- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс зычных правапіс у, ў
Ў (нескладовае) пішацца:
а) на месцы у, в, л пасля галосных перад зычнымі ў пачатку, у сярэдзіне і на канцы слова: вучнёўскі; прыслоўе “ўдзень” утварылася ад назоўніка “дзень”, гарадоў, сталоў, сказаў, дыназаўр, маўр, аб’ектыў, фармацэўт (але: рэзерв, В’етнам, Влтава, В’етконг, колба, салдат, калгас, палка).
б) пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: кантрольна-ўліковы, беларуска-ўкраінскі; прыслоўе “па-святочнаму” ўтворана прыставачна-суфіксальным спосабам.
в) у пачатку іншамоўных слоў: дзяржаўны ўніверсітэт, за ўнівермагам, пра ўнікальнасць, ва ўнісон.
г) у сярэдзіне іншамоўных слоў не пад націскам (за выключэннем канцавых спалучэнняў -ум, -ус): пакгаўз, клоўн, раўт, раўнд, браўнінг, каўзальны, саўна, фаўна, аўдыторыя, накаўт, накдаўн, аўт (але: радыус, натарыус, Сірыус, страус, лінолеум, калёквіум, траур).
У (складовае) пішацца:
а) у пачатку слова, якое стаіць пасля зычнай або знака прыпынку: мароз-дзядуля, уцякай; стайкі белых галубоў уюцца над зямлёй.
б) у пачатку ўласных назваў: да Уладзіміра, каля Узды.
в) пад націскам: новыя унты, баул, аул, Сеул, Барнаул, трыумф, да урны, угра-фіны, Лаура, Даурыя.
г) у канцы іншамоўных слоў: Ландау, Шоу, Алатау, фрау, ноу-хау, ток-шоу.
39. Перачытайце правіла. Пералічыце выпадкі, калі замест у трэба напісаць ў. Прывядзіце прыклады.
40. Запішыце словы, ужываючы, дзе трэба, замест літары у літару ў.
Саксаул, соус, іхтыязаур, браунінг, бауэр, каузальны, Лаура, Даурыя, пра унікальнасць, ва унісон, да універсітэта, раут, Барнаул, Ландау, шоу, Шоу, Алатау, фрау, Кракатау, клоун, архіварыус, калёквіум, Сірыус, страус, блакгауз, алеут, фармацэут, паўднёва-усходні, Санта-Клаус, цёплыя унты, ваенурач.
41. Спішыце, класіфікуючы словы паводле характару арфаграм. Растлумачце напісанне у і ў.
Пышнае ўбранства, Галіна Уланава, каля ўвахода, Еўропа, надта ўз’юшаны, трэба было ўсё прачытаць, сімпозіум, чуў, жонка Уладзіслава, мастакі-ўмельцы, да Ульяны, дрэдноўт, соўс, калёквіум, прыгожая ўверцюра, буйны ўраган, не ўтопія, які унікум, я ўзняў, натарыус, пачатае ўчора, фаўна, акванаўт, шэдэўр, актыўны, аўтамат, аўдыенцыя, кантрольна-ўліковы, жанчына-ўрач, пра ўніверсальнасць, паўза, страус, Зауралле, кроўны, саўна, перадумова, зрабіўшы ўсё, аўтамабіль, аўтастрада, здолеў, Кавалёў, трыумвірат, паўднёва-ўсходні, слоўнік, клоўн, манеўр, раўт.
Высветліце з дапамогай слоўніка сэнс слоў акванаўт, аўдыенцыя, унікум, дрэдноўт, раўт, трыумвірат. Складзіце з імі сказы.
42. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Пішыце, дзе трэба, ў.
Беларусы здауна з в..лікай адказнасцю ставіліся да выбару імені н..ванароджанага, бо у народнай свядомасці з імем звязвалі далейшы лёс ч..лавека, яго шчасце, здароуе ці, наадварот, н..шчасце, хваробы. Як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, на Беларусі ш..рокае распаусюджанне мела уяуленне, што калі даць дзіцяці імя чалавека з дрэннымі якасцямі характару – п’яніцы, злодзея, гультая, то дз..ця разам з імем возьме гэтыя ж адмоуныя рысы. Стараліся не даваць імя памерлых дзяцей, баючыся, што немауля можа напаткаць той самы лёс. (Паводле Васіля Шура)
Ці ведаеце вы, што азначае ваша імя? Імёны вашых бацькоў? Падрыхтуйце невялікае паведамленне на тэму “Сямейныя” імёны”.
43. Замяніце наступныя выразы адным словам. Словы запішыце.
Варыянт 1. 1. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. 2. Склад для грузаў пры чыгуначных станцыях, портах. 3. Становішча ў спартыўных гульнях, калі мяч (шайба) аказваюцца за межамі бакавых ліній ігравога поля, пляцоўкі. 4. Бліскучы поспех, выдатная перамога. 5. Выдатны твор літаратуры, мастацтва. 6. Перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на чыгуначных пераездах і заставах.
Варыянт 2. 1. Канец верша (у літаратуразнаўстве) 2. Службовая асоба, якая засведчвае і афармляе розныя юрыдычныя дакументы, акты. 3. Спартсмен або каманда, якія занялі ў спаборніцтвах адно з апошніх месц. 4. Буйная птушка, якая бегае і водзіцца ў пустынях Афрыкі. 5. Тэрміновая работа на судне, у якой удзельнічае ўся каманда (перан. Неадкладная спешная работа калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы). 6. Памяшканне для ўтрымання земнаводных і паўзуноў.
Варыянт 3. 1. Істота з конскім тулавам і чалавечай галавой і грудзьмі ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. 2. Падарожны куфэрак круглаватай формы. 3. Прыбор для вызначэння вастрыні слыху. 4. Нарада, звычайна міжнародная, па якім-небудзь пытанні. 5. Памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў, а таксама слухачы лекцый, дакладаў. 6. Саюз трох палітычных дзеячаў у Старажытным Рыме перыяду заняпаду Рэспублікі (I ст. да н.э.), які імкнуўся захапіць вярхоўную ўладу (перан. Тры асобы, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці).
З любымі трыма словамі складзіце сказы, якія б змяшчалі адасобленыя члены. Зрабіце іх сінтаксічны аналіз.
