- •Беларускі літаратурны працэс XX стагоддзя
- •Літаратура:
- •Анатолий Андреев литература как феномен духовно-экзистенциальный
- •Взаимодействие стихотворного и музыкального дискурсов в творчестве в. Высоцкого («песня о сентиментальном боксере»).
- •Литература
- •Літаратура:
- •Аўтарская ацэнка як кампанент структуры мастацкага вобраза (на прыкладзе вобразаў чарадзейнай казкі)
- •Літаратура
- •Лирический субъект и лирическое «я»
- •Литература
- •Роман Елены Поповой «Седьмая ступень совершенства»: гендерный аспект повествования
- •Литература
- •Да пытання аб сацыяльных і палітычных умовах фарміравання светапогляду Адама Гурыновіча
- •Літаратура:
- •Рэгіянальнае і нацыянальнае ў мастацкай мадэлі светабыцця Уладзіміра Караткевіча
- •Літаратура:
- •Методыка збірання і метадалогія даследавання сучаснага гарадскога фальклору: праблемы і задачы
- •Спіс скарачэнняў
- •Літаратура
- •Образный параллелизм как форма мифоритуального текста
- •Литература:
- •Семантыка вясельнага паэтычнага тэксту: методыка даследавання
- •Літаратура:
- •Фенаменалагічная тыпалогія жанраў беларускай фальклорнай няказкавай прозы
- •Літаратура:
Литература
Гаранович, М.В., Пермякова, О.В. Смена гендерной идентичности и стилизация под мужской тип письма как основные способы текстообразования в текстах, написанных авторами-женщинами / М. В. Гаранович, О. В. Пермякова // http: www.textology.ru
Крижовецкая, О.М. Нарратология современной беллетристики (на материале прозы М. Веллера и Л. Улицкой): автореф. дис. … канд. филол. наук / О. М. Крижовецкая. – Тверь, 2008. – 22 с.
Олейник, Л. Метафорический мир романа Елены Поповой «Пузырёк воздуха в кипящем котле» / Л. Олейник // Немига литературная. – 2007. --№3. –– С. 170-180.
Попова, Е. А. Коммуникативные аспекты литературного нарратива: автореф. дис. … докт. филол. наук. – Елец, 2002. – 42 с.
Попова, Е. Г. Седьмая ступень совершенства / Елена Попова // Восхождение Зенты: романы. – Минск: Маст. лiт., 2007. – 335 с.
Пушкарь, Г.А. Типология и поэтика женской прозы: гендерный аспект (на материале рассказов Т.Толстой, Л.Петрушевской, Л. Улицкой): дис. … канд. филол. наук / Г. А. Пушкарь.– Ставрополь, 2007. – 234 с.
Соломатина, И. Драматургия страстей или «говорение за себя»: творчество, гендер и формирование авторской идентичности Марии Арбатовой и Елены Поповой / И. Соломатина //http://fc.gender-ehu.org/six.htm
Марына Запартыка
Да пытання аб сацыяльных і палітычных умовах фарміравання светапогляду Адама Гурыновіча
Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч нарадзіўся 25 студзеня 1869 года ў фальварку Кавалі (Кавалькі) Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобласці). Паходзіў Адам Гурыновіч са старажытнага татарскага роду, вядомага з ХVстагоддзя, які меў герб “Праўдзіц” ( у блакітным полі мур з чырвонай цэглы, з-за якога выглядае залаты леў). Бацька Калікст Іасафатавіч і маці будучага паэта Элеанора з Сяняўскіх, якая, у сваю чаргу, паходзіла з гетманскага роду, мелі некалькі маленькіх фальваркаў. Сям’я не лічылася багатай, а пасля смерці ў 1876 г. бацькі яе фінансавы стан і зусім пагоршыўся. Маладая ўдава засталася з шасцю дзецьмі на руках. Яшчэ пры жыцці бацькі сям’я пераехала ў фальварак Крыстынопаль, уладальнікам якога разам з Калікстам Іасафатавічам быў і яго родны брат Абдон Гурыновіч. Пасля смерці брата дзядзька Абдон дапамагаў выхоўваць сваіх асірацелых пляменнікаў, аказваў фінансавую падтрымку, пра што сведчыць прыватная карэспандэнцыя Адама Гурыновіча, захаваная ў БДАМЛМ [Ф. 171, воп. 1, адз.зах. 11-17]. Гэтыя унікальныя лісты А. Гурыновіча даюць нам уяўленні пра многіх членаў яго сям’і і роду, пра ўклад іх жыцця, а разам з тым пра ўмовы станаўлення эстэтычнага і духоўнага светапогляду Адама Гурыновіча.
