- •Модуль 2. Антыфашысцкае супраціўленне, завяршэнне Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн
- •Акупацыйны рэжым на тэрыторіі Беларусі
- •Барацьба супраць германскіх агрэсараў і іх парадкаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Сталінградская і Курская бітвы. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Беларуская наступальная аперацыя “Баграціен”. Завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне народаў Еўропы
- •Крыніцы Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне,
Барацьба супраць германскіх агрэсараў і іх парадкаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
3 першых дзён фашысцкага нашэсця значная частка насельніцтва Беларусі пачала барацьбу супраць акупантаў.
Аднымі з першых пачалі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі падпольныя партыйныя і камсамольскія камітэты.
Дзейнічалі 203 абкамы, міжрайкамы, гаркамы і райкамы КП(б)Б, больш за 1200 пярвічных партыйных арганізацый.
Ужо ў чэрвені 1941 г. работнік Пінскага абкама партыі В.З.Корж сфарміраваў адзін з першіх партызанскіх атрадаў.
У восень 1941 г. В.З.Корж на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў з баявым рэйдам
У Акцябрскім раёне Палескай вобласці пачаў дзейнічаць партызанскі атрад пад кіраўніцтвам У.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага.
Ужо у ліпені 1941 г. У.П.Бумажкоў і Ф.І.Паўлоўскі першымі з савецкіх партызан зрабіліся Героямі Савецкага Саюза.
Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне Віцебскай вобласці М.Н. Шмыроў,
У 1941 г. у рэспубліцы было створана і дзейнічала 99 атрадаў і 100 партызанскіх груп, колькасцю байцоў да 7 тыс. чалавек.
Партызаны Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці з верасня па снежань 1941 г. разграмілі 55 валасных упраў і паліцэйскіх гарнізонаў.
Восенню 1941 г. пашырыліся дыверсіі на чыгунках.
У снежні 1941 г. у час бітвы пад Масквой падпольшчыкі Мінска знішчылі дзве вадакачкі на чыгуначным вузле.
Падполыпчыкі Оршы на чале з К. Заслонавым з лістапада 1941 г. па люты 1942 г. сапсавалі 170 цягнікоў з дапамогай вугальных мін.
Падпольшчыкі Мінск нягледзячы на вялікія страты, панесеныя ў час масавых арыштаў у 1942 г., яны не спынілі барацьбы.
У Магілёве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя "Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі", створаная ў 1942 г.
Восенню 1942 г. стварэннем падпольнай арганізацыі у Віцебску займалася В.З. Харужая. В.З.Харужай пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1942 г. падпольшчыкі Віцебска арганізавалі болып за 100 буйных дыверсій на транспарце.
У заходніх абласцях Беларусі ў барацьбе з ворагам прымалі ўдзел звыш 40 антыфашысцкіх падпольных арганізацый.
Камсамольскае падполле арганізоўвалі М.В. Зімянін, К.Т. Мазураў, П.М. Машэраў, С.В. Прытыцкі.
У Мінску было 70 камсамольскіх і камсамольска-маладзёжных арганізацый. Камсамольская арганізацыя "Андруша" (М.А.Кедышка) за два гады дзейнасці правяла 40 дыверсій.
"Юныя мсціўцы" дзейнічалі на чыгуначнай станцыі Обаль, арганізавалі 21 дыверсію. Е.Зяньковай і З.Партновай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Члены Скідзельскага камсамольска-маладзёжнага падполля збіралі звесткі пра варожыя гарнізоны, рух нямецкіх падраздзяленняў па чыгунцы.
Перамога савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Масквой садзейнічала актывізацыі партызанскага руху на Беларусі.
У 1942 г. атрады М.Ф.Шмырова, Я.З.Захарава сумесна з часцямі Калінінскага фронту прымалі ўдзел у стварэнні "Віцебскіх (Суражскіх) варот", якія дзейнічалі да кастрычніка 1942 г.
