Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопрос1.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
90 Кб
Скачать
☆

Вопрос2. Бел мова у сями индаеурапейских моу.

На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і: індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы. Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.

4-3 ст.да н.э.-утварэнне индаеурапейская сями.

Иснуе 11 моуных сямей.

Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я.

Індаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 12 груп: індыйская, германская (англійская, нямецкая, галандская, г. д.), раманская (іспанская, італьянская, французская, румынская і г. д.), славянская, балтыйская (літоўская, латышская і мёртвая пруская мова), кельцкая (ірландская, шатландская і г. д.), іранская (персідская, афганская, таджыкская і г. д.), грэчаская, армянская, албанская, хецкая, тахарская.

Славянская група распадаецца на тры падгрупы: усходнюю (беларуская мова, руская, украінская), заходнюю (польская, чэшская, славацкаая, сербалужыцкая, мёртвая палабская), паўднёвую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мёртвая стараславянская). Увогуле, славянскія мовы – пятая паводле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індыйскай, германскай і раманскай).

Вопрос 26. Паняцце «культура маўлення».

Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця.

Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыі». Актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць

Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнае маўленне – гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы.

Арфаэпічныя нормы патрабуюць ад усіх носьбітаў мовы адзінага вымаўлення гукаў, гуказлучэнняў у словах і спалучэннях слоў. Правільнае літаратурнае вымаўленне – істотная адзнака культуры маўлення і культуры чалавека ўвогуле. Парушэнне арфаэпічных нормаў тлумачыцца ўплывам дыялектных рысаў роднай гаворкі, зблытаннем асаблівасцей беларускага і рускага літаратурнага маўлення і ўплывам арфаграфіі. Акцэнталагічныя нормы рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах. Словаўтваральныя нормы ахоўваюць найбольш трывалыя, традыцыйныя ў беларускай літаратурнай мове словаўтваральныя тыпы – схемы пабудовы слоў пэўнай часціны мовы, якія супадаюць у словаўтваральных адносінах.

Марфалагічныя нормы замацоўваюць правільнае выкарыстанне моўных сродкаў паводле іх прыналежнасці да пэўных зменных часцін мовы.

Сінтаксічныя нормы рэгулююць граматычную сувязь слоў у разнастайных прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцыях, забяспечваюць правільнасць формы кіравання і дапасавання.

Фразеалагічныя нормы рэгулююць традыцыйнае, замацаванае вуснай і пісьмовай практыкай ужыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі.

Лексічныя нормы выводзяць за рамкі ўжывання тыя адзінкі, якіх не прымае літаратурнамоўная практыка.

Стылістычныя нормы рэгулююць стылістычную арганізацыю маўлення ў плане выбару не толькі пэўных слоў і сінтаксічных канструкцый, але і марфалагічных формаў.

Пунктуацыйныя нормы рэгулююць пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі, прызначанымі для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін ў грамадстве.

Арфаграфічныя нормы рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання формы слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.

Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы.

Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. б) размежаванне паронімаў і амонімаў. в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. г) размежаванне сінонімаў.

Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення.

Умовамі лагічнасці выступаюць наступныя лінгвістычныя сродкі:а) парадак слоў у сказе. б) лексічная спалучальнасць.

в) правільная будова і сувязь сказаў. г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі.

Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Найбольш частыя з іх наступныя:

а) дыялектызмы. б) запазычанні. в) канцылярызмы і штампы. г) словы-паразіты. д) жарганізмы. е) неалагізмы, аказіянальныя словы.

Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення

Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый.

Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў – займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей.

Дарэчнасць :1)Кантэкставая 2) стылявая 3)Сітуацыйная 4)асобасна-псіхалагічная

Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў

Лаканічнасць – галоўнае патрабаванне да загалоўкаў мастакіх твораў, газетных і часопісных артыкулаў.

Класіфікацыя рэфератаў

Па паунаце выкладу зместу: *Инфарматыуныя (Перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы) *индыкатыуныя(Указваюць толькі на асноўную тэму першакрыніцы). Па колькасци рэфераваных першакрыниц * Манаграфичныя (Пішуцца на аснове адной працы) *Аглядныя (Пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме) Па чытацким прызначэнни *агульныя (Разлічаны на шырокае кола чытачоў, таму змест перадаецца ў цэлым) * Спецыялизаваныя (Пераказ зместу зарыентаваны на спецыялістаў) Па складанни :*аутарами (Аўтарэферат дысертацыі), * спецыялистами (Аўтарэферат дысертацыі), * Прафесіяналамі-рэферэнтамі,а таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі. Анатацыя (ад лац. annotatіo – заўвага) – гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні: у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фармулёўкамі рэферэнта; рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;

  1. рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.

Цытата – даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзеныя чые-небудзь словы; выкарыстоўваюцца для пацвярджэння або тлумачэння аўтарскай думкі.

Бібліяграфічны спіс (бібліяграфічныя апісанні выкарыстаных крыніц) звычайна будуецца ў славянскім алфавітным парадку на мове арыгінала (замежныя крыніцы размяшчаюцца адпаведна лацінскаму алфавіту пасля крыніц, размешчаных адпаведна славянскаму алфавіту; пасля замежных крыніц ідуць