- •Эвалюцыя менеджменту як навуковай дысцыпліны. Значэнне школ і канцэпцый менеджменту ў сучасным кіраванні бібліятэчнай дзейнасцю.
- •2. Фарміраванне канцэпцыі бібліятэчнага менеджменту. Тыпалогія кіравання ў сучаснай навуцы.
- •3. Асноўная паняцці і катэгорыі бібліятэчнага менеджмента.
- •5. Крыніцы прававой рэгламентацыі айчыннай бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці. Сучасная бібліятэка як суб'ект прававога рэгулявання.
- •6. Прававая база кіравання бібліятэчнай справай Беларусі
- •7. Сістэма кіравання бібліятэчнай справай. Заканамернасці і асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы.
- •24. Арганізацыйная структура кір-ня б-ай: іерархічная і адаптатыўныя стр-ры іх хар-ка, разнавіднасці, магчымасці вык-ня ў сучаснай б-цы.
- •23. Галоўныя элементы комплексу маркетынга ў бібліятэцы.
- •22. Спецыялізаваная маркетынгавая служба бібліятэкі.
- •19. Кантроль як функцыя менеджменту.
- •4. Функцыі бібліятэчнага менеджменту.
- •25. Арганізацыя кіравання бібліятэчнай справай у Беларусі.
- •14. Класы праектаў бібліятечнай дзейнасці.
- •9.Бібліятэка як арганізацыя: вызначэнне паняцця, асноўныя характарыстыкі.
- •10.Канцэпцыя арганізацыйнага развіцця бібліятэкі. Асноўныя законы: сінергіі, развіцця, самазахавання і законы другога узроўню.
- •16. Метадычныя падыходы да пераўтварэння бібліятэкі на аснове менеджменту якасці.
- •17. Прынцыпы менеджменту якасці і спецыфіка іх выкарыстання ў бібліятэках.
- •8.Стратегическое управление: значение и сущность.
- •12. Управление проектами в библиотечном деле.
- •15. Жизненный цикл проекта.
- •20. Виды контроля и их характеристика.
- •21. Библиотека в системе некоммерческого маркетинга.
- •27. Факторы эффективной организации управления: формирование горизонтальных связей, делегирование полномочий, методика калегиального управления.
- •28. Формирование организационной культуры.
2. Фарміраванне канцэпцыі бібліятэчнага менеджменту. Тыпалогія кіравання ў сучаснай навуцы.
У п. 90 гг. сфарміравалася канцэпцыя бібліятэчнага менеджмента, якая адлюстроўвае новыя падыходы да разумення і інтэрпрэтацыі важных палажэнняў тэорыі і практыкі кіраўніцтва бібліятэкамі розных тыпаў і відаў. Фарміраванне канцэпцыі абумоўлена фактарамі:
1. змяніўся характар сацыяльна-эканамічнага асяроддзя.
2. крызіс традыцыйнай сістэмы кіравання.
3. партэбы ў распрацоўцы канструктыўнай стратэгіі развіцця.
Пасылкі новай канцэпцыі:
1. арыентацыя на чалавека, які сам рэалізуе сябе
2. бібліятэка – адкрытая сістэма, складаецца з людзей, людзі аб’яднаны сумеснымі каштоўнасцямі, якія фарміруюць арганізацыйную культуру.
3. бібліятэка павінна пастаянна абнаўляцца і адаптавацца да знешніх фактараў (чытачоў)
Тыпалогію кіравання распрацоўвалі Суслава, Кармоўскі.
Тыпалогія – упарадкаваная і сістэматызаваная разнастайнасць уяўленняў аб менеджменце.
Сёння існуюць 2 варыянты тыпалагічнага аналізу менеджмета:
1) адлюстроўвае дуалістычны падыход у вылучэнні тыпаў кіравання (па 2-м супрацьлеглым характарыстыкам):
Тыпы кіравання:
- фармальнае/нефармальнае
- стратэгічнае/тактычнае
- стабільнае/няўстойлівае
- цэнтралізаванае/дэцэнтралізаванае
- метадалогія/арганізацыя
- традыцыйнае/інавацыйнае.
Не зусім дакладны падыход.
2) крытэрыі вылучэння тыпаў кіравання:
а) роля знешняга асяроддзя ў кіраванні:
- планава-дырэктыўнае. Плану надаецца галоўная роля.
- маркетынгавае. Арыентавана толькі на знешняе асяроддзе. Праяўляецца ў структуры, механізме, метадалогіі і арганізацыі, працэсах кіравання.
- мэтавае. Не адмаўляе маркетынг, дапаўняе яго сваёй практычнай мэтай. Дазваляе улічваць тэндэнцыі развіцця, прымаць рашэнне, гледзячы наперад.
- праблемна-арыентаванае. Характарызуецца тым, што арыентуецца на рашэнне праблем, што узніклі ў працэсе кіравання. Праблема – асноўны зыходзячы фактар ў прыняцці рашэнняў. Гібкае кіраванне. Недахоп – стыхійнасць пры ацэнке праблемы.
б) па ступені арганізацыйнай жорсткасці кіравання, фармалізацыі і статычнасці:
- рэгламентаванае. Арганізацыйнае палажэнне, якое жорстка прадпісвае віды дзейнасці, умовы і абмежаванне іх здзяйснення. Але яно непаваротлівае, не дазваляе лепшым чынам арганізаваць дысцыпліну, адказнасць і інш.
- нарматыўнае. Больш мягкае, будуецца на нарматывах.
- сацыяльна-рэгулюемае. Апора ў арганізацыі кірвавання на сацыяльна-псіхалагічныя сувязі ў калектыве.
- распарадчае.
в) па размеркаванні паўнамоцтваў:
- высокацэнтралізаванае. Характарызуецца канцэнтрацыяй паўнамоцтвай на верхнім узроўні кіравання.
- дэцэнтралізаванае. Мае нізкую ступень цэнтралізацыі, размеркаванне паўнамоцтваў; рашаючы – ніжэйшы узровень
- гібкае кіраванне. Па узроўням сістэмы кіравання/дэлегіраванне паўнамоцтваў-перадача кіравання ў залежнасці ад сітуацыі.
- сітуацыйнае.
г) па прыярытэтам ў арганізацыі кіравання:
- функцыянальна-арганізацыйнае. У аснове яго пабудовы ляжыць арганізацыя дзейнасці, яе функцыі адыгрываюць рашаючую ролю. Увага сканцэнтравана на ўнутрыарганізацыйных працэсах, знешнія – у меру неабходнага.
- кірванне па выніках.
- стратэгічнае кіраванне. Кіраванне павінна быць арыентавана на мэту, мець прыярытэт стратэгіі. Усе працэсы яго здяйснення ўзгадняюцца з распрацаванай стратэгіяй азвіццы арганізацыі. У аснове размеркавання паўнамоцтваў ляжыць праграма дзеянняў. Адсюль выцякае
- праграмна-мэтавае. Заключаецца ў канцэптуальна а арганізацыйнай пабудове развіцця арганізацыі.
д) асобасны фактар ў кіраванні і роля менеджэра:
- аутакратычнае. Канцэнтрацыя ўлады ў руках асобы.
- калегіяльнае. Калегіяльнае прыняцце ключавых кіраўнічых рашэнняў.
- карпараатыўнае. Кіраванне, аб’ектам якога з’яўляецца карпарацыя. Карпаратыўнасць – якасць адзінства.
- ліберальнае. Кіраўнік раствараецца ў калектыве, свае паўнамоцтвы рэалізуе ў невялікім аб’еме.
