Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
САМУСЕВІЯ В, М,_Sint_UMK.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
19.08.2019
Размер:
371 Кб
Скачать
☆

II. Лабараторная частка

1. Вызначце граматычную аснову сказаў.

1) Без прывычкі яно і ў Парыжы цяжка (Дранько-Майсюк). 2) Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю (Ф. Багушэвіч). 3) Яно ўжо колькі гадоў, кажаш, прайшло? (Брыль. 4) Збоку гледзячы, яно вельмі пацешна, калі б’юцца і валтузяцца свае (В. Зуёнак).

2. Вызначце тыпы аднасастаўных сказаў.

1) Шлю падзяку вёскам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі. 2) Табе складаю гімн, мой горад. 3) За свабоду сваю ўсёй душой пастаю. 4) Гуслям, княжа, не пішуць законаў. 5)  Дарогу праз лес праехалі непрыкметна. 6)  Навуку за плячыма не носяць. 7)  Месца для адпачынку выбралі надзвычай добрае. 8) Ад дабра дабра не шукаюць. 9) На полі аралі і сеялі. 10) З песні слова не выкінеш. 11) Век жыві, век вучыся. 12) Паміраць збірайся, а жыта сей. 13) Шыла ў мяшку не схаваеш. 14) Напевы дзіўныя збіраю ў жытнім полі і бары. 15) За грошы розуму не купіш. 16) Гарадоў і пасёлкаў – не запомніш, не злічыш. 17) У сяле нічога не схаваеш. 18) Спі, мой маленькі сыночак, спі, мая дзетка, засні. 19) Поле засыпала снегам. 20) На дварэ патрошку цямнела. 21) Вочы засцілае туманам крыўды і нянавісці. 22) Вечарэла. 23) Прыгажосць трэба берагчы. 24) Нікому нас не знішчыць, не спыніць. 25)  Жыць у дружбе нам век. 26) Жалезам волі не зламаць. 27) Ціха ў зімовым лесе. 28)  Зіма. Снягі. Мароз. Завеі. Дарога звонкая, як сталь. 29) Лясная дарога. Яркі летні дзень. Кукуе зязюля.

3. Выпішыце з газет і часопісаў восем-дзесяць аднасастаўных сказаў. Назавіце спосабы выражэння выказніка.

4. Вызначце тыпы няпоўных сказаў.

1) Заўсёды наперад! Ніколі назад! 2) Перад намі бязмежны прастор. 3) Былі пагодныя дні. З сонцам ад ранку да вечара, з сінім небам. 4) Каля бярозак трохі верасу. Расцвіў у сонцы. 5) За акном цёплая жнівеньская ноч. 6) Дарогу моладзі шчаслівай, хай з ёю будзе хлеб і соль! 7) Плыве вецер над вячэрнім горадам. Плыве і шуміць. 8) Заходзіла сонца. Вялікае, барвовае, спакойнае. 9) За дарогай адразу кусцікі, хвойнікі, ядловец. 10) На гары шуміць хваіна, а ў даліне вербалоз… 11) Бялюткія аблокі на жоўтым небасхіле. 12) Абапал чыстых вуліц – клёны, у цэнтры – парк пад засенню дубоў.

III. Развіццёвая частка

  1. Маўленчы этыкет – вербальная форма этыкету паводзін. Соцыум выпрацаваў пэўныя маўленчыя формулы-выказванні. Гэтыя формулы ўзнаўляюцца камунікантамі як гатовыя адзінкі. Маўленчы этыкет нацыянальна спецыфічны. Ён звязаны не толькі з асаблівасцямі той ці іншай мовы, але і са звычаямі і культурнымі традыцыямі народаў. Веданне маўленчых этыкетных формул, уменне карыстацца імі ў залежнасці ад сітуацыі і ўдзельнікаў камунікацыі фарміруе члена грамадства, яго культуру. Вывучэнне нацыянальнай этыкетнай культуры студэнтамі-журналістамі прадугледжвае фарміраванне маўленчай кампетэнцыі будучых спецыялістаў.

  2. Складзіце беларуска-рускі слоўнік маўленчага этыкету

IV. Удасканаленне пунктуацыйных навыкаў і ўменняў

1. Пастаўце, дзе неабходна, працяжнік і растлумачце яго пастаноўку.

1) Абапал гарады і сёлы, у кветках нівы, горы, долы… 2) Канчаецца хмызняк і жыта, а далей узлескі, паляны. 3) Пасля адлігі мароз і вецер. 4) Па-сутнасці з бусліным гняздом антэна. 5)  Сярод саду вялікі дом пад бляшаным дахам. 6) За паркам высокі, круты абрыў. 7) Скрозь да вёскі пусты, распалены сонцам абшар. 8) Каля хаты сад, у садзе пасека і кветкі. 9)  За акном быў густы бор, а ля самых рэек асфальтаваная пляцоўка. 10) Навокал толькі цішыня. 11) А лес глухі маўчыць зацята. Навокал глуш адна і ціш… 12) На невялікіх вокнах вазоны з кветкамі. Белыя фіранкі.

2. Растлумачце пастаноўку працяжніка ў тэксце.

Густая цемень асенняй начы плешча па маленькіх акенцах хацінкі, і шкло ваконнае ад тых капель дажджавых нагадвае тварык зарумзанага дзіцяці. Спакваля паўзуць уніз восеньскія слёзы – брудныя такія, непрыветна-сцюдзёныя...

За сталом сядзяць на карачках малыя дзеці ў даўгіх – аж па самыя пяты – зрэбных кашулях, а насупроць іх, на ўслоне, маці трымае на руках самага меншага.

Дзеці хапаюць з міскі гарачую бульбу і, апякаючыся, пхаюць яе ў рот. А вочкі – маленькія рухавыя зайчаняткі – гараць галодным агнём...

Усмешка іскрыцца на вуснах хлапцоўскіх. Добрая ўсмешка, светлая. Такое няма ў бацькі, у Абрама старога, сівым мохам паросшага; той сядзіць на табурэціку скураным ды пастуквае малатком: толькі раз махне – і сядзіць у падэшве бярозавы тонкі цвічок. І падэшва прыліпае да скуратоў – канём не адарвеш. Скураты пусцяць, а цвікі каб – ніколі. Спецыяльнасць... так казаў – Васілёк чуў – сам стараста, выхвальваючыся некаму сваімі ботамі... (У. Кандраценя).