.
Лучына пачаў літаратурную творчасць,
калі яму споўнілася 35 гадоў, пісаў,
асабліва не разлічваючы на шырокую
вядомасць сярод чытачоў ці на асобнае
месца ў літаратуры, але стаў адным з
першых прафесійных пісьменнікаў на
Беларусі. Пачынаў пісаць па-руску,
надрукаваўшы ў газеце "Мннскнй лмсток"
верш "Не радм славы шіь расчета"
(1886), пісаў на польскай і бела-рускай
мовах. Паэт жыў увесь час у горадзе, але
пісаў пра вёску.
Янка Лучына актыўна працаваў у літаратуры на працягу 1886-1890 гг., але ўбачыць шматлікія свае творы надрукаванымі пры жыцці яму ўдавалася не часта. Адразу пасля смерці паэта выйшаў томік яго вершаў на польскай мове ў Варшаве ("Роехуе"), аповесць "Верач-ка" выдавалася на рускай мове ў Маскве ў 1900 г. Да нас дайшоў зборнік вершаў на беларускай мове "Вязанка" пад псеўданімам Янка Лучына. Кніга выйшла ў 1903 г. у Пецярбургу. Я. Лучына вядомы і як публіцыст, пера-кладчык, грамадскі дзеяч.
Зборнік вершаў Янкі Лучыны "Вязанка" адкрываец-ца перакладам твора У. Сыракомлі "Не я пяю - народ божы". Па-сутнасці, гэта творчая пазіцыя самога маста-ка слова. Ён хацеў падслухаць і перадаць сялянскія "спевы душы". У той час увесь парэформенны Мінск нібыта павярнуўся "тварам" да народа, як бы захацеў зразумець і адчуць сялянскія боль, крыўду, горач. Я. Лучына асабіста не быў знаёмы з Ф. Багушэвічам, "мужыцкім адвакатам", але творчасць іх блізкая па духу. Я. Лучына як асоба культурная, высокаадукаваная, дбаў аб пашырэнні асветы сярод простых людзей. Рэалістычныя сцэнкі з жыцця працоўных выяўлялі трагічныя акцэнты ў светаўспрыманні жыцця беларускага люду самім паэтам і яго героямі. Паэта хваляваў лёс народа і будучае роднага краю. Вершы з кнігі "Вязанка" - гэта замалёўкі роднай прыроды, паказ гаротнай долі беднага мужыка. Туга і боль акавалі сэрца паэта пры выглядзе карцін родных ніваў і гоняў. "Усё ў табе бедна", - кажа паэт у вершы-прысвячэнні "Роднай старонцы".
А сын твой, беднаю адзет сярмягаю, 3 лыка пляцёныя лапці абуўшы, Едзе драбінамі ці калымагаю, Канём, што цягне, як бы заснуўшы.
Бязрадасныя малюнкі паўстаюць перад вачыма. Але ў канцы верша паэт выказвае спадзяванне, што "сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне", надыдзе новы дзень і будуць жыць дзеці, нашчадкі працоўнай сям'і, "добраю доляй", "доляй шчаслівай". Напоўнены псіха-лагізмам верш "Што думае Янка, везучы дровы ў горад?", у ім перададзены жорсткая рэальнасць ("бяда ў карак пагнала") і мары селяніна.
Паэма "Паляўнічыя акварэлькі", па-сутнасці, стала ў беларускай літаратуры папярэдніцай "Новай зямлі" Я. Коласа. Паэт раскрывае нараджэнне ў грудзях блізкіх яму простых людзей палкага пачуцця ўсведамлення свайго гаротнага становішча, разам са сваімі героямі пакутуе, марыць. Я. Лучына, будучы рэалістам, не хаваў праяў дзікунскага побыту і поўнай галечы простага люду. Разам з тым ён вычарпальна і яскрава малюе кар-цшы роднай прыроды. Мала хто так дэталёва, з заміла-ваннем апісваў прыроду. Я. Лучына перадае здаровы дух беларускай зямліцы, маляўніча і адухоўлена раскрывае багацці навакольнага свету. Селянін - беларус чэрпае свае маральныя і фізічныя сілы з роднай шматгалоснай і шматфарбнай беларускай прыроды, якая з'яўляецца крыніцай ягонага духоўнага здароўя. Я. Лучына адкрыў яркія характары людзей з народа. Грышка, стары ляснік, мае спрактыкаваны розум, упарты характар, шмат пражыў і шмат зведаў. Лясное жыццё вучыць' Грышку рашучасці, смеласці, кемлівасці. Прырода абу-джае ў ім чулую паэтычную душу, раскрывае шырыню натуры. "Дзіця прыроды вольнага Палесся" надзелены багатымі маральнымі якасцямі, праяўляе сябе як выдат-ны паляўнічы, нястомны працаўнік, але разам з тым як сапраўдны творца, філосаф, паэт.
