- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
- •1.2. Мэты і задачы дысцыпліны «Этналогія і этнаграфія Беларусі»
- •1.3. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
- •1.6.3 Крытэрыі ацэнак
- •1.4. Метады (тэхналогіі) навучання
- •1.5. Самастойная работа студэнтаў
- •1.6. Дыягностыка сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнта
- •1.6.1 Патрабаванні да здзяйснення дыягностыкі
- •1.6.2 Шкалы ацэнак
- •1.6.4. Дыягнастычны існтрументарый
- •Прыкладны вучэбна-тэматычны план
- •Змест вучэбнай дысцыпліны Модуль 1. Этналогiя
- •1.1 Уводзіны. Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей свету
- •Гiсторыя этналогii
- •1.2 Этнiчныя супольнасцi аўстралii I акiянii
- •Этнiчныя супольнасцi амерыкi
- •1.3 Этнiчныя супольнасцi афрыкi
- •1.4 Этнiчныя супольнасцi азii
- •1.5 Этнiчныя супольнасцi еўропы
- •Модуль 2. Этнаграфiя беларусi
- •2.1 Гiсторыя этнаграфічнага вывучэння беларусі
- •2.2 Этнаграфія беларусаў
- •2.3 Этнічныя групы і МіЖэтнічныя адносіны ў беларусі
- •Заключэнне
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Гiсторыя этналогii
Этнаграфiчныя веды на Старажытным Усходзе i ў антычным свеце. Этнаграфiчныя веды ў Старажытным Егiпце, Месапатамii i Iране. Этналагiчныя канцэпцыi ў Бiблii. Канцэпцыя «залатога веку» Гесiода. «Усход» i «Захад» Герадота, герадотавы «неўры». Iдэя антрапасацыягенезу ў Дэмакрыта. «Геаграфiчны «дэтэрмiнiзм» Гiпакрата. Этналагiчныя погляды Тацыта. Iдэi прагрэсу грамадства ў Лукрэцыя Кара.
Этнаграфiчныя веды ў сярэдневяковай Еўропе. Этнаграфiчныя звесткi ў Iардана, Пракопiя Кесарыйскага, Канстанцiна Парфiрагенета. Прагматычнае разуменне этнаграфii ў Канстанцiна Парфiрагенета. «Кнiга Марка Пола» i яе ўплыў на еўрапейскую навуковую думку.
Этнаграфiчныя веды ў Еўропе XVI — першай палове XIX ст. Вялiкiя геаграфiчныя адкрыццi i iх этналагiчнае асэнсаванне. Канцэпцыя «шчаслiвага дзiкуна» П. Марцiра. Апалогiя культурных адрозненняў М. Мантэня. Iдэi гiстарычнага прагрэсу Дж. Вiко, Ж. Кандарсэ, А. Фергюсан. Iдэалiзацыя першабытнасцi французскiмi асветнiкамi: Д. Дзiдро, Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо. Этналагiчныя канцэпцыi I. Г. Гердэра: iдэя натуральнага паходжання моў i этнасаў, крытыка еўропацэнтрызму. Фiласофiя нацыi Й. Фiхтэ. Вучэнне аб мовах В. фон Гумбольда. Асноўныя iдэi «мiфалагiчнай школы». Я. i В. Грымы, М. Мюлер, А. Кун.
Эвалюцыянiзм. Навуковыя перадумовы i асноўныя пастулаты эвалюцыянiзму. «Першабытны шлюб» Дж. Мак-Ленана. Канцэпцыя паходжання рэлiгii Д. Лебака. Канцэпцыя прагрэсу Э. Тэйлара. Паняцце «перажытку». Анiмiстычная канцэпцыя паходжання рэлiгii. Л. Г. Морган аб радавой арганiзацыi грамадства, ступенях развiцця сям’i i сацыяльнага прагрэсу. Познi эвалюцыянiзм: Э. Хан, Д. Фрэзер i iнш.
Дыфузiянiзм. Сутнасць канцэпцыi. Вытокi: Ф. Ратцэль. Культурная мiфалогiя Л. Фрабенiуса. «Культурнае кола» Ф. Грэбнера. Тэорыя «прамонатэiзму» В. Шмiдта. «Гiпердыфузiянiзм» Г. Элiота-Смiта i У. Пэры. Сучасны дыфузiянiзм: iдэi i эксперыменты Т. Хейердала.
Французская сацыялагiчная школа. Сацыялогiя Э. Дзюркгейма. «Калектыўныя ўяўленнi». Э. Дзюркгейм аб паходжаннi класiфiкацыi, паняццяў, рэлiгii. М. Мос аб раннiх формах абмену. Л. Левi-Бруль аб ступенях развiцця ладу мыслення.
Функцыяналiзм i структуралiзм. Крытыка эвалюцыянiзму i дыфузiянiзму ў Б. Малiноўскага. Iдэя «халiзму». Тэорыя патрэбнасцей. Б. Малiноўскi аб узаемасувязi этнасу, традыцыi i экалогii. Класiфiкацыя навук аб народах А. Радклiфа-Брауна. К. Левi-Строс аб развiццi культуры i грамадства. «Гарачыя» i «халодныя» грамадствы. Прынцып «бiнарных апазiцый». Вывучэнне сiстэм сваяцтва. Метад К. Левi-Строса.
Этнапсiхiчны кiрунак. Вытокi: М. Лацарус, К. Лебон, В. Вунд. Этнаграфiчныя сюжэты ў З. Фрэйда. Канцэпцыя «культурнага рэлятывiзму» Ф. Боаса. «Базавы тып асобы» А. Кардынера. «Культурныя патэрны» Р. Бенедыкт. Этнаграфiя дзяцiнства ў працах М. Мiд.
Марксiзм у этнаграфii. Этнаграфiя ў СССР у 20—80-я гг. Этнаграфiчныя сюжэты ў К. Маркса i Ф. Энгельса. М. Кавалеўскi аб грамадзе i звычаёвым праве. Теорыя этнасу i этнiчных працэсаў у працах Ю. Брамлея. М. Чэбаксараў аб гаспадарча-культурных тыпах. «Iнфармацыйнае» разуменне этнасу ў С. Аруцюнава. Тэарэтычная сiстэма Л. Гумiлёва. Канцэпцыя этнасферы i пасiянарнасцi.
