Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік. Суч.бел.паэзія (Русілка).doc
Скачиваний:
70
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
497 Кб
Скачать
☆

Дазвольце мне вярнуцца

з лістападу,

З завеі ці з дажджу ў

будзённы час,

каб доўг аддаць у глыбіню

пагляду, –

замоўчанае:

“Я КАХАЮ ВАС...”

У гэтым, як і ў балючым выдыху: “Без цябе нашто мне неба?” – асоба, душа. Руская паэтка Л.Васільева справядліва гаварыла: “Выплакванне, выказванне бязмежных пакут абсалютна неабходнае жаночаму паэтычнаму характару”.1 Усё ж мужчына і жанчына па-рознаму адчуваюць жыццё, мужчынская інтымная лірыка больш медытатыўная, спакойная, жаночая – экспрэсіўная і нават “надрыўная”.

І ўсё ж я не сказала: “Прэч!”,

хоць знала, што душой астынеш...

Дарма ў знак будучых сустрэч

садзіў шыпшыну пры даліне.

Не мне душу тваю караць,

будзь ласкавейшай з той,

што зараз

яшчэ не ўмее раўнаваць,

яна – твой суд і твая кара...

А мне разлука студзіць скронь –

не закліпнуцца б ва ўспаміне...

І палымнее, як агонь,

цвіце шыпшына пры даліне.

(“Шыпшына пры даліне”)

Узяты з фальклору скразны вобраз шыпшыны, які пачынае і заканчвае верш, – сімвал калючай і яркай жаночай долі.

Матыў нешчаслівага кахання можа гучаць у Р. Баравіковай і больш спакойна, астыла (нездарма ж у першым радку – снег):

Зачэпіцца сонца за снежную горку,

і хлыне ў даліну патокам вада...

Забуду апошнюю нашу гаворку,

а ўсё-такі... нечага трошкі шкада.

Ніколі не выспее яблык дачасна,

за радасцю часта прыходзіць нуда,

сказаць не магу, каб была я няшчасна,

ды ўсё-такі... нечага трошкі шкада.

Бывае заўважу ў аконным праёме,

пытаюцца, хто ты – такая бяда! –

спакойна адказваю – проста знаёмы,

і ўсё-такі... нечага трошкі шкада.

У гэтым вершы – светлы сум, далікатная пяшчота, жаночая мудрасць і годнасць. Лірычная гераіня Р. Баравіковай мае прыгожую, тонкую душу, таму ёй уласціва падзея: “хто знаў каханне, пакахае зноў”. Вытанчанасць, прыгажосць, кампазіцыйную стройнасць гэтаму вершу, музычнаму па сваёй рытмічнай арганізацыі, надае тройчы, як заклён паўтораны рэфрэн, у якім адрозніваюцца кожны раз толькі спалучальныя і супраціўныя злучнікі “а”, “ды”, “і”.

Аднак Р.Баравікову цікавіць не толькі тэма кахання. У яе лірыцы натуральна і ўпэўнена гучаць філасофскія матывы.

Паэтэсу трывожаць той факт, што наш свет губляе нешта важнае, людзі радзей думаюць пра высокае і вечнае. Р.Баравікова праз трапную і ўзвышаную да мастацкага абагульнення дэталь умее перадаць шчымлівае пачуццё пра самае дарагое, роднае, страчанае ў далёкіх гадах. Хоць бы той пасаджаны дзедам на ўспамін ля дарогі куст язміну, што ўбачыла паэтэса з акна цягніка:

Цяпер той куст здаецца

дварняком,

што некалі ляцеў усім

пад ногі,

ён за любым бяжыць

таварняком,

бяжыць... і застаецца ля

дарогі.

Нязвыклы, смелы, але зрокава і псіхалагічна дакладны вобраз.

Паэтэса ўмее зразумець і па-мастацку перадаць святло сапраўднага таленту ў старэчых вачах (верш “Птушачка”), роспач маці, якая тры дні шукае ў чужым горадзе не надта ўважлівага сына (як многа гаворыць трапная дэталь: зморшчаны яблык упаў з кішэні – сыну везла...). Гэта сведчыць аб сапраўднай чалавечай сталасці, глыбіні душы.

