Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
диплом палины.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
81 Кб
Скачать
☆

Раздзел 2. Творчыя партрэты кіраўнікоў калектыву

2.1 Г.І.Цітовіч – заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву

Структура часткі:

- жыццёвы і творчы шлях дырыжора.

- асаблівы выканальніцкі стыль работы з хорам.

Генадзь Іванавіч Цітовіч (1910 – 1986) – чалавек, які закаханы ў мастацтва свайго народу. Творчая дзейнасць народнага артыста Савецкага саюза, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Г.І.Цітовіча з’яўляецца адной з найбольш яркіх старонак фальклорна- музычнага жыцця Беларусі.Яго ведаюць як заснавальніка найстарэйшага, найбольш самабытнага хору вёскі Вялікае Падлессе, арганізатара і мастацкага кіраўніка дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, фалькларыста- даследніка, аўтара вядомых прац па актуальных праблемах сучаснай фалькларыстыкі, а таксама аўтара- складальніка анталогій і зборнікаў уласных запісаў народных песняў.

Скончыўшы Віленскую семінарыю, Генадзь Іванавіч Цітовіч не стаў

працягваць заняткі ў духоўнай акадэміі, а паступае на прыродазнаўча- матэматычны факультэт Віленскага універсітэта.

Зацікаўленасць да музыкі не згасае. Ён стварае апрацоўкі народных песняў для арганізаванага ім вакальнага квартэта. А праз некаторы час Генадзь Іванавіч робіцца кіраўніком універсітэцкага хору. Калектыў прымае актыўны ўдзел у канцэртах студэнцкага клубу і менавіта тут малады хормайстар знаёміцца з прафесарам кансерваторыі Тадэвушам Шэлігоўскім. Менавіта ён параіў паступаць Генадзю Іванавічу ў кансерваторыю. Гэтак студэнт- біёлаг, не пакідаючы заняткаў у ўніверсітэце, робіцца адначасова і студэнтам Віленскай кансерваторыі.

«Юнак даўно захапляўся запісамі беларускіх народных песняў. З гэтай мэтай ён зрабіў шэраг цікавых фальклорных экспедыцый па навакольных сёлах і вёсках, а таксама прадпрымае фальклорныя падарожжы на Віцебшчыну па рацэ Дзясне. Да свайго паступлення ў кансерваторыю Генадзь меў ужо значную колькасць сабранага матэрыялу, аснову якога складалі беларускія народныя спевы. Але ён не толькі збірае, але і глыбока вывучае. Яго цікавяць прынцыпы пабудовы той ці іншай песні, інтанацыйны і рытмічны склад, характэрныя асаблівасці каляндарна- абрадавых, любоўных, баладных, побытавых, рэкруцкіх, гульнёвых і шмат якіх іншых песенных жанраў». [№8,с.4]

Трэба сказаць,што ўсё гэта маладому этнографу дало магчымасць ужо на другім курсе кансерваторыі прачытаць даклад, а затым надрукаваць артыкул «Беларускія валачобныя песні».Праз год, у верасні 1936 года, у кракаўскім штотыднёвіку «Кур’ер» літаратурна- навуковы з’яўляецца артыкул «Беларуская народная музыка», які выклікаў даволі шырокі рэзананс, бо быў прысвечаны малавядомай галіне этнаграфіі і знаёміў чытачоў з архітэктонікай беларускіх народных песняў.

Даследаванні фальклорных экпедыцый абапіраюцца на значны матэрыял апублікаваных і запісаных ім самім песень розных жанраў, якія прадстаўляюць традыцыйную песенную культуру рэгіёну Заходняй Беларусі і прылеглых абласцей Польшчы.

«Збіраючы песні ён бачыў(праз песню) як беларускі народ змагаўся з гвалтоўным апалячваннем, імкнуўся захаваць свае звычаі, мову, песні. З вялікай любоўю, як самую запаветную каштоўнасць, збіраў і запісваў Генадзь Іванавіч рэвалюцыйныя песні, створаныя насельніцтвам Заходняй Беларусі».[№8,с.5]

Неабходна адзначыць, што Генадзь Іванавіч збіраў не толькі беларускі фальклор. Яго цікавілі праблемы ўзаемнага ўзбагачэння музычных культур розных народаў. Вывучаючы балгарскія народныя песні, ён прыйшоў да высновы, што ў іх пабудове ёсць шмат агульнага і ўзаемасвязнага з беларускім фальклорам, а таксама з рускім, украінскім, польскім і літоўскім.

Пазней даследаванні пра ўзаемны ўплыў розных культур знайшлі адлюстраванне ў артыкулах «Рэвалюцыйная народная творчасць Заходняй Беларусі» (1919-1939), « Да пытання пра ўзаемасувязі беларусаў і літоўцаў у галіне песеннага фальклору», «Украінска- беларускія сувязі ў народнай музыцы».

Трэба сказаць,што Генадзь Іванавіч займаецца кансультацыяй шматлікіх самадзейных хораў, спалучаючы працу з дзейнасцю адказнага рэдактара музычных перадач Баранавіцкага абласнога радыёкамітэта.

Наступны яркі момант жыцця, як мы ўжо згадвалі ў раздзеле 1.1 - арганізацыя самадзейнага хору ў вёсцы Вялікае Падлессе. Вядомы савецкі кампазітар М.Каваль у газеце «Савецкае мастацтва» 7 верасня 1945 года пісаў пра выступ хору сяла Вялікае Падлессе: «…жанчыны запелі лірычную песню «Ой, рэчанька, рэчанька». Надзвычайнай прыгажосці песню яны пелі ціха, быццам баючыся расплёскаць яе цудоўную мелодыю, пелі з той артыстычнасцю, якая хвалюе і выклікае слёзы замілавання. Таленавіты кіраўнік хору Генадзь Цітовіч паказаў, на які мастацкі ўзровень можна ўзняць калгасны хор».

«Генадзь Іванавіч не забываў пра свае фальклорныя экспедыцыі. У яго нотных сшытках з’яўляюцца новыя запісы: традыцыйныя песні(старадаўнія), і створаныя зусім нядаўна. Гэтак за кароткі час у фалькларыста назапасіўся багаты матэрыял, які ён абагульніў у сваім навуковым дакладзе «Беларуская музычная практыка сёння».[№13, с.10]

Генадзь Іванавіч Цітовіч – не толькі прызнаны аўтарытэт у галіне этнаграфіі. Ён таксама і нястомны, палымяны прапагандыст беларускай культуры, і патарабавальны мастак. У 1952 годзе ён робіцца мастацкім кіраўніком арганізаванага ім Дзяржаўнага акадэмічнага хору БССР, выканаўчае майстэрства якога зараз шырока вядомае і ў Беларусі, і за мяжой.

«Харавыя апрацоўкі Г.Цітовіча каштоўныя перш за ўсё, што ён выкарыстоўвае ў іх прыёмы імправізацыйнага народнага шматгалосся, натуральна- ладавай гармоніі і іншыя асаблівасці народнага музіцыравання». [№8,с.16].Сабраныя Генадзем Іванавічам песні адносяцца да розных жанраў і відаў.Ён таксама запісваў тэксты з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Сярод іх шмат каляндарна-абрадавых, асабліва вясельных,балад і пазаабрадавых песень. З веснавога цыклу асабліва цікавыя запісы валачобных песень. Структура і паэтыка валачобных песень блізкая да калядных.(в.Чэпелі Старобінскага раёна «Валачыліся валачобнікі»).

Цікавыя запісы і сямейна-абрадавых песень,сярод якіх вылучаюцца радзінныя(«Ды хто ў нас…») і вясельныя.Не меншую значную навуковую каштоўнасць мае калекцыя народных песень, якія адшукаў Генадзь Iванавіч у 1949 годзе ў Бабруйскай экспедыцыі,дзе ён запісаў 105 мелодый, з іх 55 аднагалосных,50 двух- і трохгалосных.Акрамя таго, сабраў прыказкі, загадкі, прыпеўкі, таксама цікавіўся народнымі танцамі.

Неабходна адзначыць, што акрамя апрацовак беларускіх народных песняў Генадзь Іванавіч робіць апрацоўкі рускіх,украінскіх народных песняў.Таксама стварае харавыя апрацоўкі песень самадзейных кампазітараў(«Наш Нёман», «Пайду Ясю мілы» П.Шаўко, «Нездаровіцца» П.Косача і іншыя).