Немалую ролю ў духоўным развіцці будучага паэта адыграў бацька Калікст Гурыновіч. Асоба бацькі, прыклад яго жыцця моцна паўплывалі на станаўленне поглядаў будучага паэта, адгукнуліся яго рэвалюцыйнай актыўнасцю ў 1890-х гадах. Упершыню пра Калікста Гурыновіча як пра ўдзельніка паўстання 1863 г. напісаў Г. Кісялёў у кнізе “Радаводнае дрэва” ў артыкуле “Пра паўстанца Палачанскага і паўстанца … Гурыновіча” [4]. Аўтар кнігі апісвае свае пошукі і знаходкі ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы, дзе натрапіў на цікавыя звесткі (Ф. 1248, воп. 2, адз.зах. 204): “А самае нечаканае – па гэтай жа справе праходзіў блізкі зямляк Палачанскага дваранін Калікст Гурыновіч, які таксама ў маі 1863 года трапіў пад арышт за садзеянне паўстанцам. Перад намі, несумненна, бацька Адама Гурыновіча, хоць у біяграфіях паэта мне такога важнага факта з сямейных хронік сустракаць не даводзілася.
На допытах Гурыновіч назваў сябе дваранінам Полацкага павета Віцебскай губерні (маецца на ўвазе паходжанне, а не месца жыхарства). 31 год. Выхавання хатняга. Жыве ў Крыстынопалі Свянцянскага павета, які належаў яму разам з братам Абдонам. Апошні служыў тады камісарам у маёнтку генерала Хамінскага тут жа ў павеце і ў Крыстынопалі бываў, відаць, толькі наездамі. Але тут жылі яго жонка і жончын брат Юхневіч.
Аказваецца, што Крыстынопаль знаходзіўся за нейкія пяць-шэсць вёрстаў ад вёскі Любкі, дзе паўстанцы па-геройску біліся з карнікамі. Паводле паказанняў сялян з суседняй вёскі Золькі (успамінаецца верш Адама Гурыновіча “раз у Зольках, у дзярэўні…”) Калікст Гурыновіч прымаў у сваім доме мяцежнікаў і збіраў для іх у вяскоўцаў хлеб. А швагер Юхневіч перад боем пад Любкамі вазіў паўстанцам хлеб і малако. Да таго ж потым – па другой справе – адкрылася, што той жа Юхневіч хаваў у сябе цэлы невялікі хатні арсенал – дзве стрэльбы. Навошта яны яму ў такі неспакойны час, калі даўно ўжо загадана ўсю зброю здаць у царскія цэйхгаўзы?..
Крыстынопальскага пана Калікста разам з Андрэем Палачанскім судзіў ваенны суд у Вільні. Але вось жа неяк пашчасціла – адпусцілі на парукі”. [4, с. 270-271]
Адам Гурыновіч выхоўваўся ў вялікай і дружнай сям’і, дзе ўзаемапавага і ўзаемадапамога былі галоўнымі чыннікамі ўзаемаадносінаў. Старэйшым з братоў Адама Гурыновіча быў Юзаф – бацька вядомай вучонай, прафесара Торуньскага універсітэта Яніны Гурыновіч. Юзаф скончыў юнкерскую школу, быў у рускім войску, пазней у польскім, меў званне палкоўніка. Другім у сям’і быў Адам-Гіляры, пісьменьнік і рэвалюцыянер. Маладзейшым ад Адама быў Ян. Як і Адам, ён скончыў рэальнае вучылішча ў Вільні, затым інжынерныя курсы. Займаўся будаўніцтвам на Віленшчыне і ў Расіі. Меў паўнамоцтвы ад брата Адама на Крыстынопаль, дзе нейкі час гаспадарыў. Памёр і пахаваны ў Паставах у 1945 г. У Адама Гурыновіча былі яшчэ дзве сястры: Канстанцыя (у замужжы Странкоўская) – уладальніца Кавалёў, вядомая тым, што заклала на кароткі час у Кавалях беларускую школу “па намове Б. Тарашкевіча” (памерла ў 1935 г. і пахавана ў Кавалях), і Гелена (у замужжы Эрдман), якая пазней жыла ў пляменніцы Яніны Гурыновіч ў Торуні. Самы малодшы з дзяцей Гурыновічаў – Станіслаў, ён вучыўся у Горным інстытуце ў Пярмі, жыў пасля ў Вільні. Захаваўся яго апошні ліст да брата Яна з паметай Яніны Гурыновіч: “Перадсмяротнае пісьмо святой памяці Станіслава Гурыновіча. Скончыў жыццё самагубствам 8.IV.1903 каля цагельні на Кальварыйскай” [3, с. 1-2]
Галоўным асяродкам фарміравання рэвалюцыйных настрояў Адама Гурыновіча былі навучальныя ўстановы Вільні і Санкт-Пецярбурга, дзе ён пазнаёміўся і пасябраваў з вядомымі дзеячамі рэвалюцыйнага руху. Першапачатковую адукацыю Адам Гурыновіч атрымаў у Віленскім рэальным вучылішчы, скончыўшы пры гэтым гадавую спецыялізацыю на механіка-тэхнічным аддзяленні дадатковага класа, дзе ён вучыўся з 1879 па 1887 год. Перыяд яго жыцця ў Вільні мала даследаваны, а гэта ж быў час духоўнага станаўлення пісьменніка. Менавіта там юны Адам Гурыновіч пачынае цікавіцца палітыкай, робіць першыя спробы ў паэзіі, пачынае збіраць беларускі фальклор, адзначаючы яго непаўторнасць. Атрымаўшы дыплом аб сканчэнні вучылішча (трэба сказаць – не з найлепшымі вынікамі), Гурыновіч вырашае паступаць у Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Уступныя экзамены здае выдатна. Гэтая навучальная ўстанова ў тыя часы славілася вальнадумствам. Там вучыўся беларус Ігнат Грынявіцкі, які здзейсніў смяротны прысуд, вынесены народавольцамі імператару Аляксандру ІІ. Магчыма, гэта слава прыцягнула ўвагу Адама Гурыновіча да тэхналагічнага інстытута, да таго ж, разам з ім адправіліся ў інстытут многія яго сябры па Віленскаму рэальнаму вучылішчу.