Драме кахання, нялёгкаму лёсу жанчыны прысвечана паэма “Саламея” – пра нашу зямлячку, падарожніцу, лекарку, пісьменніцу ХVІІІ ст. Рэгіну-Саламею Русецкую-Пільштынову. У аснову твора пакладзены дзённікі Пільштыновай. Яны расказваюць аб прыгодах “доктара медыцыны”, якой выпала на жыццёвых шляхах нямала: замужжа ў чатарнаццацігадовым узросце, жыццё ў далёкім Стамбуле, смерць мужа, няўдачы і цудоўныя поспехі ва ўласнай лекарскай практыцы (дарэчы, яна з поспехам выкарыстовала метады народнай медыцыны), уцёкі ад дамаганняў вяльможнага прэтэндэнта на трон Венгрыі князя Ракачы, падарожжа ў Вену, Пецярбург і многае іншае. Як бачыце, падзей і канфліктаў тут больш чым дастаткова для драматычнай паэмы. Але, абраўшы менавіта такую форму, Р.Баравікова зусім не клапоціцца аб чысціні жанру, паэма – лірычны твор. За імем Саламеі, той, “што жыве з агню” кахання, лёгка ўгадваецца асоба самой паэтэсы. Ці не тыповыя для лірычнай гераіні Р. Баравіковай радкі:

...пакінь мяне, і я

дажджынкай

ўпаду, каханы, у сляды.

...Ах, гэта ноч... Як дыхае

спякотай!

Праклала поўня сцежку да

прысад.

Даруй, мой боль, нязвыклая

пяшчота

ўпусціла промнік радасці

ў пагляд.

...ты – як цяпельца пасля

доўгай стыні.

Захапленне хараством, стваральны пачатак, уласцівы жаночаму характару, выразна выяўляецца і у гераінь “аб’ектывізаванай” лірыкі Р. Баравіковай, напісанай не “пра сябе”, а пра высакародных, па-народнаму мудрых, цярплівых вясковых жанчын (“Успамін пра цётку Яню”, “Птушачка” і інш.).

Менавіта ў народным характары шукае Р. Баравікова адказ на тое, як трэба захоўваць жаночую годнасць у складаных драматычных паваротах асабістага жыцця:

Можа, кляў гаспадарку: гары яна гарам.

Можа, меў гостры зуб на суседа Кузьму.

І аднойчы, ускіпеўшы, яе ён ударыў,

і яна пакланілася нізка яму.

...І калі на вазок ён падсажваў другую,

у яе на вачах, як купец на карму, –

адвярнуўся ад слоў: «Як жа я давякую?!»

і яна пакланілася нізка яму.

А пасля лугавінай, нібы па кіліме,

да сялібы вяртаўся ён цераз зіму,

задыхаўся ад думкі: «А раптам не прыме?...»

і яна пакланілася нізка яму.

(«Успамін пра цётку Яню»)

На такой вось жаночай цярплівасці і ахвярнасці трымаецца і сям'я, і свет. Адказ на пытанне, ці патрэбная такая пакорлівасць, дае тыповы для паэткі Р. Баравіковай тройчы паўтораны рэфрэн.

Мастацкую дасканаласць гэтаму невялікаму вершу надае прыём сінтаксічнага паралелізму, што падрэслівае фразы жанчыны і мужчыны, якія канцэнтруюць у сабе трывогу за ўесь жыццёвы лёс. Пачуццё адказнасці, мацнейшае ў жанчыны, не дае разбурыць гэты лёс. Народны па мудрасці, гэты верш народны і па форме – як дакладна падае напружанне і крыўдны сэнс сітуацыі параўнанне, узятае з фальклору: падсажваў другую на вазок, як купец на карму, г. зн. напаказ, ганарліва; вяртаўся праз зімовае поле, нібы па кіліме (дарога дадому нібы ўсцелена каштоўным дываном).

Такі ж прыгожы і характар гераіні верша «Птушачка»: