Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аляхно.отв нв вопр..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
58 Кб
Скачать
☆

37.Веснав. Пес.

38.Лет. пес.

39.Вос.пес.

40.Хрэсьб.Пес.

Хрэсьбінныя песні  здабытак толькі беларусаў. Гэтыя песні ў рускіх і ўкраінцаў з цягам часу зніклі. Прычына, відаць, у адпаведных гістарычных і сацыяльна-эканамічных умовах. У гэтым вялікая каштоўнасць беларускіх хрэсьбінных песень, яны дазваляюць даследаваць той раздзел старажытнага фальклору, які ўжо даўно невядомы ні ў рускай, ні ва ўкраінскай народнай творчасці.

Разгледзім некаторыя абрадавыя дзеянні, якія жанчына рабіла ўжо задоўга да наступлення родаў. Перш за ўсё ўвесь перыяд цяжарнасці быў насычаны безліччу забабонаў, прыкмет, абмежаванняў, якія рэгулявалі паводзіны цяжарнай, засцерагалі яе ад дзеянняў небяспечных сіл для яе самой і будучага дзіця. Народныя ўстанаўленні раілі цяжарнай пазбягаць спалоху, а калі спужаецца, не хапацца рукамі за твар, каб у дзіцяці, якое родзіцца, не было бачных плям; нельга было глядзець на нябожчыка, каб дзіця не было хваравітым і бледным, насіць адзенне з вузельчыкамі, каб не наклікаць цяжкія роды і г.д. Некаторыя забароны мелі раыцянальны характар і вынікалі з жыццёвага вопыту.

Парадзіху імкнуліся засцерагчы ад чужых вачэй, каб пазбегнуць сурокаў і злоснага чаравання. Наступленне родаў утойвалася ад старонніх і нават блізкіх. Па сутнасці ідэальным было, калі аб гэтым ведалі толькі муж і бабка-павітуха. Магічным сродкам лічыліся таксама адмыканне дзвярэй, развязванне вузлоў, распусканне паясоў, расшпільванне каўнерыкаў і іншыя дзеянні, а таксама замовы. Пры цяжкіх родах ішлі да папа прасіць, каб ён раскрыў у царкве царскія вароты (гэта законы першабытнай язычніцкай магіі, на якіх грунтаваліся развязванне вузлоў і іншыя чарадзейныя прыёмы.

Выкарыстоўвалі таксама розныя практычныя прыёмы народнай медыцыны, заснаваныя на жыццёвым вопыце.

Пасля родаў займалі дзеянні, якія павінны былі абараніць навароджанае дзіця ад "варожай" нячыстай сілы. Важнейшую ролю мела абмыванне вадой, якой надавалася значэнне ачышчальнасці.

Са старажытных часоў ва ўсіх плямён і народаў вада лічылася моцным ачышчальным і ахоўным магічным сродкам. Сваё значэнне яна захавала і да нашых часоў. Можна прыгадаць хаця б купанне ў рацэ і качанне ў росным аўсе ў купальскую ноч, абрадавы выган жывёлы на юраўскую расу, якой прыпісвалася значэнне засцерагальнага сродку і інш.

Ахоўны абрад абмывання вадой або апусканне ў яе існаваў задоўга да ўвядзення хрысціянскага таінства хрышэчння. Абрад хрышчэння ўвабраў у сябе першабытныя вераванні старажытных людзей, якія надавалі вадзе цудадзейную сілу, што здольна адганяць варожых духаў.

Хрысціянства, захаваўшы значэнне ачышчальнага і магічнага сродку, надало гэтаму старажытнаму абраду царкоўную форму хрышчэння і првстасавала яго да сваіх рэлігійных дагматаў і сваёй ідэалогіі. Хрышчэнне царква звязвала з вучэннем аб граху, ад якога барад нібыта вызваляў, а навароджаны, такім чынам далучаўся да царквы. Гэты абрад ("хрышчэнне Русі") новая рэлігія, не без гвалту прымусу, укараніла ў Кіеўскай Русі.

Хрэсьбінныя песні не адзіны жанр, які дастасаваны да беларускай радзіннай абраднасці. Вядомы таксама прыгаворкі кума і бабкі, а таксама хрэсьбінныя прыпеўкі, відаць, позняга паходжання.

Паступова хрэсьбінныя песні страцілі абрадава-магічныя дзеянні і набылі рысы велічальнага, гуллівага і жартоўнага характару, што выконваліся толькі ў адпаведныя моманты хрэсьбіннага святочнага застолля.