Апіраючыся на ўспаміны пра Генадзя Іванавіча,можна сказаць,што ён быў вельмі патрабавальны да сябе пры апрацоўцы народных песень і не мог прымірыцца са скажэннямі фальклорных твораў,што дапускалі некаторыя дзеячы культуры.Ім зроблена больш як 60 апрацовак народных мелодый(пераважна беларускіх).

Г.І.Цітовіч- аўтар 12 арыгінальных песень« Добры вечар! », «Беларусь мая», «Велічальная», «Кажуць людзі» (вершы А.Русака), «На калгасным вяселлі» (вершР.Сабаленкі) «Як той Зосі давялося», «Калгасны вальс», «Зязюленька» (верш П.Броўкі), «Перамога» (верш М.Засіма) і іншыя.

З уласцівай яму сціпнасцю і іранічнай самакрытычнасцю Генадзь Іванавіч не ставіў сябе ў адзін рад з іншымі прафесійнымі беларускімі кампазітарамі, хітраваў, што пісаў «не па натхненню, а па вымушэнню» [№23,с.3].Пра сваю песенную творчасць Генадзь Іванавіч гаварыў,што « ў арыгінальных песнях заўсёды адштурхоўваўся ад характэрных беларускіх інтанацый» [№22,с.3]. Зрабіўшы аналіз арыгінальных напеваў Цітовіча можна зрабіць вынік, што ён зусім свядома карыстаўся вынікамі сваіх тэарэтычных пошукаў у галіне музычнай стылістыкі беларускіх народных песень. «Для беларускага аднагалосся,- пісаў ён,-характэрны напевы дыятанічнага складу з дугавой узыходзяча-зыходзячай меладычнай лініяй…Беларуская мелодыя звычайна рухаецца паступова,асабліва ў зыходным кірунку,чым кампенсуюцца квартавыя і больш рэдкія квінтавыя скачкі ўверх…Традыцыйнае беларускае двухгалоссе будуецца галоўным чынам па прынцыпу тэрцавай уторы і падгалосачнай паліфоніі…Вельмі часта падгалосак уліваецца ў паліфонію, як бы аддаючы гэтым даніну…аднагалосай традыцыі, адхіляецца ў квінту, іншы раз у кварту і актаву» [№23,с.48] І сваё шматгалоссе ў шэрагу песень кампазітар арганізуе па гэтаму прынцыпу.

Неабходна адзначыць,што ў пачатку 70-х гадоў Генадзь Іванавіч разам з Зінаідай Мажэйка і Лідзіяй Мухарынскай стварылі пры Саюзе кампазітараў БССР секцыю музычнай фалькларыстыкі.

1972-1976гг.-Генадзь Іванавіч працуе старшым навуковым у Акадэміі навук, а фактычна музычным рэдактарам шматтомнага зводу «Вуснапаэтычная творчасць беларускага народа».

Генадзь Іванавіч з’яўляецца складальнікам «Анталогіі».Асноўны крытэрый была мастацкая якасць не толькі напеву, але і паэтычнага тэксту песняў, імкненне як мага паўней раскрыць усю разнастайнасць вядомых жанраў музычнага фальклору, паказаць песні з усіх куткоў Беларусі. Нотны матэрыял «Анталогіі» складае два раздзелы: «Песні дасавецкага перыяду» і «Песні савецкай эп/охі».

«У прадмове прасочваецца і тэарэтычна абгрунтоўваецца паслядоўнасць працэсаў развіцця народнага музычнага мастацтва,паступовасць пераходу ад старой традыцыйнай да сучаснай народнай песні, пашырэнне яе дыяпазону, рытмічная і меладычная эвалюцыя».[№8,с.18]

У каментарыях да «Анталогіі» аўтар не толькі класіфікуе матэрыял па раздзелах і расказвае,калі,кім,і ад каго запісаная тая ці іншая песня,але і называе яе варыянты, у якіх зборніках яна друкавалася раней, якімі кампазітарамі і ў якіх творах была выкарыстаная ў якасці меладычнага матэрыялу. Безумоўна, што гэты раздзел кнігі незвычайна карысны і патрэбны музыказнаўцам, даследчыкам гісторыі беларускай нацыянальнай музыкі.

