- •Тэма 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі і яго асаблівасці (4 гадзіны)
- •Тэма 2. Грамадска-палітычны лад і права ў Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян (iх ст. – першая палова хiii ст.) (2 гадзіны)
- •Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялiкага княства Лiтоўскага. Грамадскі лад дзяржавы (4 гадзіны)
- •Тэма 4. Дзяржаўна-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Уніі з Польшчай (4 гадзіны)
- •Тэма 5. Судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага. Судаводства (2 гадзіны)
- •Тэма 6. Прававая сістэма Вялікага княства Літоўскага (4 гадзіны)
- •Тэма 7. Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (хvii–хviii ст.) (2 гадзіны)
- •Тэма 8. Грамадска-палітычны лад і права ў Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (2 гадзіны)
- •Тэма 9. Грамадска-палітычны лад і права ў Беларусі ў перыяд рэвалюцыйных перамен і адраджэння беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.) (4 гадзіны)
- •Тэма 10. Асаблівасці дзяржаўна-прававога развіцця Беларускай сср у 20–30-я гг. Хх ст. (4 гадзіны)
- •Тэма 11. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай сср у пачатку другой сусветнай вайны (2 гадзіны)
- •Тэма 12. Беларуская сср у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (2 гадзіны)
- •Тэма 14. Дзяржава і права Беларускай сср у другой палове 50-х – першай палове 80-х гг. Хх ст. (2 гадзіны)
- •Тэма 15. Дзяржава і права Беларускай сср на пачатку кардынальных рэформаў у ссср. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80‑х – пачатак 90‑х гг.) (2 гадзіны)
- •Тэма 16. Дзяржава і права Рэспублікі Беларусь у канцы хх – пачатку ххi ст. (2 гадзіны)
- •Літаратура Вучэбная і спецыяльная літаратура да ўсяго курса
Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялiкага княства Лiтоўскага. Грамадскі лад дзяржавы (4 гадзіны)
1. Асноўныя канцэпцыі паходжання Вялікага княства Літоўскага.
Знешнія і ўнутраныя, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
2. Працэс фарміравання тэрыторыі дзяржавы з цэнтрам у Навагародку. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага княства Літоўскага ў ХIV–ХV ст. Васальная залежнасць мясцовых (удзельных) князёў ад вялікага князя.
3. Структура феадальнага грамадства. Падзел на класы і саслоўі. Фарміраванне саслоўя шляхты. Прававое становішча шляхты ў ХV–ХVI ст.
4. Сацыяльнае і прававое становішча сялян (гаспадарскіх, панскіх, царкоўных). Прававы статус асобных катэгорый сялян: баяр путных і панцырных, даннікаў, сялян-слуг, цяглых і асадных сялян, агароднікаў, халупнікаў і інш. Працэс запрыгоньвання сялян і яго адлюстраванне ў заканадаўстве.
5. Афармленне прававога становішча гараджан (месцічаў). Правы і абавязкі гараджан вялікакняжацкіх (дзяржаўных) гарадоў і прыватнаўласніцкіх гарадоў. Статус гараджан у гарадах з магдэбургскім правам.
Тэма 4. Дзяржаўна-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Уніі з Польшчай (4 гадзіны)
1. Сістэма органаў дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага.
2. Прававое становішча Вялікага князя (гаспадара) дзяржавы.
3. Рада Вялiкага княства Лiтоўскага. Яе склад i кампетэнцыя. Змены ў прававым становiшчы рады ў ХV–ХVI ст.
Вышэйшыя службовыя асобы Вялiкага княства Лiтоўскага.
Дзяржаўная канцылярыя.
4. Сойм Вялiкага княства Лiтоўскага. Працэс станаўлення, склад i парадак дзейнасцi. Кампетэнцыя сойма. Заканадаўчая дзейнасць сойма.
5. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады.
6. Міжнароднае становішча ВКЛ у ХIV–ХVI ст.ст.