3 вясны 1942 г. партызанскі рух набыў больш масавы, народны характар. Да лістапада 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх стварыліся 59 брыгад і злучэнняў.
3 красавіка 1942 г. пачала дзейнічаць 1-я Беларуская партызанская брыгада М.Ф.Шмырова, якому было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На тэрыторыі 15 вызваленых сельскіх Саветаў партызаны аднавілі савецкую ўладу.
Стварэнне брыгад і злучэнняў давала магчымасць партызанам праводзіць буйныя аперацыі па знішчэнні гарнізонаў ворага і яго камунікацый.
Структура партызанскага руху. Атрады аб*ядноўваліся ў брыгады або палкі, а далей у злучэнні. Калі было трэба, то рабілі усё наадварот.
Партызаны Беларусі разграмілі варожыя гарнізоны ў 14 раённых цэнтрах рэспублікі. Важнай асаблівасцю аперацый было тое, што іх значная колькасць прыходзілася на перыяды рашаючых ваенных дзеянняў Чырвонай Арміі.
Мужна змагаліся брыгады К.С.Заслонава, якому пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
3 мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, начальнік — першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка).
3 верасня 1942 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які узначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.
К канцу 1943 г. партызаны ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60 % тэрыторыі Беларусі. Тут было створана звыш 20 буйных партызанскіх зон. Першыя з іх узніклі яшчэ восенню 1941 г.
Найбольш буйнымі зонамі з'яўляліся Акцябрска-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Клічауская, Полацка-Лепельская.
Пры аб'яднанні некалькіх зон утварыліся партызанскія краі. У партызанскіх зонах і краях была адноўлена савецкая ўлада.
Сотні тысяч людзей жылі ў партызанскіх зонах пад аховай партызан. У Ушацка-Лепельскай зоне — звыш 73 тыс. чалавек.
Партызаны дапамагалі сялянам сеяць і збіраць ураджай, партызанскія ўрачы лячылі хворых. У зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ.
У канцы 1942 г. сіламі беларускіх, рускіх і латышскіх партызан на стыку межаў БССР, РСФСР і Латвіі была вызвалена значная тэрыторыя і створаны партызанскі край з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек.
Нямецкае камандаванне правяло шэраг карных аперацый па ліквідацыі партызанскіх зон. У ліпені 1942 г. 30 тыс. салдат ўдзельнічалі ў карнай экспедыцыі "Адлер" супраць атрадаў Клічаўскай партызанскай зоны. Нягледзячы на цяжкія страты, партызаны выйшлі з акружэння.
Аперацыю пад назвай "Котбус" з 80 тыс. карнікаў немцы правялі ў маі—чэрвені 1943 г. супраць Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон.
3 мэтай дэзарганізацыі ворага і ўзмацнення барацьбы партызаны праводзілі рэйды. У верасні-лістападзе 1943 г. Беластоцкае партызанскае злучэнне правяло 1000-кіламетровы рэйд па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях.
Першы этап "рэйкавай вайны" (аперацыя "Рэйкавая вайна") пачаўся ў жніўні 1943 г., калі савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне пад Курскам, і закончыўся ў сярэдзіне верасня 1943 г.; другі (аперацыя "Канцэрт") праходзіў з другой паловы верасня да канца кастрычніка 1943 г. ; трэці этап пачаўся ў чэрвені 1944 г. напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" і закончыўся з вызваленнем Беларусі.
За гэты час партызаны Беларусі падарвалі больш за 270 тыс. рэек, знішчылі шмат чыгуначных станцый, мастоў, варожых гарнізонаў.
У гады вайны на Беларусі ў радах партызан знаходзілася 374 тыс., у падполлі — звыш 70 тыс. чалавек.
Партызаны і падпольшчыкі забілі і паранілі болып за 500 тыс. гітлераўцаў, нанеслі цяжкія страты ворагу ў тэхніцы.
За гераізм і адвагу каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае званне "Горад-герой"
Лекцыя 3.