Трэба адзначыць, што як вучонага – фалькларыста,Г.Цітовіча цікавяць праблемы развіцця народнага харавога шматгалосся. Гэтай тэме былі прысвечаныя працы «Пра двухгалосны спеў», зборнік песняў Падлескага хору «Беларускія двухгалосныя песні», зборнік «Песні шчасця», дзе сабраныя двух- трохгалосныя песні савецкага часу.

Найбольш значным укладам у развіццё нацыянальнай музычнай культуры з’яўляецца кніга Г.Цітовіча «Пра беларускі песенны фальклор», у якой найбольш адлюстроўваецца накіраванасць навуковай і практычнай дзейнасці аўтара. Для артыкулаў гэтай кнігі характэрна арганічнае ўнутранае адзінства пры шырокай і разнапланавай праблематыкі. У нарысах прасочваецца вялізная любоў аўтара да беларускага фальклору і выдатнае веданне яго,шырыня,абгрунтаванасць навуковых высноў.Этна- музыказнавец З.Я.Мажэйка сцвярджае,што кнігу па праву можна лічыць «энцыклапедыяй беларускай народнай музыкі».

Варта падкрэсліць, што Г.І. Цітовіч з’яўляецца аўтарам нарысаў,артыкулаў, для якіх характэрны глыбокі сацыяльны аналіз,смелыя абагульненні,заснаваныя на грунтоўным веданні фактычнага матэрыялу.

У 1978 годзе за стварэнне «Анталогіі беларускай народнай песні» і кнігі «Пра беларукі песенны фальклор» Г.І.Цітовічу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Больш чым за 50 гадоў творчай дзейнасці ім зроблена нямала, але жаданне новых запісаў, новых экспедыцый не сыходзіла. Кожнае лета ён арганізоўвае працяглыя экспедыцыі, выбраўшы сабе ў падарожнікі каго-небудзь з паэтаў, кампазітараў, музыказнаўцаў.Творчыя поспехі Г.І.Цітовіча ў значнай частцы абумоўленыя яго эрудыцыяй, глыбокім і ўсебаковым веданнем жыцця народу, шчырым, сардэчным сяброўствам са стваральнікамі і выканаўцамі народнай музыкі.

Генадзь Іванавіч быў таленавітым музыкантам і дырыжорам.

«Генадзь Іванавіч заўсёды ўважліва і зацікаўлена адносіўся да з’яўлення новага рэпертуару ў хоры і шчыра радаваўся новым поспехам калектыву. І мы ўжо ведалі, што далікатнае яго маўчанне было як бы сігналам: штосьці зроблена не вельмі хораша. А часам ён падвяргаў работу бескампраміснай крытыцы – напрыклад, няўдалыя пераробкі некаторых танцавалтьных пастановак….Уражвала цэльнасць натуры гэтага чалавека…вялізарная любоў да спадчыны беларускай культуры» - казаў заслужаны дзеяч мастацтваў М.В.Сірата.[№18,с.52]

«Генадзь Іванавіч меў шмат вучняў, хаця выкладчыкам нідзе не працаваў.Я назваў бы Дрынеўскага, Паплаўскага,самадзейных кампазітараў Галавасцікава, Маціна,Шыдлоўскага… Ён аказваў дабратворны ўплыў на іх творчасць, дапамагаў ім выдаваць зборнікі песень…Генадзь Іванавіч быў сур’ёзны вучоны –фалькларыст, сапраўдны спецыяліст сваёй справы, і разам з тым гэта быў вельмі вясёлы, жыццярадасны чалавек, чалавек вялікага гумару…У адносінах са студэнтамі, з малодшымі таварышамі паводзіў сябе проста і шчыра, як з сябрамі, з калегамі. Гэта быў чалавек кампанейскі, прыязны і чулы. Заўсёды яго акружалі людзі з глыбінак, з сельскай мясцовасці – з партфелямі, папкамі, нотамі, вершамі…Я шчаслівы, што мая дружба з такім выдатным, незвычайным чалавекам працягвалася шмат гадоў і прыносіла мне радасць і творчае натхненне”(Г.Вагнер – кампазітар) [№5,с.44]

