- •Модуль 2. Антыфашысцкае супраціўленне, завяршэнне Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн
- •Акупацыйны рэжым на тэрыторіі Беларусі
- •Барацьба супраць германскіх агрэсараў і іх парадкаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Сталінградская і Курская бітвы. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Беларуская наступальная аперацыя “Баграціен”. Завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне народаў Еўропы
- •Крыніцы Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне,
Беларуская наступальная аперацыя “Баграціен”. Завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне народаў Еўропы
Пачалося вызваленне БССР восенню 1943 г. пасля разгрома нямецка-фашысцкіх войскаў пад Курскам і пад час бітвы за Дняпро.
23 верасня 1943 г. савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр - пасёлак Камарын, 26 верасня яны вызвалілі першы горад Хоцімск, 28 верасня — Клімавічы і Касцюковічы, 30 верасня — Крычаў.
26 лістапада 1943 г. быў Гомель (Гомельска-Рэчыцкая аперацыя).
У снежні пасля Гарадокскай аперацыі быў вывалены Гарадок, войскі наблізіліся да Віцебска, але пасля жорсткіх баёў з ходу узяць горад пакуль не здолелі).
У студзені 1944 г. былі вазвалены Мазыр і Калінкавічы.
Партызаны Беларусі актывізавалі баявыя дзеянні. Сумесна з партызанамі Прыбалтыйскіх рэспублік яны ажыццявілі другі этап "рэйкавай вайны".
У ходзе аперацыі было знішчана больш за 90 тыс. рэек, пушчана пад адхон 1000 цягнікоў.
У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска.
3 улікам гэтага гітлераўцы стварылі ўздоўж лініі фронту моцную абарону.
Нямецкае камандаванне аддало загад абараняць свае пазіцыі ў Беларусі да апошняй магчымасці. У склад фашысцкай групоўкі ўваходзілі 63 дывізіі і 3 брыгады (1,2 млн чалавек), 9500 гармат і мінаметаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў.
Для разгрому акупантаў савецкае Вярхоўнае Галоўнакамандаванне сабрала значна большыя сілы — 2,4 млн чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў.
Гэтыя сілы былі аб'яднаны ў франты: 1-шы Прыбалтыйскі (І.Х.Баграмян), 3-ці Беларускі (І.Д.Чарняхоўскі), 2-гі Беларускі (Г.Ф.Захараў), 1-шы Беларускі (К.К.Ракасоўскі).
Каардынаваць дзеянні франтоў было даручана Маршалу Савецкага Саюза А.М.Васілеўскаму (1-шы Прыбалтыйскі і 3-ці Беларускі) і Маршалу Савецкага Саюза Г.К.Жукаву (2-гі і 1-шы Беларускі).
Бітва за поўнае вызваленне Беларусі (кодавая назва "Баграціён") пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У наступленне перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў.
На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту. Сумесна з савецкімі воінамі ў баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічалі французскія лётчыкі эскадрыльі "Нармандыя—Нёман".
24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступлення савецкіх войскаў 26 чэрвеня былі вызвалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня — Орша, 28 чэрвеня — Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы.
Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі (пад Віцебскам 10 дывізій, пад Бабруйскам 15 дывізій) і знішчалі яго групоўкі.
3 ліпеня 1944 г. часці 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Беларусі Мінск.
Зараз 3 ліпеня адзначаецца як зень Вызвалення Беларусі і дзень незалежнасці.
Напярэдадні вызвалення Мінска савецкія войскі авалодалі Вілейкай, выйшлі да Маладзечна і адрэзалі праціўніку шляхі адыходу на Вільнюс і Ліду.
Фашысцкім войскам была адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны "кацёл", у якім апынулася групоўка ворага, якая налічвала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў.
Толькі ў баях за Мінск немцы страцілі забітымі болып за 70 тыс. чалавек. У палон было ўзята каля 40 тыс. гітлераўцаў.
У выніку першагаэтапа Беларускай аперацыі (23 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 г.) варожая група армій "Цэнтр" пацярпела паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты.
4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 — Маладзечна і Смаргонь, 8 — Баранавічы, 9 — Навагрудак, 10 — Слонім, 14 — Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня — Гродна.
Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашыскіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі.
У выніку другога этапа Беларускай аперацыі ў канцы жніўня савецкія войскі выйшлі да Рыгі, на граніцу з Усходняй Прусіяй, на Нараў і Віслу.
У ходзе аперацыі савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі болып за палову свайго саставу.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ордэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан.
747 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні "Крычаўская", "Мінская", "Дняпроўская".
Лекцыя 5.
