Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
52
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
679 Кб
Скачать
☆

29. Беларуcкі нацыянальны pyx у канцы XIX – пачатку XX стст.

Пачатак XX ст. увайшоў у гісторыю Беларусі як цацыяналь-на-культурнае адраджэнне беларусаў. У гэты час узнікае рух за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго культуры. Найболыы актыўнай сілай нацыянальна-культурнага руху з'яўлялася сялянская і дробнашляхецкая інтэлігенцыя. Памешчыкі і буржуазія не толькі не спрыялі бела-рускаму нацыянальнаму руху, але і змагаліся з ім у складзе расейскіх і польскіх нацыянальных груповак.

Ідэйна-палітычным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. была нацыянальна-дэмакратычная партыя БСГ, а з 1907 па 1915 г., за-снаваная ёю, легальная газета «Наша ніва». БСГ створана ў 1902 г. на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні. Стваральнікі і кіраўнікі - браты Іван і Антон Луц-кевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш.

Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным пе-рыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша до-ля». Выдавалася яна кароткі срок з 1 верасня па 1 снежня 1906 г. у Вільні. Усяго выйшла 6 нумароў. Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з шасці яе нумароў пяць было канфіскавана паліцыяй, а сама газета была забаронена.

У лістападе 1906 г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «Наша ніва». Гэта была навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая штотыднёвая газета. 3 са-кавіка 1914 г. і да канца яе існавання рэдактарам «Нашай нівы» быў Янка Купала. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў і грамадска-палітычных дзеячаў. Сярод іх - Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Вацлаў Лас-тоўскі і інш. Газета была разлічана перш за ўсё на вясковага чыта-ча і нацыянальную інтэлігенцыю. У сіі знайшлі шырокае адлюс-траванне матэрыялы пра народнае жы'ццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна выступала за права свабодна карьіртацца беларускай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру. Прапаганда-вала нацыянальна-культурную і тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі. Такім чынам, беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст. заклаў падмурак духоўнага адраджэння беларускага народа.

30. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусi у 19 – пачатку 20 ст.

Пасля далучэння беларускіх зямель царскія ўлады, імкнучыся інтэграваць у сваю дзяржаўную структуру новыя тэрыторыі, праводзілі адпаведную палітыку. Значны ўплыў на развіццё беларускай культуры ў гэты час аказвае спачатку пераважна польская, а пазней, асабліва ў 1860-х гг. - руская культура, назіраецца цесная сувязь з культурамі ўкраінскага, літоўскага, яўрэйскага і іншых народаў. Культура беларускіх зямель сутыкаецца з жорсткім прыгнётам з боку царскай улады, якая імкнецца даказаць, што Беларусь з’яўляецца заходняй часткай Расейскай імперыі, а яе насельніцтва не мае сваёй этнічнай асаблівасці (ідэалогія “заходнерусізму”).

Тым не менш менавіта ў гэты час беларускі этнас фарміруецца як нацыя. Нацыяй называецца ўстойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якая, у адрозненне ад народнасці, характарызуецца не толькі агульнымі тэрыторыяй, мовай, культурай, але таксама цеснымі эканамічнымі, сацыяльна-палітычнымі і культурнымі сувязямі паміж рэгіёнамі, больш высокім узроўнем этнічнай самасвядомасці. Фарміраванне беларускай нацыі ішло ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін і ўнутранага рынку, росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Паступова фарміруюцца новыя класы наёмных рабочых (шматнацыянальны) і буржуазіі (пераважна небеларускага паходжання). У канцы ХІХ ст. 90 % этнічных беларусаў пражывала ў сельскай мясцовасці; працэс кансалідацыі таксама стрымлівала слабасць нацыянальнай буржуазіі. З пачатку ХІХ ст. ўсе тэрыторыі з пераважнай доляй пражывання беларускага насельніцтва ўваходзілі ў склад Расейскай імперыі. Тое, што беларусы не мелі сваёй дзяржаўнасці, а таксама ідэалагічная палітыка непрызнання адметнасці беларускага народа, перашкоды ва ўжыванні беларускай мовы замаруджвалі этнаўтваральныя працэсы. Канчатковае замацаванне тэрміну “Беларусь”, “беларусы” за ўсёй этнічнай тэрыторыяй Беларусі адбываецца ў другой палове ХІХ ст. ў сувязі з развіццём беларусазнаўства, якое садзейнічала ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці. Але на пачатку ХХ ст. працэс фарміравання беларускай нацыі яшчэ не быў завершаны.

