Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П. А. От Коляд до Покрова.doc
Скачиваний:
59
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Пакроўскае ігрышча

На пляцоўцы стаяць два кошыка: у адным — паленне, у другім — бульба. З аднаго боку стаіць свечка, каля яе ляжаць яшчэ некалькі свечак, з другога боку на ручніку — печаныя булачкі. Па цэнтры на задніку вісіць вяночак. На стале стаяць чаравічкі, ляжаць бубен i дудачка.

(Гучыць беларуская танцавальная мелодыя. На пляцоўку выходзіць жанчына, якая выконвае ролю Cвaxi.)

Сваха.

Добры дзень, людзі добрыя! Са святам Пакровы! Кажуць, на Пакровы заўсёды былі cвaxi, якія хадзілі i сваталі дзяўчат, ладзілі знаёмствы. Дык вось, гэту справу буду сёння рабіць я. Так што запрашаю ўcix — i старых, i малых, дзяўчат i хлопцаў — пакаштаваць бліноў, на свяце пабываць, сябе паказаць, у гульні пагуляць, паспяваць i вясёлы настрой не губляць!

(Музыка змаўкае.)

Сваха.

Вось i прыйшлі Пакровы. А яны спытаюцца — ці да зімы гатовы? Ці ёсць у каморы i ў аборы? Ці пажалі жыцечка? Ці пакапалі градачкі? Паказалі парадачкі? Вось паслухайце, як было здаўна. Свята Пакроў адзначалася кожны год глыбокай восенню, калі заканчваліся ўсе работы ў полі. Гаспадары рыхтавалі смачныя стравы да святочнага стала. Казалі людзі: "Прыйшоў Пакроў з yciм дабром!". Няхай, дарагія людзі, будзе ўciм сытна i ў кожнага будзе духмяны хлеб з новага ўраджаю!

(Гучыць вясёлая танцавальная музыка.)

Сваха.

Песні сыплюць, нібы зоры,

Сэрцу хочацца прасторы...

Прыходзьце, хто толькі хоча, да нас на свята. Усім будзе i прьвет, i пачастунак шчодры... Я ўжо бачу: завіталі да нас суседзі-цыганы. Рады вам, далучайцеся да ўcix.

(Гучыць народная песня "Ой, на гары цыганы cmaялi".)

Ой, на гары цыганы стаялі, 2р.

Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.

Цыганачка малада.

Ён цыганачку сабе выбipae 2 р.

Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.

Цыганачка малада.

Ты, цыганачка, будзь мая каханка, 2 р.

Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.

Цыганачка малада.

Сваха.

Без вясёлых цыганоў свята не свята. А дзяўчаты-цыганачкі яюя прыгожыя, могуць i паваражыць.

(Гучыць мелодия "Цыганачка".)

А вось i "Цыганачка" запрашае паскакаць. Ці здольныя дзяўчаты да скокаў? Kaлi здольныя, то мы зараз пабачым: хто як працуе, той так i танцуе. А вы, хлопцы, глядзіце, каму якая падабаецца. Заўсёды на Пакроў сваталіся хлопцы да дзевак, дамаўляліся аб шлюбе. Я сваха, буду вам падказваць, з якой вёскі дзяўчына i якога роду. Дамовіліся? Калі так, то пайшлі скакаць!

Сваха.

Добра скакалі нашы дзеўкі! Ну вось, я бачу, што знайшлася першая пара, мабыць, i ўсе нашы дзяўчаты не застануцца без суджаных. Вы знаеце, калісьці на Пакроў гулялі ў гульню з чаравікамі.

Хлапец становіцца на адно калена перад дзяўчынай, трымаючы ў руцэ пару чаравікаў, i кажа: "Ці падабенькі пасталенькі?". Kaлi яна згодна пайсці за яго замуж, то кажа: "Падабенькі". А калі не, то я, сваха, запрашаю другую пару.

(Гучыць беларуская народная песня "Лявоніха ". Ідзе гульня.)

Тыя, хто падабраў сабе пару, танцуюць "Лявоніху". Сваха.

На Пакроў заўсёды было весела, шмат збіралася народу, і сёння так. Прыйшлі i прыехалі i нават з сабою прывезлі новыя прыпеўкі. Зараз паглядзім, якія вы спрытныя ў прыпеўках.

(Ідзе конкурс прыпевак, выканаўцы атрымліваюць узнагароды — кошык бульбы.)

На Пакровах я была,

Бачыла Міхася.

Ён хацеў пацалаваць,

А я не далася.

Ой, Пакроўскі кірмаш!

Даражэнькі ты наш,

А што грошы палучыла —

Я ў краму падарыла.

Як па восені ў нас

Быў Пакроўскі кірмаш.

Прадавалі, таргавалі—

Хлопцы дзевак выбіpaлi!

Хлопцы дзевак выбіpaлi,

Ix да шлюбу рыхтавалі,

Падарункі ім куплялі,

Моцна, моцна цалавалі.

