Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
TEMATIKA.DOC
Скачиваний:
8
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
336 Кб
Скачать
☆

Лексіка-граматычныя асаблівасці

Ідэйны і тэматычны змест розных сродкаў масавай камунікацыі і твораў мастацкай літаратуры знаходзіць выражэнне ў лексічных і граматычных катэгорыях. Пры стылістычным аналізе лексічнага ўзроўню тэксту можна звярнуць увагу на праблемы, звязаныя з выкарыстаннем у сучасных сродках масавай камунікацыі і твораў мастацкай літаратуры:

  • архаізмаў і гістарызмаў;

  • неалагізмаў і аказіяналізмаў;

  • сінонімаў і антонімаў;

  • мнагазначных слоў і амонімаў;

  • дыялектызмаў, жарганізмаў, аргатызмаў, запазычаных слоў;

  • тропаў і фігур маўлення і іх стылістычных функцый у кожным канкрэтным матэрыяле.

У курсавой працы можна таксама прааналізаваць праблемы, звязаныя з суадносінамі экспрэсіўных і стандартных элементаў у тэксце. Аналіз суадносін экспрэсіўных і стандартных элементаў дазваляе:

  • вызначыць функцыі тэксту: перавага экспрэсіўных элементаў можа сведчыць аб уплывовым характары аналізаванага тэксту. а стандартных – аб яго інфарматыўнасці;

  • ахарактарызаваць індывідуальныя стылістычныя асаблівасці асобнага аўтара (выдання, перадачы і інш.).

Так, напрыклад, тэкст, у якім пераважаюць экспрэсіўныя элементы (размоўная лексіка на фоне кніжнай ці нейтральнай, тропы, фразеалагічныя звароты, парцэляваныя канструкцыі, звароты, пабочныя і ўстаўныя словы і канструкцыі, якія выражаюць асобасны пачатак і інш.), можна ідэнтыфікаваць як уплывовы тэкст з ярка выражаным асобасным пачаткам.

Сістэма маўленчых дзеянняў, прынятая ў аналізаваным сродку масавай камунікацыі

Любы сродак масавай камунікацыі аперыруе звычным/традыцыйным для яго наборам маўленчых дзеянняў (каментары, інфармацыйныя паведамленні, апісанне, ацэнка, зварот да чытача, сентэнцыя і інш.), на якіх фарміруюцца жанравыя структуры. Стылістычны аналіз сістэмы маўленчых дзеянняў канкрэтнага сродку масавай камунікацыі прадугледжвае даследаванне, з аднаго боку, разнавіднасцей маўленчых дзеянняў, а з другога – асаблівасцей іх функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка пэўнага сродку масавай камунікацыі сказваецца на выбары маўленчых дзеянняў, што выбіраюцца яго аўтарам для выражэння інфармацыі.

Падчас працы над курсавой працай студэнту неабходна вызначыць суадносіны маўленчых дзеянняў, арыентаваных на інфармаванне, і маўленчых дзеянняў, арыентаваных на ўздзеянне; з дапамогай якіх маўленчых дзеянняў у аналізаваным тэксце выражаецца ацэнка, у якія моманты і пры дапамозе якіх маўленчых дзеянняў яна выражаецца экспліцытна, а ў якія імпліцытна; ці ёсць у аналізаваным тэксце маўленчае дзеянне, якое можна лічыць стылеўтваральным элементам медыятэксту.

Інтэртэкстуальнасць у тэкстах аналізаванага выдання

Аналіз інтэртэкстуальнасці прадугледжвае выяўленне і апісанне:

  • кола цытаваных крыніц (хто цытуецца і як часта);

  • форм выражэння інтэртэкстуальнасці ў тэксце (цытаванне, пераказ, перадача “чужога” меркавання, спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, прэцэдэнтныя тэксты ці іншыя формы, абумоўленыя асаблівасцю канкрэтнага сродку масавай камунікацыі);

  • спосабаў трансфармацыі прэцэдэнтных тэкстаў;

  • функцый цытаты ў канкрэтным сродку масавай камунікацыі: кантакт з чытачом (слухачом), моўная гульня і інш.

Працуючы над курсавым даследаваннем, студэнт можа выбраць адзін з аспектаў стылістычнага аналізу, сфармуляваўшы тэму наступным чынам: “Лексічныя асаблівасці газеты “Звязда” ці “Лексіка-граматычныя сродкі стварэння экспрэсіі ў газеце “Літаратура і мастацтва”, “Апісанне ў газеце “Чырвоная змена” і інш. Стылістычны аналіз сродкаў масавай камунікацыі прадугледжвае не толькі выяўленне і апісанне моўных і маўленчых асаблівасцей тэкстаў, але і вызначэнне камунікатыўнай задачы, якую яны павінны выконваць у тэксце, а таксама якасць рэалізацыі камунікатыўнай задачы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]