Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпаргалкb по Истории Беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
371 Кб
Скачать
☆

Вопрос17. Канфесийная ситуацыя на бел землях у 14-16 ст.Рэфармацыя и контррэфармацыя.Брэсцкая царкоуна-рэлигийная уния

Крэуская уния 14 жниуня 1385 г.Иснаванне 2 канфесий.

Праваслаунай веры прытрымливалися у 16 ст. Усхславянскае нас.(беларусы, украинцы), катал. пашыралася и замацоувала свае пазицыи на бел. землях. Пасля Люблинскай унии 1569 г. прав. страчвае сваё вядучае становишча.

У к. 16-пач. 17 ст. узникаюць брацтвы-нац.-рэл. арганизацыи праваслаунага нас.З др. пал 16. паяуляюцца езуиты- члены таварыства Исуса Хрыста,праз пашырэнне асветы имкнулися замацаваць пазицыи каталицкай ц. Заснаваныя ими школы пераутваралися у калегиумаы, якия давали высоки узр. адук. у параунанни з пач. школами пры брацтвах. Шляхта имкнулаяс да атрымання вышэйшай адукацыи у Цэнтр. и Зах. Еур., адкуль пачали праникаць идэи Рэфармацыи.

Рэфармацыя-шыроки грам.-пал. рух, накирав. супраць усеуладдзя кат. ц. Прыхильники выступали за рэфармаванне кат.ц., за богаслужэнне на роднай мове, выказали пратэст супраць царквы як буйнога землеуласн и пышных кат. набажэнствау, адмауляли неабходнасць царквы як пасрэдника памиж Богам и людзьми.

Найбольш адметным прадстауником рэф. руху, якога наз. “бацькам Рэфармацыи у ВКЛ”, стаупрадстауник магнацкага роду Микалай Радзивил Чорны(пра яго паданне). Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. У ВКЛ у 16 ст. з усих пратэстанцких плыняу найбольшае распаусюджванне атрымау кальвинизм. (нельга прымусиць верыць чал. у ш-н, кожны чал валодае права на свабоду сумлення(веры)-идэя Марцина Лютэра). Чорны садзейничау заснаванню друкарни у Нясвижы. Тут С.Будны выдау книгу “Катэхизис”. Ён личыу што у адносинах памиж верникам и Богам не павинна стаяць царква, а галоуным для их зъяул. вера у Бога, а не пакланенне яму у касцёле. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму разгарнула рэлигийна-пал. рух супраць Рэфармацыи-контррэфарм. Гал. удзельники-езуиты. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(23-24жніўня 1582 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў).

Наступленне каталицтва У РП васобилася у закл. у 1596 г Берасцейскай царкоунай унии, якая абъяднала правасл. и катал. у адзиную грэка-каталицкую(унияцкую). У 1439 на Фларэнтыйским саборы такая уния была абвешчана, але не была падтрымана з боку правасл. нас.Прычыны утв.: *прав.ц.:спроба дабицца узвышэння и вярнуць былую моц, для гэтага умовай было захоув. правасл. царк. абрады. *кат. ц.: имненне атрымаць перамогу над првасл. и пашырыць сваю веру,умовай было прызнаць вяршэнства папы рымскага.

У 1595 г папа у Ватыкане урачыста абвясциу унию прав. и кат. царквы. Папа Рымски прызнавауся кирауником. Адным з арганизатарау стау епискап Ипаций Пацей. Падрыхтоука унии доужылася з 1590-1596(падр. 8 варыянтау тэкстау унии).У к 16-пач 17 ст унияцтва як новая рэл. нярэдка навязвалася гвалтоуна: прамус. зачын. правасл. ц. и школы, выкарыстанне польскай замест старабелар. мовы.З др. боку прав. царкоуники настроивали прахажан супраць унии.Выник: ун. не абъядноувала, а разъядн. нас. ВКЛ. Пад к 17 ст каля ¾ нас. были униятами. Берасц. уния была ликвид. на Б у 1839 шляхам узъяднання униятау з правасл, адрадз. у Зах Б у 1920-ыя иснавала да 1940.

18) У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзае-мадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўс-ходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту. Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж гора-дам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-валася баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастай-най (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пера-важна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiж-саслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе склад-вання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсход-неславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным.

Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфіка-валі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магі-лёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-дзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны».

Такім чынам, утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) за-канадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.

Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу бела-русаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам -- балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнаге-незе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг У.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак У.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з'явіліся продкам, субстратам не непасрэдна бела-русаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей -- крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасці і было асімілявана не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія рассяліліся ў Панямонні, Падзвінні і Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі з'явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.