З першых студэнцкіх крокаў навука захапляла А. Гурыновіча, але яшчэ больш -- паэзія і фалькларыстыка. Як студэнт Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута з цікавасцю “спецыяльна займаўся ўлепшаннем паравозаў і ў гэтым пытанні меў быць, як кажуць, на дарозе да важных і цікаўных вымыслаў”, як адзначаў Браніслаў Тарашкевіч [5, с. 48]. На жаль, многія яго навуковыя запісы былі знішчаны разам з некаторымі літаратурнымі матэрыяламі пад час вобыскаў і арышту. У сырым Пецярбургу пагоршыўся фізічны стан А. Гурыновіча. Здароўе не дазваляла пісьменніку поўнасцю раскрыць сябе, вымушаныя перапынкі ў адукацыі перашкаджалі яго дзейнасці. Так, захварэўшы ў студзені 1888 года на тыф, быў вымушаны перапыніць адукацыю і прыехаць дамоў, а восенню 1888 года зноў ісці на першы курс. Менавіта ў студэнцкія гады былі напісаны яго найлепшыя творы, тады ж пачаў займацца перакладамі на беларускую мову польскіх, украінскіх, рускіх пісьменнікаў. Захапіўся працамі знакамітых фалькларыстаў-землякоў Івана Іванавіча Насовіча і Паўла Васільевіча Шэйна. Відавочна, што іх навуковыя працы далі штуршок да самастойнага распачынання фальклорных даследаванняў.
У Пецярбургскі перыяд адной з галоўных спраў жыцця пісьменніка стала яго рэвалюцыйная дзейнасць. На светапогляд Гурыновіча ў некаторай ступені паўплывалі ідэі Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай групы ў Пецярбургу, якая складалася ў асноўным са студэнтаў-беларусаў. Арганізацыя мела свой гектограф і выдавала нелегальны часопіс “Гоман”, які прапагандаваў ідэю існавання беларусаў як нацыі, што мусіла мець незалежнасць. Несумненна, часопіс трапляў у рукі пісьменніка. Ён, як і кожны малады рамантык таго часу, імкнуўся не толькі разважаць над праблемамі, але і вырашаць іх. Прыкладна з 1889 года Гурыновіч далучаецца да студэнцкага рэвалюцыйнага руху, чытае і перахоўвае кнігі, што знаходзіліся пад забаронай, становіцца актыўным членам нелегальнага таварыства пад назвай “Гурток моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай”, некаторы перыяд нават узначальвае яго. Араганізацыя займалася асветніцкай дзейнасцю на карысць працоўных і сялян шляхам распаўсюджвання кніг на зразумелых і родных для іх польскай, літоўскай, беларускай, украінскай мовах. Членамі гуртка былі студэнты Тэхналагічнага інстытута і Санкт-Пецярбургскага універсітэта. Кантакты рэвалюцыйнай суполкі паступова пашыраліся, існавала сувязь з тэарэтыкам і прапагандыстам марксізму, філосафам і дзеячам сацыялістычнага руху Георгіем Пляханавым, які знаходзіўся ў Лондане, а таксама са знакамітым пісьменнікам, паэтам, публіцыстам і адным з ініцыятараў заснавання Руска-Украінскай радыкальнай партыі, што дзейнічала ў Аўстрыі, Іванам Франко ў Львове. Гурток супрацоўнічаў з групай Міхаіла Іванавіча Бруснева, які з’яўляўся заснавалькікам адной з першых у Расіі сацыял-дэмакратычных груп. Відавочна, што яны пазнаёміліся пад час вучобы ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, які М. Бруснеў скончыў у 1891 годзе. Група Бруснева пазней злілася з марксісцкай арганізацыяй “Г.М. Радзевіча і Ю.І. Радзевіча”. Як вядома, Габрыэль Радзевіч – пляменнік жонкі Францішка Багушэвіча. Магчыма, што знаёмства Адама Гурыновіча і Францішка Багушэвіча адбылося дзякуючы менавіта яму. Францішка Багушэвіча можна па-праву лічыць духоўным настаўнікам Адама Гурыновіча. Гэта даказвае адзін з самых вядомых яго хрэстаматыйных вершаў:
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею, За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею, Што між братоў нашых знаходзяцца людзі З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй. Дзякуй табе, браце, і за тыя словы, Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы. Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку, Няхай песнь смутная ідзе у калейку I будзіць у сэрцаў мысль аб лепшай долі, Якой мы не зналі дагэтуль ніколі [1, с. 326].
