- •2 Беларусь у каменным, бронзавым і жалезным вяках: гаспадарчыя заняткі, сацыяльныя адносіны, духоўная культура.
- •13.Беларускае Адраджэнне. Дзеячы Адраджэння: ф. Скарына, м. Гусоўскі, л Сапега. Кнігадрукаванне. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
- •15.Фарміраванне беларускай народнасці. Пахожанне назвы Белая Русь.
- •17. Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў хуi- чуш стст. Хрысціянская царква ў Беларусі. Узаемаадносіны праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
- •18. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на беларускіх землях.
- •19. Берасцейская царкоўная унія. Уніяцтва ў гісторыі буларускага народа.
- •20.Асаблівасці эканамічнага, сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •21. Асаблівасці культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •22. Прычыны крушэння і падзелу Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- •23. Асноўныя накірункі палітыкі самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVII- пачатку XIX ст.
- •24. Беларусь у вайне 1812 года. Вынікі выйны для Беларусі.
- •25. Грамадска-палітычнае жыццё у першай палове XIX ст. На Беларусі. Тайныя таварыствы і арганізаціі. Дзекабрысты.
- •26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Спробы рэформ. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •27. Аграрная рэформа 1861 года. Асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Эвалюцыя краіны ў парэформены перыяд.
- •28. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863-1864 гг. Ідэі "Мужыцкай праўды". Кастусь Каліноўскі.
- •33. Сталыпінская аграрная рэформа, яе сутнасць і вынікі для Беларусі.
- •34. Першая сусветная вайна (яе прычыны, удзельнікі, маштабы). Ваенныя падзеі і сацыяльно-эканамічная сітуацыя ў Беларусі.
- •35. Агульнанацыянальны крызіс у Расіі ў 1916 - пачатку 1917 гг. Лютаўская рэвалюцыя. Двоеўладдзе. Сітуацыя ў Беларусі.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Усталяванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.
- •37. Беларускі нацыянальны рух пасля кастрычніка 1917 г. Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.). Брэсцкі мір.Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (бнр).
- •38. Палітычныя перадумовы станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Літоўска-Беларуская сср.
- •39. Польская інтэрвенцыя на Беларусі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мірны дагавор.
- •40. Новая эканамічная палітыка (нэп), яе сутнасць, асаблівасці правядзення ў Беларусі. Крызісы нэп.
- •41. Утварэнне ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 1920-я гады. Узбуйненне бсср 1924 і 1926 гг. Канстытуцыя бсср 1927.
- •42.Культурнае жыццё бсср у 20-я - 30-я гады. Палітыка беларусізацыі: яе сутнасць, накірункі правядзення і вынікі.
- •43. Грамадска-палітычнае жыццё ў ссср і бсср у 30-я гады хх ст. Канстытуцыі ссср 1936 і бсср 1937 гадоў.
- •44. Індустрыялізацыя і калектывізацыі ў бсср: прычыны, сутнасць і вынікі.
- •45. Сацыяльна-эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.).
- •46. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Развіццё культуры Заходняй Беларусі (20-я - 30-я гг. Хх ст.).
- •47. Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гадах хх ст. Пачатак Другой сусветнай выйны. Пакт Молатава-Рыбентропа. Уз'яднанне Беларусі.
- •48. Напад нацыскай Германіі на ссср. Абарончыя баі на Беларусі. Усталяванне акупацыйнага рэжыму.
- •49. Барацьба падпольшчыкаў і партызан, супрацяўленне насельніцтва германскім акупантам на тэрыторыі Беларусі.
- •50. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Укладбеларускага народа ў перамогу над фашызмам.
- •51. Растаноўка палітычных сіл у свеце пасля Другой сусветнай вайны. Стварэнне аан. Выхад бсср на міжнародную арэну.
- •52. Бсср ва ўмовах пасляваеннага развіцця. Аднаўлення народнай гаспадаркі: цяжкасці, праблемы, поспехі.
- •53. Грамадска-палітычнае развіццё ў 1950-1960 гг. Хх з'езд кпсс.
- •54. Тэмпы і накірункі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 1970 - першай палове 1980-х гг., прычыны іх зніжэння.
