Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487 Кб
Скачать
☆

24.Фарміраванне беларускай народнасці

Пры разглядзе этнагенезу неабходна вызначаць змест такога паняцця як этнас. Адпаведна пад этнасам разумеюць гістарычна склаушуюся супольнасць людзей на пэунай тэррыторыі, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры і псіхалагічных асаблівасцяу у першую чаргу агульным менталітэтам і самасвядомасцю у сваім развіцці этнасы звьгаайна праходзяць шэраг этапау. Першы этап - род другі - племя, трэці - народнасць, чацверты - нацыя. Кожнаму перыяду адпавядае звычайна тая ці іншая ступень развіцця грамадства і дзяржавы у цэлым. Так у межах першабытнага грамадства гэта род, племя, у межах капіталістычнага грамадства - нацыя. На РБ працэс фармавання народнасцей пачауся прыкладна з сярэдзіны XIII стагодцзя. Шэраг даследчанняу гэты працэс напынаюць адпаведна з 10-га стагоддзя. Для утваральных працэсау вельмі важнымі з'яуляюцца наступные фактары:

  1. Існаванне этнічнай тэрыторыі - тэрыторыі кампактнага рассялення, з якой звязваюць яго паходжанне і развіцце.

  2. Аб'яднанне этнасау у межах адной дзяржавы.

  3. Гэта наяунасць сацыяльна-эканамічных сувязей паміж рознымі часткамі этнасу. Фармаванне агульных рыс побыту.

  4. Фармаванне аднастайных культурных з'яу у межах рассялення этнасу.

Беларуская народнасць фармавалася у асноуным на тэрыторыі рассялення былых усходне-славянскіх племянных аб'яднанняу крывічоу, радзімічоу, дрыгавічоу, а таксама часткова ахоплівала тэрыторыю драулян, валынян і северан. Пры гэтым у межах гэтай тэрыторыі існавалі іншамоуныя элементы. Працэс асіміляцыі працягвауся прыкладна да 16 ст. Утварэнне ВКЛ і збіранне усіх земляу РБ вакол ВКЛ на працягу 2-ой паловы 13 да пачатку 15 ст. абумовіла актывізацыю інтэграцыйных працэсау. У межах фармавання беларускай народнасці.

Важнейшым крокам у развіцці кансалідацыі беларускага этнасу стала распаусюджванне кнігадрукавання на бел. мове яе замацаванне у якасці дзяржаунай, што было афіцыйна зроблена у межах статута ВКЛ 1588 г. Да канца 16 ст. адбываецца фармаванне асноуных рысау менталітэту і агульнай самасвядосмасці. Самасвядомасць праяуляецца у межах назвы народа. У якасці агульнай назвы выступау тэрмін «літвін», які з аднаго боку быу этнічным паняццем, з другога боку вызначау прыналежнасць асобы да ВКЛ. У адносінах усходняй РБ даволі часта выкарыстоуваліся назвы як Русь ці Белая Русь. Адпаведна прастаунікоу маскоускай дзяржавы не лічылі сапрауднымі рускімі, а вызначалі іх у крыніцах як маскавітау, а мову іх вызначалі як маскоускую.

Народнасць –гэта гістарычная супольнасць людзей, якая складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, культуры,агульнасці гаспадарчага жыцця. Народнасць прыходзіць на змену роду і племю і папярэднічае нацыі. Працэс складвання народнасці садзейнічае паяўленню адзінай мовы, самасвядомасці, умацаванню дзяржаўнасці. У Еўропе перыяд завяршэння фарміравання рускай, польскай і іншых народнасцей супаў з перыядам станаўлення феадальных адносін. Складванне беларускай народнасці праходзіла ў 13-16 ст. Этнічную аснову беларусаў склалі крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. У фарміраванні этнічнага складу насельніцтва Беларусі пэўную ролю адыграла таксама польскае і балцкае насельніцтва. На тэрыторыі,дзе ўтваралася і развівалася беларуская народнасць, з сярэдзіны 13 ст. складвалася ВКЛ. У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы “Белая русь”. Адны з іх звязваюць назву з геаграфічным фактарам: белы колер абазначаў усход; другія –з наступнымі асаблівасцямі: насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару; трэція –з рэлігійным становішчам: белая, значыць праваслаўная, “чыстая”, у адрозненні ад язычніцтва; Чацвёртыя –са знешнепалітычнымі абставінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая ў сярэднія вякі не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свободнай. Больш верагоднай з’яўляецца думка, што назва азначала своеасаблівае “прывілеяванае” становішча некаторых усходніх зямель Беллрусі у складзе ВКЛ.