Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 1 Сучасныя матэрыялы для рэст..doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
29.07.2019
Размер:
59 Кб
Скачать
☆

Кансаліданты.

Для ўмацавання порыстых і моцна дэструктураваных аб’ектаў (каменя, цэглы, тынкоўкі, дрэва) за мяжой шырока выкарыстоўваюцца крэмнійарганічныя прадукты класа сіланаў, сілаксанаў і сілазанаў, якія выпускаюцца фірмай Wacker (Германія).

Італьянскія даследчыкі прапанавалі для аховы каменя ад вільгаці новы клас фтарыраваных акрылавых палімераў – яны забяспечваюць эффектыўную ахову ад вільгаці, уздзеяння ад УФ-промняў і агрэсіўных забруджвальнікаў паветра ў прамысловых гарадах, але ў адрозненне ад крэмнійарганічных матэрыялаў, уступаючых у хімічнае ўзаемадзеянне з аўтарскім матэрыялам, гэтыя палімеры часткова абарачальныя. Для ўмацавання порыстых і спарашкоўваючыхся аб’ектаў выкарыстоўваюць дыізацыанаты. Японскія навукоўцы прапанавалі для ўмацавання каменя камбінацыю з акрылавых палімераў і сілазанаў.

Ахоўныя пакрыцці

У якасці замены прыродных смолаў – мастыкса і дамары, якія выкарыстоўваюцца для прыгатавання лакаў, рэкамендуецца выкарыстанне нізкамалекулярных сінтэтычных смолаў класа цыклагексанолаў (Resin K, Resin N ), полібутылметакрылатавыя палімеры (Elvacite 2044, 2045, фірма Du Pont - Францыя, Acryloid B67, фірма Rohm & Haas – Германія, Lascaux Varnish 575 – LascauxRestauro - Швейцарыя), а таксама гідрагенізаваныя вуглевадародныя смолы ( Arcon P90, фірма Aracawa, Regalrez 1094, фірма Hercules - Германія).

Новыя тэхналогіі

У апошні час за мяжой назіраецца тэндэнцыя не столькі да расшырэння ассартыменту рэстаўрацыйных матэрыялаў (ён у асноўным ужо сфарміраваны, і ў рамках існуючага асартымента можна вырашыць практычна любыя рэстаўрацыйныя задачы), колькі да ўдасканалення метадаў і ўкаранення новых складаных тэхналогій.

У якасці прыклада можна прывесці ўнікальную тэхналогію напылення ў вакууме на руініраваныя аб’екты плёнкі параксілілена, якая ўтвараецца ў выніку палімерызацыі дымера з газавай фазы, што дазваляе сфарміраваць тоненькую палімерную плёнку, якая названа “Parylene” і мае таўшчыню ад 0,25 да 20 мкм; гэтая тэхналогія была паспяхова апрабавана пры рэстаўрацыі такіх далікатных аб’ектаў, як выкапнёвыя расліны і насякомыя, археалагічная косць, вырабы з шоўку, пашкоджаныя пры пажары кнігі і ў іншых выпадках, калі ўсе іншыя рэстаўрацыйныя матэрыялы і метады сябе не апраўдалі.

У Чэхіі аналагічная методыка выкарыстоўвалася для ўмацавання разбураных археалагічных матэрыялаў (“Поліфан”). У Пецярбурзе гэтая методыка таксама была апрабіравана пры рэстаўрацыі пацярпеўшай пры пажары паперы.

Напрыканцы патрэбна сказаць, што пашырэнне асартыменту рэстаўрацыйных матэрыялаў не з’яўляецца самамэтай, а дыктуецца канкрэтнымі рэстаўрацыйнымі задачамі, якія сёння немагчыма вырашыць з выкарыстаннем існуючых адгезіваў, кансалідантаў і пакроўных матэрыялаў, і паколькі такія задачы існуюць і будуць з’яўляцца ў наступным, асартымент будзе папаўняцца новымі сучаснымі сінтэтычнымі матэрыяламі, якія змогуць забяспечыць вырашэнне рэстаўрацыйных праблем на новым, якасна больш высокім узроўні.

***

  • За мяжой з сінтэтычных рэстаўрацыйных матэрыялаў найбольш часта выкарыстоўваюцца адгезівы на аснове полібутылметакрылата і полівінілацэтата і сапалімеры на іх аснове. Шырока выкарыстоўваюцца супалімерныя водныя дысперсіі на аснове бутылакрылата.

  • Спецыяльна для рэстаўрацыйных мэтаў распрацаваны сінтэтычныя аналагі воска-смаляной мастыкі на аснове супалімера вінілацэтата і этылена.

  • Замест прыродных смолаў прапанаваны сінтэтычныя лакі.

  • У якасці кансалідантаў выкарыстоўваюцца крэмнійарганічныя матэрыялы розных класаў.

5