- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма 5. Пачатак вялікай айчыннай вайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма 9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма 10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма 11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паход у Еўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Прыгранічныя баі ў Беларусі
Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі. Адначасова фашысцкая авіяцыя бамбіла месцы размяшчэння савецкіх войск, аэрадромы, казармы, чыгуначныя вузлы, гарады і інш. У першы дзень баявых дзеянняў паветраныя сілы СССР страцілі 1200 баявых самалётаў, 738 з іх было знішчана на тэрыторыі Беларусі, прычым 528 непасрэдна на аэрадромах. Нехапала боепрыпасаў, і таран выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку бою. Яго роля як маральнага фактара, была даволі высокай, таран дастаўляў шмат непрыемнасцей германскім паветраным асам. У першыя гадзіны вайны таранілі варожыя самалёты лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, Д.В.Кокараў.
Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінны былі зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі з наступным выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск. У першыя дні вайны быў дапушчаны стратэгічны пралік савецкага ваеннага камандавання. На Беластоцкім выступе было сканцэнтравана 26 савецкіх дывізій, у тым ліку 8 танкавых і 4 матарызаваных, а гэта каля 350 тыс. салдат і афіцэраў і 2 тыс. танкаў. Флангавыя ўдары германскіх войскаў на Брэсцкім і Гродзенскім напрамках прывялі да таго, што гэтыя сілы трапілі ў акружэнне.
У выніку мэтанакіраванай дзейнасці дыверсантаў у тыле Чырвонай Арміі былі разбураны вузлы сувязі, згублена кіраўніцтва войскамі. 22 чэрвеня ў штаб Заходняга фронту (створанага з войск Акругі) з Масквы прыйшла дырэктыва наркома абароны С.Цімашэнкі, у якой патрабавалася неадкладна распачаць наступальныя дзеянні «з мэтай разгрому нямецкіх груповак у раёнах, дзе яны парушылі дзяржаўную граніцу». Арганізаваць наступленне было немагчыма, але з самага пачатку вайны германскія войскі адчулі на сабе моц супраціўлення, якога яны не сустракалі ў Еўропе. Нягледзячы на адыход часцей Чырвонай Арміі ад Гродна, 29-я танкавая дывізія контратакавала праціўніка і часова адкінула яго на некалькі кіламетраў на захад.
Усяму свету вядома гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў поўным акружэнні, без вады і ежы, пры вострай нястачы боепрыпасаў і медыкаментаў, гарнізон крэпасці амаль месяц мужна змагаўся з ворагам. Гарнізон чакаў наступлення Чырвонай Арміі і зняцця блакады, але Чырвоная Армія была ўжо далёка на Усходзе. Мужнасць і гераізм праявілі афіцэры П.М.Гаўрылаў, I.М.Зубачоў, Я.М.Фамін, У.В.Шаблоўскі, М.В.Несцярчук, А.I.Махнач, сяржанты Р.К.Семянюк, А.Д.Раманаў, Т.Г.Грабянюк і інш. За бессмяротны подзвіг Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».
26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступілі да сталіцы Беларусі. Войскі 13-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.М.Філатава ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава, якія выкарыстоўвалі для барацьбы з варожымі танкамі звязкі гранат, а таксама бутэлькі з гаручай сумессю – знакаміты «кактэйль Молатава» і знішчылі больш як 100 танкаў і бронемашын праціўніка. Аднак, з паўднёвага захаду да сталіцы прарваўся 47-мы матарызаваны корпус з групы Гудэрыяна. 28 чэрвеня ў акружэнне пад Мінскам трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій. Па звестках нямецкага камандавання ў аперацыях пад Беластокам, Брэстам і Мінскам часці вермахта захапілі ў палон 330 тыс. ваеннаслужачых, больш за 3000 гармат і 3332 танкі, а таксама шмат боепрыпасаў і вайсковай маёмасці.
Мінск вельмі пацярпеў пад час абароны. Горад рэгулярна бамбіла нямецкая авіяцыя, ён гарэў. Цэнтралізаваная эвакуацыя з горада не праводзілася. Яшчэ 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі выехалі ў Магілёў. Пры гэтым не быў эвакуіраваны архіў СНК БССР, а кіраўніцтва Вярхоўнага Савета пакінула ў сейфе спісы членаў урада, кіруючых работнікаў Вярхоўнага Савета, ЦК ЛКСМБ з указаннем хатніх адрасоў і пералічэннем членаў іх сем’яў. На падставе гэтых дакументаў адбыліся першыя масавыя арышты і расстрэлы ў Мінску.