Знаёмства з Францішкам Багушэвічам моцна паўплывала на нацыянальную свядомасць Адама Гурыновіча, дапамагло яму знайсці сябе.
Аднакурснікамі і сябрамі А. Гурыновіча былі вядомыя дзеячы рэвалюцыйнага руху і землякі Язэп Бурачэўскі, Казімір Акуліч, Ігнацы Непакайчыцкі, Мацей Развадоўскі і інш. Усе яны былі актыўнымі ўдзельнікамі многіх антыўрадавых выступленняў. Зразумела, што за імі сачылі, як сачылі і за А. Гурыновічам, як за ўсякім ненадзейным падданым Расійскай імперыі. Сексоты дакладна ведалі, што малады чалавек захоплены рэвалюцыйнай дзейнасцю і падтрымлівае сувязь з праціўнікамі імперыі. Перапіска перахоплівалася і вывучалася. У адным з лістоў, датаваным 1892 годам, Адам Гурыновіч прасіў сваю сяброўку Станіславу Пяткевіч, якая вучылася ў Цюрыху, выслаць вялікую колькасць забароненай літаратуры. Гэты заказ рабіўся спецыяльна для нелегальнага гуртка. Спіс складаўся з 20 назваў на польскай мове, 22 -- на рускай, 6 -- на ўкраінскай і 2 -- на беларускай ( “Пра багацтва і беднасць” і “Дудка беларуская”). Усяго заказ ахопліваў каля тысячы (!) паасобнікаў розных выданняў [2, с. 61]. Відавочна, Адам Гурыновіч не захоўваў пэўнай асцярожнасці і да канца яшчэ не авалодаў канспіратарскімі тонкасцямі, а таму 12 чэрвеня 1893 г. Дэпартамент паліцыі ў данясенні начальніку Віленскага губернскага жандармскага ўпраўлення просіць устанавіць, па прыездзе ў Вільню Адама Гурыновіча і Станіславы Пяткевіч, пільны нагляд за імі [2, с. 1-76]. Такі загад мог быць дадзены пры наяўнасці пэўных доказаў нелегальнай дзейнасці. Адным з такіх доказаў з’яўлялася перапіска А. Гурыновіча і С. Пяткевіч. З перапіскі, відаць, стала вядома і пра замову нелегальнай літаратуры з-за мяжы, частка якой была дастаўлена. Праз два дні пасля атрымання літаратуры Віленскае паліцэйскае ўпраўленне атрымала шыфраваную тэлеграму з загадам на вобыск і арышт пісьменніка. Адам Гурыновіч быў арыштаваны ва ўласным доме ў Вільні. У час вобыску была знойдзена вялікая колькасць нелегальных выданняў, хоць ёсць сведчанні, што некаторыя матэрыялы знішчыў брат Адама Гурыновіча Ян. Але гэта не дапамагло, арышт адбыўся. Адам Гурыновіч пад канвоем быў дастаўлены ў Санкт-Пецярбуг і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, знакамітую вязніцу імперыі, дзе трымалі палітычных зняволеных. Там жа апынуліся многія яго сябры і паплечнікі. У Петрапаўлаўскай крэпасці Адам Гурыновіч цяжка захварэў, стан яго пагаршаўся з кожным днём і было зразумела, што доўга ён у вязніцы не вытрымае. Напрыканцы лістапада 1893 г. пісьменнік быў адпраўлены дамоў у Крыстынопаль пад нагляд паліцыі. Відавочна, што яго проста адпусцілі дамоў паміраць. Чорная воспа, хвароба, якая цяпер афіцыйна лічыцца пераможанай, у тыя часы забірала тысячы людзей. Ад яе загінуў і адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры Адам Гурыновіч. Памёр ён на сваёй радзіме, сярод родных яго сэрцу людзей, 14 (26) студзеня 1894 года ў дваццаціпяцігадовым узросце.