- •55. Крызісныя з'явы ў савецкім грамадстве другой паловы 1980-х гадоў. Палітыка перабудовы. Аварыя на чаэс.
- •56. Распад ссср. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Стварэнне снд.
- •57. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст.
- •Рэфармираванне знешнеэкан. Дзейнасци………………….
- •58. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст. Канстытуцыя рб.
- •59. Тэндэнцыя сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •60. Знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасым этапе.
47. Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гадах хх ст. Пачатак Другой сусветнай выйны. Пакт Молатава-Рыбентропа. Уз'яднанне Беларусі.
Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.
48. Напад нацыскай Германіі на ссср. Абарончыя баі на Беларусі. Усталяванне акупацыйнага рэжыму.
Да падрыхтоўкі да вайны з СССР германскае камандван-непрыступіла летам 1940 г., і ўжо ў канцы 1940 г. Гітлер падпісаў план, які атрымаў назву "Барбароса". Стратэгічнай асновай плана была ідэя "маланкавай вайны".
22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на СССР. Ваенныя дзеянні оазгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мораў, дзе вялі наступленні 3 групоўкі арміі—"Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войск Заходняй асобай ваеннай акругі, якая была
ператворана ў Заходні фронт, дзейнічала група арміі "Цэнтр". У яе складзе былі 4-я, 9-я палявыя арміі, 2-я і 3-я танкавыя групы, 50дывізій, 2 матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя Сілы падтрымліваў 2-гі паветраны флот—1600 самалётаў. У першыя гадзіны вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку вайны, воіны Чырвонай арміі мужна змагаліся з ворагам. Першыя ўдары прынялі на сябе пагранічнікі. Насмерць стаялі байцы пагранічнай заставы лейтэ-нанта А. Кіжаватава, што знаходзілася ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці. Сем атак адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым.
Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся аж да кан-цаліпеня 1941 г. Абарону ўзначальвалі капітан I. Зубачоў, пал-кавы камісар Я. Фамін, маёр П. Гаўрылаў і інш. Ворагу былі нанесены вялікія страты.
І ўсё-такі прарваўшы абарону, фашысты даволі хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны. 28 чэрвеня немцы ўварваліся ў Мінск; У акружэнні праціўніка аказалася 11 злучэнняў.
Адступаючы, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Упартае супраціўленне было аказана ворагу пад Барыса-вам, Оршай, Магілёвам, Гомелем, Віцебскам і інш.
На працягу чэрвеня-жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноўная яго мэта—эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, каланізацыя тэрыторыі, германізацыя, высяленне і ў значнай ступені знішчэнне карэннага населычіцтва.
У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была падзелена наступным чынам:
1) паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Белас-тоцкая вобласць адышлі да Усходняй Прусіі;
2) паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай, Гомель-скай абласцей адышлі да рэйхскамісарыята "Украіна";
3) паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці былі ўклю-чаны ў генеральную акругу Літвы;
4) Віцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей былі перададзены ў зону аператыўнага тылу групы армій "Цэнтр";
5) Баранавіцкая, часткова Вілейская, Мінская, Брэсцкая, Палеская і Пінская вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі Беларусі. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамі-сарыята Остланд і падзяленне на 10 акруг.
Акупацыйны рэжым прынёс незлічоныя беды Беларусі. За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш 260 лагераў смерці, знішчана 9200 населеных пунктаў, 380 тыс. чалавек вывезена ў Германію, знішчана 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, 90% абсталявання, помнікі, бібліятэкі, музеі і інш. За перыяд акупацыі было здзейснена больш за 60 буйных карных экспедыцый. За гады вайны загінула 2 млн. 200 тыс. жыхароў Беларусі.
Але вораг не змог зламаць волю народа да вызвалення. Супраць захопнікаў разгарнулася масавая барацьба.
У міжваенны перыяд (20-30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.
У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая - на працяг палітыкі ваеннага камунізму.
З'явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.
З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.
У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб'яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР.
На І Усесаюзным з'ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.
Стварэнне СССР дало магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.
З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.
У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.
Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.
Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.
