Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэмы(1-полностью, 2-без 1го вопроса, 3-полность....docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
29.07.2019
Размер:
552 Кб
Скачать
☆
  1. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная).

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную. Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Гутарковая – пры неафіцыйных моўных зносінах, дыялектныя, спецыяльныя і жаргон.словы (кацуба, файл, пара (адзнака))

Навуковая – навуковыя і тэхнічныя тэрміны, абстрактныя словы (інтэграл, мікрапрацэсар)

Кніжная – выкарыстоўваецца ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях (вета, табу, паэт)

Нейтральная (міжстылёвая) – у любым функцыяналь-ным стылі (забарона, няма, разнавіднасць)

Публіцыстычная – грамадска-публістычная тэрміналогія, газетна-публістычн. (суверэнітэт, прыватызацыя)

Уласна гутарковая – (балбатун, сцяміць)

Прастамоўная – перадаюць адмоўныя характарыстыкі, маюць экспрэсіўную афарбоўку (падліза, жмінда)

Афіцыйна-справавая – грамадска-палітычныя, прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка, адсутнасць эмацыянальных слоў (парадак дня, ратыфікацыя)

  1. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

  1. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі.

Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрыклад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.

Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Internet (Інтэрнэт), Word, ноўтбук, паскаль, камп’ютэр, ват і інш.).

Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы.