Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_blok_shpor_na_bel_movu.docx
Скачиваний:
38
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
96 Кб
Скачать
☆

36. Агульная характарыстыка службовых слоў, іх класіфікацыя. Прыназоўнікі, злучнікі і часціцы як службовыя часціны мовы.

Службовыя часціны мовы – гэта прназоўнікі, злучнікі, часціцы. У адрозненне ад самастойных часцін мовы яны не называюць ні прадметаў, ні прымет, ні дзеянняў, ні колькасці і не маюць ярка выражанага лексічнага значэння. Службовыя часціны мовы не змяняюцца і не бываюць асобна членамі сказа. Такія словы ужываюцца ў сказе толькі разам з самастойнымі часцінамі мовы. У маўленні амаль кожнае або чацвёртае слова ў тэксце – службовая часціна мовы.

Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў словазлучэнні ісказе.

Злучнік – службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў і паказвае на адносіны паміж імі.

Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.

37. Функцыянальная характарыстыка прыназоўніка. Разрады прыназоўнікаў. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Семантыка прыназоўнікаў.

Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў словазлучэнні ісказе. Прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку), адсюль і назва гэтай часціны мовы. Без самастойных часцін мовы прыназоўнік не ўжываецца і асобна не з'яўляецца членам сказа.

Прыназоўнікі — нязменныя словы, яны не маюць лексічнага значэння, а набываюць яго толькі ў кантэксце, у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы. Прыназоўнікі разам з самастойнымі часцінамі мовы выражаюць розныя адносіны. Сярод гэтых адносін найболып пашыраны прасторавыя: На галінцы ціхім посвістам шпак вітае рана сонейка. часавыя: Снег ішоў з раніцы да палудня. аб'ектныя: 3 бярозамі растуць вольха, асіна і маленькія дубкі. прычынныя: Схіляецца ніва да самай зямлі, у кветках паснулі ад спёкі чмялі. мэтавыя: Бацька з маці збіраліся ехаць у лес па дровы. спосабу дзеяння: Цямнее заход над палоскаю бору, праз сон штось ляніва шапочуць таполі...

Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных- якія ўзніклі ў старажытную пару, у сучаснай беларускай мове яны не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы, і іх паходжанне цяжка або немагчыма растлумачыць: а, аб, без, да, за, на, над, па, пад, праз.

Вытворнымі называюцца прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. У адпаведнасці з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя, адыменныя і аддзеяслоўныя прыназоўнікі.

Прыслоўныя прыназоўнікі ўключаюць: а) словы, якія поўнасцю перайшлі ў прыназоўнікі, страціўшы акалічнаснае значэнне, і як прыслоўі не ўжываюцца: акрамя, апрача, замест, наконт, паводле.: Не навучыўшыся жыць паводле нацыянальных стандартаў, нельга будаваць планы аб уваходжанні ў еўрапейскую, а тым больш сусветную цывілізацыю.

б) словы, якія захавалі свае прыслоўныя рысы і ў сучаснай мове могуць ужывацца і як прыслоўі, і як прыназоўнікі: абапал (паабапал), вакол, навокал, скрозь, міма, насустрач, наперадзе, напярэдадні, пасля, побач, паблізу, уздоўж.: Цішыня стаіць скрозь. Скрозь лапкі хвоек і галінкі сінела неба гладзь.

Адыменныя прыназоўнікі ўтварыліся ад спалучэння склонавай формы назоўніка з невытворнымі прыназоўнікамі: за выключэннем, з мэтай, на працягу на чале, па лініі, па меры, у адносінах да, у адпаведнасці з, у імя, у выніку: У адпаведнасці з надвор'ем гэтак жа часта змяняе свой колер і возера.

Аддзеяслоўныя прыназоўнікі звычайна суадносяцца з дзеепрыметнікамі: дзякуючы, выключаючы, уключаючы, канчаючы, не лічачы, нягледзячы на: Я. Коласа, нягледзячы на безліч даследчыцкіх прац, яму прысвечаных, яшчэ не прачыталі па-сапраўднаму не толькі літаратуразнаўцы, але і філосафы, і эканамісты, і палітыкі.

Вытворныя прыназоўнікі могуць быць простыя, якія складаюцца з аднаго слова: ад, за, на, пра, сярод, скрозь; складаныя, утвараныя злучэннем двух невытворных прыназоўнікаў: з-за, з-пад, па-за, па-над, і састаўныя, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: згодна з, нягледзячы на, на працягу.

Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі. 3 адным склонам ужываюцца прыназоўнікі: ад, да, для, дзеля, без, з-за, з-пад, каля, сярод, апрача, акрамя, замест — з родным; к, насуперак, адпаведна з, дзякуючы — з давальным; пра, праз, скрозь, цераз, паўз — з вінавальным; над, перад, па-за, па-над — з творным; з, пры — з месным.

3 двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі: за, пад — з вінавальным і творным (за хату, за хатай); аб, на — з вінавальным і месным (на стале, на стол); паміж (між) — з родным і творным (між дрэў паміж возерам і лесам).

3 трыма склонамі: з (са) — з родным, вінавальным і творным (з раніцы, з месяц, з сястрой); у (ва) — з родным, вінавальным і месным (у сябра, у нядзелю, у лютым); па — з давальным, вінавальным і месным (па кілаграму, па доктара, па дарозе).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]