На пачатку ХІХ ст. на Беларусі, як і ў іншых землях Імперыі, адбылася адукацыйная рэформа. Была сфарміравана шматступенчатая сістэма адукацыі: пачатковыя школы - прыходскія вучылішчы - павятовыя вучылішчы - гімназіі - Віленскі універсітэт (1803 - 1832), адчынены на месцы Галоўнай школы ВКЛ. У 1812 - 1820 гг. працавала Полацкая акадэмія. Але царскі ўказ 1827 г. абмяжоўваў магчымасць атрымання вышэйшай і сярэдняй адукацыі для прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў. Навучанне вялося толькі на польскай і рускай мовах. Пасля задушэння паўстання 1830 - 1831 гг. па ініцыятыве ўрада пачаўся актыўны працэс русіфікацыі. Ён быў накіраваны не толькі супраць ужывання польскай, але і беларускай мовы. Драматычныя падзеі 1863 - 1864 гг. вымусілі ўлады дзейнічаць яшчэ больш жорстка. Пісьмовая беларуская мова апынулася пад забаронай. Былі зачынены Гора-Горацкі земляробчы інстытут (1848 - 1864) і шэраг сярэдніх навучальных устаноў. Многія мясцовыя настаўнікі высылаліся з Беларусі. На іх месца накіроўваліся выхадцы з цэнтральных расейскіх губерняў. Узмацніўся кантроль праваслаўнай царквы над адукацыяй.

У другой палове ХІХ ст. хуткімі тэмпамі развіваецца прафесійная адукацыя. На Беларусі з’яўляюцца навучальныя ўстановы, якія даюць спецыяльную адукацыю ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, педагогікі і інш. Спецыфічнай рысай прафесійнай адукацыі на Беларусі з’яўляецца высокая вага яўрэйскіх навучальных устаноў, што звязана з усталяваннем на нашых землях у канцы ХVІІІ ст. так званай “мяжы яўрэйскай аселасці”.

Пачынаецца навуковае даследаванне Беларусі. Ужо ў працах К. Калайдовіча ўтрымліваюцца звесткі аб самабытнасці беларускай мовы. Гэты тэзіс падмацаваны працамі славяназнаўца, этнографа, археолага, фалькларыста З. Даленгі-Хадакоўскага (1784 - 1825). Мінулае Літвы і Беларусі вывучалі Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, Т. Нарбут. У навуковых экспедыцыях беларускіх вучоных А. Дамбавецкага, Е. Раманава, П. Шэйна і інш. збіраецца этнаграфічны матэрыял, які сведчыць аб самастойнасці беларускага этнасу. Адметнай рысай пачатку ХХ ст. стала з’яўленне культурна-асветніцкіх навуковых устаноў і таварыстваў. У 1900 - 1914 гг. на Беларусі іх дзейнічала 54. У 1910 г. быў створаны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні, які надрукаваў 12 прац па этнаграфіі і археалогіі беларускіх зямель.

У вывучэнні Беларусі вялікі ўнёсак заснавальніка беларускага мовазнаўства Я. Карскага (1860 - 1931). Яго трохтомная праца “Беларусы”, сапраўдная энцыклапедыя беларусазнаўства, упершыню абгрунтавала нацыянальную самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа. Для гісторыі Беларусі нямала зрабілі М. Доўнар-Запольскі, М. Нікіфароўскі, А. Семянтоўскі. А. Сапуноў і інш. Даследаванні Беларусі выклікалі немалую цікавасць у культурным свеце і садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.