«І вось пачалася рэпетыцыя хору. Тады якраз Генадзь Іванавіч праводзіў іх часта, бо вялася падрыхтоўка да юбілейнага канцэрта. І выступленне калектыву, і нейкая адухоўленасць, высокі прафесіяналізм дырыжора зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Я адчуў подых старажытнай беларускай культуры, народнага мастацтва. Хваляванне і гонар за духоўнае багацце народа выклікала кожная песня. Бачна было, што спевакі з асалодай і лёгкасцю, з добрым настроем выконваюць ўсе творы. Генадзь Іванавіч праявіў як дырыжор дасканалае майстэрства, ўменне дабіцца ад харыстаў самых тонкіх адценняў, поўнага раскрыцця хараства песні, яе паэтычнасці, вобразнасці» (Б.С.Смольскі- заслужаны дзеяч мастацтваў БССР) [№19,с.41]

З гэтых вышэй сказаных успамінах можна зрабіць вынік, што Генадзь Іванавіч быў чалавек шырокай натуры, нястомнай энэргіі, светлай высакароднасці, напоўнены глыбокай любоўю да роднай Беларусі і нацыянальнага фальклору.

З самага пачатку творчай дзейнасці калектыву Г.Цітовіч прытрымліваўся такой рэпетыцыйнай палітыкі, пры якой традыцыйнае песеннае мастацтва падавалася ў разнастайнасці жанраў і музычных стыляў. Пры гэтым асновай была арыентацыя на стыль палескіх спеваў.

Як адзначае Л.С.Мухарынская «ў ансамблі ёсць свае «старэйшыя», якія выступаюць у ролі важакоў цэлай групы: яны наладжваюць свае групы і ў дачыненні да тэмбру, і па вышыні, тады як асноўны склад падладжваецца пад іх… як дырыжор ён не моцны, але жыццёвая энергія і эмацыянальнасць дапаўняе скупы дырыжорскі жэст».

Класічны фонд рэпертуару калектыву складзены з запісаў самога Г.І.Цітовіча ў яго ж апрацоўцы. Беспамылковае эстэтычнае чуццё ніколі не падводзіла ў выбары песні для апрацоўкі. Створаныя па законах прыгажосці народнага напеву, яны па свайму мастацкаму ўзроўню стаяць нароўні з арыгіналам.

Вось што казаў пра дырыжорскія здольнаці Фёдараў ва ўспамінах: «Самабытнасць,непаўторнаць натуры Генадзя Іванавіча праяўляліся і ў манеры яго работы як дырыжора. Дырыжыраваў ён вельмі арыгінальна. Напрыклад, выстаўляў перад сабой сагнутыя ў лакцях рукі з раскрытымі далонямі, павольна нахіляючыся то ў адзін бок, то ў другі. Сваімі рухамі і мімікай ён вельмі эмацыянальна прапаноўваў спевакам розныя моманты выканання. Пры гэтым яго адчуванне душэўнага настрою кожнага харыста было незвычайным». [№20,с.19]

Дырыжор патрабаваў ад спевакоў поўнай аддачы ў час выканання песні, эмацыянальнасці і неабходнага настрою.Гэта,ён лічыў,неабходная ўмова для поўнага раскрыцця вобразнасці народнага або кампазітарскага твору.

«…А яшчэ ён імкнуўся знаходзіць эфектыўныя сродкі выразнасці выканання для прыцягнення больш пільнай ўвагі слухачоў. Напрыклад, калі гучала песня пра зязюлю, адна са спявачак імітавала кукаванне, а ў песні пра куранят чулася квахтанне курыцы. Гэтак жа адшукваліся і бачныя эфекты. У час выканання песні «Ой,рэчанька,рэчанька» гэта былі хвалепадобныя рухі абодвух радоў харыстаў». [№20,с.19]

Памёр Генадзь Іванавіч 2о чэрвеня 1986 годзе, на 76 годзе жыцця. Але яго творчая дзейнасць знайшла прадаўжальнікаў, яго творчае жыццё стала прыкладам шчырага і самазабыўнага служэння Радзіме. Г. Цітовіч быў узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам дружбы народаў і медалямі.«Народнае мастацтва не старэе ніколі. І людзі, закаханыя ў яго, аддадзеныя яму, таксама не ведаюць старасці. Больш таго, яны вечныя, як вечна народнае мастацтва, якое жывяць крыніцы любові і жыцця». (М.Дрынеўскі)[№7,с.7].