10. Семіта-хаміцкая сям’я
Паўднёва-Заходняя Азія
Рэгіён узаемапранікнення і
ўзаемадзеяння трох буйнейшых культур
– арабскай, цюркскай і іранскай (плюс
да гэтага неабходна дадаць у большасці
хрысціянскі Кіпр і іудзейскі Ізраіль).
Паўднёва-Заходняя Азія –
радзіма трох буйных рэлігій свету –
хрысціянства, іудаізма і іслама. Іудаізм
і хрысціянства ўзніклі сярод яўрэяў
Палесціны; іудаізм – у першай палове І
тысячагоддзя да н. э., хрысціянства –
на мяжы новай эры, аднак лёс гэтых рэлігій
быў розны. Увабраўшы шмат прадстаўленняў
іудаізма: веру ў Адзінага Бога, загробнае
жыццё і інш., хрысціянства стала сусветнай
рэлігіяй, а іудаізм так і застаўся
рэлігіяй яўрэйскага народа. На тэрыторыі
сучаснага Ізраіля знаходзіцца свяшчэнны
для трох рэлігій горад – Іерусалім,
заснаваны ў сяр. ІІ тысячагоддзя да н.
э. Тут размяшчаецца старажытнаіудзейская
(Сцяна Плача), раннехрысціянская (Гроб
Гасподзень) і мусульманская (мячэць
Куббат ас-Сахра) святыні.
Іслам з’явіўся ў пачатку VII
ст. на Аравійскім паўвостраве. Тут і
знаходзяцца яго галоўныя рэлігійныя
цэнтры – Мекка і Медына. Гэта рэлігія
распаўсюдзілася пад час арабскіх паходаў
VII – IX
стст. у іншыя вобласці Паўднёва-Заходняй
Азіі.
Усе мусульманскія народы
Паўднёва-Заходняй Азіі, акрамя туркаў
і курдаў, успрынялі арабскі алфавіт
(арабская вязь – справа-налева).
Цэнтральная Азія
Край кантрастаў: тут ёсць і непрыступныя
горы з леднікамі, і абшырныя нізіны з
пясчанымі і камяністымі пустынямі.
Галоўная геаграфічная асаблівасць –
аддаленнасць ад акіянаў (асноўнай
крыніцы вільгаці).
Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія
Гэты рэгіён радзіма двух
сусветных рэлігій: індуізму і будызму.