Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_pa_stylistytsy_Martsishewski.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
298 Кб
Скачать
☆

17. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў.

Сінонімы абазначаюць адзін і той жа прадмет, з'яву, паняцце і адрозніваюцца гуказым складам: шлях — дарога, многа — шмат, сіратлівы — адзінокі. Сінонімы не могуць супадаць поўнасцю ні па семантыцы, ні па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы, ні па стылістычнай прыналежнасці. Тыпы: 1)семантычныя (ідэаграфічныя) 2) стылістычныя.

Семантычныя - сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем у лексічным значэнні: золак — досвітак — світанне.

Стылістычныя - ёсць эмацыянальная афарбоўка, стылістычныя асаблівасці: турма - кутузка.

Нярэдка розніца ў стылістычнай або эмацыянальнай афарбоўцы сінонімаў спалучаецца з розніцай і ў лексічным значэнні. Напр., слова імкліва ў спалучэнні самалёт імкліва набірае вышыню адрозніваецца ад слова хутка тым, што з'яўляецца больш эмацыянальным + абазначае высокую скорасць руху.

Памылкі. З'яўляюцца з-за неўмення ўстанавіць розніцу паміж сінонімамі.

1 Каб правільна выбраць сінонім, трэба разглядаць іх не ізалявана, а ў спалучэнні з іншымі словамі. Спалучальнасць адных сінонімаў можа быць свабодная, другіх - больш-менш абмежаваная (напр., расквасіць - толькі нос і губа; расквасіць вока нельга. Сінонім да расквасіць - разбіць). Нельга сказаць: раскацістая песня, смяротная цішыня.

2 Калі лексема мнагазначная, то рады сінонімаў будуць розныя для кожнага з яе значэнняў. Напр., адкрыць, адчыніць дзверы; адкрыць, распачаць, перайсці (да) спрэчкі(ак); адкрыць, знайсці, убачыць новую планету.

3 Не ўсе словы маюць сінонімы. Назвы канкрэтных прадметаў і з'яў рэчаіснасці маюць вельмі мала сінонімаў. Зусім няма: навуковыя тэрміны. Найбольш схільныя да сінанімі дзеясл., прыметнікі, прыслоўі.

Сітуацыйныя сінонімы - толькі ў дадзенай сітуацыі: Нарэшце з-за ўзгорка паказаўся грузавік.«Паўзуць, балаголы»,— падумаў Сцяпанавіч.

Пісьменнікі (Колас, Мележ, Брыль) заўсёды надавалі вялікае значэнне правільнаму выбару сінонімаў (розныя рэдакцыі раманаў).

Прычыны: ўдакладніць сэнсавае, прадметнае значэнне слова; узмацніць або змякчыць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку; змяніць фразеалагічныя сувязі слоў і г.д.

18. Выкарыстанне амонімаў у стылістычных мэтах.

Амонімы — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне: каса - частка сушы, сельскагаспадарчая прылада, заплеценыя валасы.

Лексічныя амонімы трэба адрозніваць ад амаформ. Лексічныя -супадаюць па гукавому складу і напісанню ва ўсіх граматычных формах. Амаформы - супадаюць у адной ці некалькіх формах (адной часціны мовы ці розных): чула - дзеяслоў, прыслоўе; мыла - назоўнік, дзеяслоў.

Амафоны - гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме: , называюцца амафонамі: праз — прас.

Амографы - пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму: кАзачка - казАчка; мУка - мукА.

Шляхі ўзнікнення амонімаў. 1 выпадковае гукавое супадзенне розных па значэнню слоў: дача - дом, порцыя. 2 разрываюцца сувязі паміж асноўным значэннем слова і іншьімі яго значэннямі, часцей вузкаспецыяльнага ўжывання: сказ - эпічны жанр, адзінка мовы; лад - грамадскі, дзеяслова, музычны.

3 гукавое супадзенне новага слова з раней існаваўшым у мове: ударнік - часка затвора, перадавік.

Памылкі. 1 Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна. Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі (аформіць — 'упрыгожыць' ці 'набыць'?).

2 замест патрэбнага слова ўжываецца паронім.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]