Большасць літаратурных твораў першай паловы ХІХ ст. пісалася на польскай мове. Публіцыстыка стала папулярным жанрам у 60-х гг. ХІХ ст. Яе ўзор - першая беларускамоўная газета “Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага, дзе па-майстэрску выкарыстоўваецца форма народнай гутаркі.

Пачатак ХХ ст. атрымаў назву “нашаніўскага адраджэння”, што звязана са з’яўленнем першых легальных беларускамоўных газет “Наша доля” (9.-12.1906) і “Наша ніва” (11.1906 - 8.1915). Апошняя адыграла вялікую ролю ў адраджэнні беларускай мовы і культуры народа. Сацыяльнай базай выдання, якое выходзіла тыражом у 4,5 тыс. экз., быў працоўны народ, асабліва сялянства. На старонках “Нашай нівы” ўздымаліся тэмы Беларусі і лёсу яе жыхароў. У працы выдання важную ролю адыгралі дзеячы нацыянальнага адраджэння - браты Луцкевічы, Я. Купала, Я. Колас, Я. Лёсік, В. Ластоўскі, М. Гарэцкі, А. Гарун і інш. Пры газеце выдаваўся штогадовы “Беларускі каляндар” і часопісы “Саха” і “Лучынка”, кнігі (за 10 гадоў выдадзена больш за 80 найменняў).

У выяўленчым мастацтве першай паловы ХІХ ст. больш ярка праступае свецкі характар. Яно развіваецца пад уплывам рамантызму і класіцызму (накірунак еўрапейскай мастацкай культуры ХVІІІ - пачатку ХІХ стст., больш дэмакратычны, чым элітарнае барока, вызначаецца ўрачыстасцю і манументальнасцю). Адным з цэнтраў развіцця беларускага жывапісу, скульптуры і графікі стаў Віленскі універсітэт. Першыя яго выкладчыкі - Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм

Першым прафесійным скульптарам на Беларусі лічыцца К. Ельскі (1782-1867). Ён стварыў сапраўдную галерэю (больш за 50) партрэтаў знакамітых асоб Беларусі, працаваў над аздабленнем культавых і грамадскіх будынкаў. Але ўвогуле беларуская скульптура развіваецца ў гэты час даволі слаба. Класіцызм яшчэ доўга не можа выцесніць у драўлянай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры барока і ракако. Вызначаецца высокі прафесіяналізм Я. Астроўскага, Р. Слізеня. У стылі мадэрн працавалі В. Бубноўскі, А. Краснапольскі, Я. Тышынскі і інш.

У беларускай архітэктуры першай паловы ХІХ ст. пануе класіцызм з яго кампактнасцю аб’ёмаў, правільнымі геаметрычнымі планамі, прастатой дэкору фасадаў.

Росквіт новага архітэктурнага накірунку - “гістарызму” (электызму) прыпадае на другую палову ХІХ ст. Ён вызначаецца спалучэннем розных так званых неастыляў - раманскага, готыкі, барока, класіцызму, псеўдавізантыйскага і інш. (палац у г. Косава Івацэвіцкага раёна, касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску, мужчынская гімназія ў Гомелі і інш.). Пашыраецца выкарыстанне ў будаўніцтве новых матэрыялаў - чыгуну, жалезабетону, цэменту, фабрычнай дахоўкі. З’яўляюццы новыя тыпы будынкаў - чыгуначныя вакзалы, 3-4 павярховыя даходныя дамы.

Беларуская культура ў ХІХ - пачатку ХХ стст. зрабіла значны крок наперад у сваім развіцці. Паланізацыя, русіфікацыя, фальсіфікацыя мінуўшчыны, рэпрэсіі супраць нацыянальна свядомых дзеячоў навукі і культуры прыпынілі працэс развіцця беларускага этнасу. Сапраўдным адраджэннем стаў пачатак ХХ ст., калі на пэўны час з’явіўся шанс на адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.