- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс прыстаўных галосных
Прыстаўнымі бываюць галосныя і, а, прычым а ўжываецца толькі ў некалькіх словах (часта паралельна з і): аржаны (іржаны), аржанішча (іржышча), амшара (імшара).
Прыстаўныя галосныя пішуцца, калі слова пачынаецца збегам зычных, першы з якіх м, л або р.
Калі збег зычных пачынаецца з м, то прыстаўны галосны пішацца заўсёды.
Калі збег зычных у слове пачынаецца з л або р, то прыстаўны галосны пішацца, калі дадзенае слова стаіць пасля знака прыпынку, у пачатку сказа ці пасля слова, якое заканчваецца на зычны; пасля слова, якое заканчваецца на галосны, прыстаўны галосны не пішацца: Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном. (Я Колас) Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі. (К.Ч.)
Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, прыстаўныя галосныя не пішуцца: памчацца, зардзецца, замглёны. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны, прыстаўное і змяняецца ў ы: абыржавелы, абылгаць, адымжэць.
28. Назавіце ўмовы напісання прыстаўнога і. Як вы разумееце выраз “збег зычных”? Падмацуйце адказ прыкладамі.
29. Прачытайце правіла і запішыце па памяці прыклады слоў, у якіх прыстаўны галосны не пішацца. Складзіце з 3 словамі сказы.
30. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце адпаведныя арфаграмы.
На ..мшэлы тын, на ..ржаны хлеб, пад ..ржавы дрот, пад ..мглой, па..мчацца, аб..ржаўлены, аб..лгаць, за..ржавець.
31. Спішыце словы, падкрэсліце прыстаўныя галосныя. Растлумачце іх наяўнасць ці адсутнасць.
Пад ..льдом, з ..ржышча, с..лгаць, ..мгненна, за..рдзецца, па ..ржэўніку, пакрылася ..ржой, у ..ржышчы, над ..лбом, да ведаў ..мкнуцца, права на ..льготны праезд, пад ..льноцерабілку, такі ..лгун, серп ..ржавы, ..мгла, на ..льнозаводзе, пад ..льдзінай, за..ржавець, па..мчацца, аўтобус ..мчыць, вол ..рвануўся.
З трыма словамі, якія вы напісалі без прыстаўнога галоснага, прыдумайце і запішыце такія сказы, каб прыстаўны галосны ў гэтых словах пісаўся.
32. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Растлумачце правапіс літар і пастаноўку знакаў прыпынку.
1. Мінуліся ночы ..мгла і сум былы змоўк. (К-с) 2. Пераваліўшы ўзгорак ..рвануліся ўперад на поўнай хуткасці разгорнутым строем панесліся да ма..клівага зялёнага дэпо на “апорны пункт”. (І.М.) 3. Ле..ь-ле..ь дымяцца нагрэтыя за дзень палі, губляючы ў надыходзячых змроках р..знакаляровыя афарбоўкі. Дзе-нідзе падасць яшчэ голас жаўранак, спалоханы нечым, ды па-ранейшаму звіняць ручаі, і гэты звон у пал..вой цішыні асабліва м..ладычны. (Хадк.) 4. І будуць шпаркія вагоны нас у даль бяскрайнюю ..мчаць. (Дуд.) 5. Не люблю я ўдагонку ..мчацца на выбітых сце..ках ідэй. (Я.П.) 6. Ад ва..зальных пабудоў засталіся толькі чырвоныя каменныя падмуркі ды памяты з вырваным бокам ..ржавы бак в..данапорнай вежы што ляжаў на раллі. (І.М.) 7. Усюды – голыя сцены крышы пустыя паліцы што да..ней угіналіся ад цяжару і на якіх цяпер дзе-нідзе стаялі парожнія за..ржавелыя бляшанкі. (К-с) 8. Бацька Н..ман шчыры да касы паслаў хваль ..мклівы вырай. (Р.Б.)
Выпішыце складаныя словы і зрабіце іх марфемны і словаўтваральны аналіз.