7. Крэуская унiя 1385 г.
8. Гарадзельская унія 1413 г.
9. Люблинская унія 1569 г.
10. Берасцейская уния 1596 г.
Тэма 5. Судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага. Судаводства (2 гадзіны)
1. Вышэйшыя (цэнтральныя) суды дзяржавы. Гаспадарскi (Вялiкакняжацкi) суд, яго склад, кампетэнцыя і парадак дзейнасцi. Суд паноў-рады. Камісарскі суд. Соймавы суд.
2. Судовая рэформа ХVI ст. Новыя прынцыпы судовага ладу і судаводства. Утварэнне інстытута адвакатуры. Узнікненне інстытута следчых і судовых выканаўцаў. Возныя і інстыгатары.
3. Галоўны суд (Трыбунал): узнікненне, парадак фармiравання i дзейнасць. Кампетэнцыя суда. Заканадаўчая рэгламентацыя яго дзейнасці (у законе аб утварэнні суда – «Способ прав трыбунальских» 1581 г., у Статуце 1588 г.)
5. Мясцовыя суды: замкавы (гродскi), земскi, падкаморскi, каптуровы, копны, войтаўска-лаўнiцкі. Перыяд утварэння, склад, парадак фарміравання i дзейнасцi. Падсуднасць спраў.
6. Суды сялян.
7. Судова-працэсуальнае права. Змены ў судаводстве ў ХVI ст. Судовыя пастановы і судовыя кнігі.
Да тэмаў 3–5
Акты Виленской археографической комиссии: В 39 т. – Вильна, 1865–1915.
Акты, относящиеся к истории Западной России: В 5 т. – СПб., 1846–1853. Т. 1–5.
Вішнеўская І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: Дапамож. – Мн., 2004.
Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн. 2000.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. – Мн., 2005, 2006.
Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі ХVI–ХVIII ст: Хрэстаматыя / Аўт.-склад. Т.І.Доўнар, Ю.П.Доўнар, Л.Л.Голубева. – Мн.: БДУ, 2004.
Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: Амалфея, 2007.
Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў юрыд. фак. У 2 ч. Ч. 1. – Мн., 2002; Ч.2. – Мн., 2005.
Доўнар Т. І. Вытокі беларускага парламентарызму // Право и демократия: Сб. науч. тр. Вып. 15 / Редкол.: В.Н.Бибило (гл. ред.) и др. – Мн.: БГУ, 2004. – С. 3–13.
Доўнар Т. I. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў ХV–ХVI стст. – Мн., 2000.
Доўнар Ю. П. Зараджэнне інстытута прафесійнай адвакатуры ў Вялікім княстве Літоўскім // Веснік БДУ. 2003. №1.
Доўнар Ю.П. Судовая рэформа XVI стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. – Мн.: БДУ, 2007.
Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.
Ермаловіч М. Беларуская дзяржава–Вялікае княства Літоўскае. – Мн., 2000.
Краўцэвiч А. К. Стварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. – Мн., 1998.
Місаревич Н.В. Магдэбургскае права на Беларусі. – Гродна, 2003.
Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х–ХІХ ст. Энцыклапед. давед. – Мн., 1995.
Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы. – Мн., 1993.
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Мн., 1994.
Падокшын С. А. Унiя. Дзяржаўнасць. Культура (фiласофска-гiстарычны аналiз). – Мн., 1998.
Сільчанка М., Місарэвіч Н. Гісторыя мясцовага самакіравання на Беларусі. – Гродна. 2000.
Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі. У 2-х т. Т.1. - Мінск, 2003.
Статут Великого княжества Литовского 1529 года. – Мн., 1960.
Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 года: Тэксты. Давед. Камент. – Мн., 1989.
Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1566 года. – Мн., 2003.
Уния в документах. – Мн., 1997.
Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. – Мн. 1988.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1993–2003.
Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 2000.