Сваха.

У дзень Івана Шаптуна, перад Пакровамі, cвaxi патаемна дамаўляліся з жаніхамі наконт нявест, падказвалі, якую браць замуж, а якую не. Прыказка сцвярджае: "Прыходзяць Пакровы — раве дзеўка, як карова".

Дык вось, каб дзеўкі не плакалі, а былі радасныя — ёсць я. Сваю справу я ведаю. Зараз я запрашаю да сябе аднаго хлопца i як мага больш дзевак. Хлопец становіцца тварам да гледачоў, а дзяўчаты ззаду яго па чарзе кажуць: "Я — твая нявеста". Хлапец павінен па голасу пазнаць сваю. Затым падыходзіць другі хлапец, трэцці... Усе па чарзе павінны пазнаць па голасу сваю нявесту.

(Праводзіцца гульня "Я— твая нявеста ".)

Сваха.

Ого, колькі пар атрымалася! Прыміце ў падарунак па свечцы. I памятайце, што я, сваха, пачэсны госць на вяселлі. А якая ж дзеўка не хоча выйсці замуж?! Ці хлапец знайсці пару на ўсё жыццё?

Звычайна ў дзень Пакрова дзяўчаты хадзілі ў царкву, ставілі свечку перад іконаю Пакрова са словамі: "Святы Пакроў пакрыў зямлю i ваду — пакрый i мяне, маладу!".

А яшчэ варажылі. Дык вось я прапаную вам гульню-варажбу "Паленне".

(Раскідваюцца паленні. Дзяўчаты разам хуценька пачынаюць збіраць. Потым пачынаюць лічыць. Чым больш паленняў збярэ дзяўчына, тым багацейшы будзе ў яе жаніх.)

Сваха.

Ну вось, цяпер вы, дзяўчаткі, ведаеце, што чакае вас у жыцці. (Гучыць вясёлая музыка.)

Вось i музыка гучыць, скора чакаць шмат шчаслівых вяселляў. А зараз я запрашаю дзяўчат i хлопцаў. Дзяўчаты, станавіцеся па адзін бок, а хлопцы — па другі. Пагуляем у "Дудку- самадудку". Гуляюць i хлопцы, i дзяўчаты. Хлапцы спяваюць песню пра свята, а дзяўчаты стаяць кругам i перадаюць з рук у рукі "дудку-самадудку" да таго часу, пакуль спяваецца песня. Па заканчэнні песні тая дзяўчына, у якой застанецца дудка, пераходзіць на бок хлопцаў i дапамагае спяваць. (Ідзе гульня.)

У нашага свата галава

I яшчэ вялікая барада.

А ў нашага свата доўгі нос,

І яшчэ за годзік ён падрос.

Песня паўтараецца некалькі разоў. У выніку застаецца адна дзяўчына.

Сваха.

Не журыся, дзяўчынка, зараз мы выберам табе хлопца ў час танцаў. Я ведаю, што ў нас вельмі любяць "Кракавяк". Дык ycix, i старых, i маладых, я запрашаю паскакаць разам з намі.

(Ідуць скокі. Тыя пары, якія пазнаёміліся ў час гульні, атрымліваюць маленькія каравайчыкі-булачкі.)

Сваха.

Ну вось, справу сваю я зрабіла, шмат засватала дзяўчат. Пасля Пакрову будзе дзе разгуляцца! Ото ж, якая я добрая сваха! Ой, i шмат вяселляў будзе. Ну, няхай на здароўе жывуць.

Мы ўciм маладым жадаем жыць-пажываць

І дабра нажываць!

Хай шчасце вашу хату не мінае!

Каханне хай яе не пакідае!

Павагі, дабрабыту, весялосці

Жадаем вам — я, жыхары i госці!

ЗМЕСТ

Уступ... 3

Калядныя варожбы 7

Шчодры вечар - добры вечар 14

Калядкі Дзеда Мароза 18

Добры вечар таму, хто ў гэтым даму 27

А ў нас сёння Каляда 31

Ішла Каляда 35

Зіма з вясною сустракаюцца 52

Масленка 70

Масленічныя забавы 78

А мы Масленку чакалі 83

Гуканне вясны 89

Юр’ я 96

Юр ‘я на парог вясну прывалок 101

Прыйшла Юр'ева раса 108

Юр'ева матка ў свет пайшла 115

Юр’еўскія забавы 122

Сёння свята для ўcix будзе 128

Юр'еў дзень 137

Куток халастых 143

Камаедзіца 146

Птушыныя гульні 152

Вялікдзень 155

Сёмуха 161

Фэставыя гульні 164

Дзіцячы санны цягнік.... 168

Матчын ручнік 177

Гары, не згасай, зорка любові 182

Лясная казка 190

Яблычны спас 198

Спас - усяму час 202

Багач 206

Жаніцьба Цярэшкі 211

Пакроўскае ігрышча………………………………… 213