Штодзённае сутыкненне з прыродай абуджае ў само-га паэта і яго героя цікавыя думкі пра будучае роднага краю:
Плуг прагрэсу пройдзе, усё ўзарэ і скрасіць, Знікнуць, як сон марны, пушчы і імшары, Звычаі старыя і старыя чары... Веру, - шчасце з часам сюды завітае, Будзе не балота - ніва залатая!
Малюнкі, створаныя Я.Лучынам, яркія, запаміналь-ныя, паэт верыць у жыватворныя стваральныя сілы народа, знаходзіць у іх сэрцах мудрасць, гуманнасць, дабрачыннасць і вялікі творчы набытак. Ен раскрываё "філасофію душы" прыроднага чалавека, паказвае кем-лівасць, лоўкасць і майстэрства паляўнічага ў час паля-вання на ласёў ("Першае маё паляванне на ласёў"), перамогу над нямогласцю, надышоўшай старасцю, калі на дзіва вясковым людзям дзед Грышка забівае мядзведзя.
Паэт-лірык дае яскравы малюнак "маці-зямлі":
Ты параскінулась лесам, балотамі,
Выдмай пясчанай, неураджайнаю,
Маці-зямліца...
("Роднай старонцы")
Як і "Запіскі паляўнічага" I. Тургенева, паэзія Я. Лу-чыны высвеціла найперш душу працоўнага селяніна, якая фарміравалася і вырастала на ўлонні роднай пры-роды. Паэт-інтэлігент як бы падагульняў усё сказанае паэтамі-папярэднікамі пра бяду і нядолю мужыка, але і адкрываў новую старонку ў паказе беларускага народа.
Паэт някрасаўскай традыцыі, Я.Лучына даў у сваіх творах яркія малюнкі жыцця беларускага сялянства на заканчэнні XIX ст., зазірнуўшы ў самыя глыбіні народ-нага побыту. Разам з паэтам можна бачыць, як селянін цягнецца ўслед за возам, везучы дровы ў горад, як арэ поле, як жнуць жнейкі пад летнім сонцам у спёку.
Вершы Я. Лучыны вылучаюцца асобым песенна-на-родным ладам, сваёй рытмікай, выбарам слоў. Яны ство-раны на адным дыханні, лёгка запамінаюцца.
П
рытрымліваючыся
традыцыі "натуральнай школы", Я.
Лучына ў сваіх творах заглыбляўся ў
жыватворныя адухоўленыя сілы народа,
якія той чэрпаў з паўсядзён-нага яднання
з роднай прыродай, каб скіраваць іх на
пераўтваральную дзейнасць.
Адам Гурыновіч (1869-1894) рана, яшчэ ў студэнцкія гады, у час вучобы ў Пецярбургу, далучыўся да беларуш-чыны, пачаў збіраць фальклор, складаць вершы па-бела-руску. Пісаў на трох мовах: рускай, беларускай, польскай. Спачатку пісаў на беларускай мове пракламацыйныя вершы ярка выражанага агітацыйнага зместу, а потым з-пад яго пяра з'явіліся творы філасофскія, лірычныя, песенна-народнага складу, самабытныя і змястоўныя ("Што ты спіш, мужычок...", "Перш душылі паны...", "Што за звук ды так громка раздаўся...", "Сцямнела на дворы і ціха кругом...", "Да жніва", "Раз у Зольках, у дзя-рэўні..." і інш.).
Глянь! Іны мужыкі
Уставаць пачалі.
Што я? хто за такі? -
Раздумываць сталі:
Ці я звер? Ці я птах?..
Ці я скаціна?
Ці ж здаецца ж мне так,
Што людска дзяціна?
Адам Гурыновіч раскрываў нялёгкія шляхі белару-скага народа да самапазнання, марыў аб сацыяльнай і духоўнай незалежнасці беларусаў.
3 марай пра лепшую долю народа, з надзеяй на свет-•лую будучыню заканчвалася XIX ст.
