Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
10-я класы.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
245 Кб
Скачать
☆

Заданне 7.

Максімальная колькасць балаў – 4.

1) васьмюстамі сарака сямю

2) трохсотсаракапяцімільённы

3) трымастамі дваццаццю дзевяццю

4) двесце семдзесят чацвёрты

Заданне 8.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Форма множнага ліку

Форма адзіночнага ліку

Суседавы вашчыны

суседава вашчына

новыя тарбасы́

новы торбас*

высокія жырафы

высокая жырафа

дамашнія тапкі

дамашняя тапка

белыя рамонкі

белы рамонак

цёплыя чарэні

цёплая чарэнь**

чорныя лебедзі

чорны лебедзь

чалавечыя цені

чалавечы цень

*Тарбасы – мяккія боты з аленневых шкур шэрсцю наверх.

**Чарэнь – 1) верхняя знешняя частка рускай печы, ляжанка; 2) Гарызантальная паверхня ўнутры рускай печы, под.

Заданне 9.

Максімальны бал = 3 балы

Сказ

Значэнне (2 балы)

1. Нас папярэдзяць, калі пройдуць экзамены.

–

– – – –

– – – – – – – –

Складаназалежны сказ з даданай дапаўняльнай.

1. Нас папярэдзяць, калі пройдуць экзамены.

– –

– – – – – – – – – –

–

Складаназалежны сказ з даданай часткай умовы (часу).

Агульная характарыстыка: Складаназалежны сказ з даданай акалічнаснай. (1 бал)

Заданне 10.

Максімальны бал = 5 балаў

Стыль (1 бал)

Тып (1 бал)

Спосаб сувязі (1 балы)

Публіцыстычны

Разважанне

Круг жыцця са смерцю аднаго чалавека не замыкаецца. Жыццё не спыняецца – ідзе, імкне наперад... Вясна, лета, восень, зіма... За імі – зноў: вясна, лета, восень, зіма... Падае ў зямлю зерне – новае насенне... Зелянеюць дрэвы, кусты і жаўцеюць, скідваюць з сябе лісце... Прылятаюць з выраю птушкі і адлятаюць у вырай... Святло – цемра, дзень – ноч... І зноў: святло – цемра, дзень – ноч... Узыходзіць сонца і заходзіць... І ўсё гэта, увесь гэты кругазварот, дзеля чаго? Няўжо толькі дзеля таго, каб жыў я? А я ... Дзеля чаго жыву я?.. Каб расказаць, што да мяне жылі ўжо людзі? А можа... Зусім дзеля іншага? Чаго?

(Паводле Б. Сачанкі)

Змешаная сувязь: спалучэнне паслядоўнай і паралельнай.

Дзеля чаго жыву я?..

Каб_____________________________________________________________________________

Каб_____________________________________________________________________________

Каб_____________________________________________________________________________

(2 дадатковыя балы: ацэньваецца арыгінальнасць і глыбіня)

Заданне 11.

Максімальная колькасць балаў – 5.

№

Сказы

Назва тропа ці стылістычнага прыёму

1.

Гэтая сарока лятала далёка, за шырокае мора, за высокія горы. (А. Бадак)

эпітэт (народна-паэтычны)

2.

Мішку сніліся маліны і мядовы гуд пчаліны. (Ю. Свірка)

эпітэт (індывідуальна-аўтарскі)

3.

Чорны дзяцел здаўна называецца – жаўна. У чорнага волата – магутнае долата. (В. Вітка)

перыфраза

4.

У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. (А. Грачанікаў)

параўнанне

5.

Люты, напэўна, стаміўся, да шыбы маёй прытуліўся, заснуў… І пакінуў малюнкі… (А. Ключынская)

метафара

Зацвярджаю

Намеснік старшыні

арганізацыйнага камітэта,

намеснік Міністра адукацыі

________________ К.С.Фарыно

«____» _____________ 2007 г.

ІІІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Лінгвістычны конкурс

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]