10 Клас
(адзінаццацігадовае навучанне)
Студзень 2008 г.
Варыянт іі
Заданні |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
Усяго |
Балы |
3 |
4 |
3 |
5 |
5 |
5 |
4 |
4 |
3 |
5 |
5 |
46 |
Заданне 1.
Максімальная колькасць балаў – 3.
Дзядзька Васіль – выдатны карабел, гэта значыць, спецыяліст па караблях, па іх праектаванні і будаўніцве, кожнае лета наведваў нашу вёску. Акіянскі карабель зайшоў у порт Кушадасы.
Для будаўніцтва дома неабходна было набыць толь. У “рэльсавай” вайне партызаны часта выкарыстоўвалі тол.
Маці хуценька накрыла стол. У шпіталях заўсёды была белая столь.
Заданне 2.
Максімальная колькасць балаў – 4.
Раздваивать – раздвойваць, растаптывать – растоптваць, докашивать – дакошваць, раскалывать – расколваць, перегораживать – перагароджваць, растаптывать – растоптваць, раздаривать – раздорваць, замораживать – замарожваць.
Заданне 3
Максімальная колькасць балаў – 3 (0,5 бала за кожнае слова)
Слесар → слясар-ы-ць, гатовы → гатав-а-ць, чатыры → чацвяр-ы-ць, крыло → а-крыл-і-ць, трансліраваць → рэ-трансліраваць, парахня* → парахн-е-ць.
*парахня – ‘дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва’.
Заданне 4.
Максімальная колькасць балаў – 5.
КАЛАМАРЪ – чарніліца; |
КОБЕРЕЦЪ – дыван; |
КАРДОНЪ – граніца; мяжа; |
КОГУТЪ – певень; |
ГРАБАРЪ – землякоп; |
КОНФЕКТЫ – цукеркі; |
КИЛИМ – дыван; |
ЛЕКСИКОНЪ – слоўнік; |
КMEТЬ – селянін; |
ЛЯТО – год. |
Заданне 5.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1. Узрадаваная жанчына не сумнявалася, што ёй па крайняй меры дапамогуць суседзі. |
Трэба: прынамсі. |
2. Настрой ў нашых удзельнікаў алімпіяды што трэба! |
Трэба: …як мае быць! або … хоць куды! |
3. Што не па сілах хлопцам, абавязкова зробяць дзяўчаты! |
Трэба: Не пад сілу … або не па сіле. |
4. “У добры шлях!” – гэты наказ гавораць звычайна ўсім, хто пачынае новую справу. |
Трэба: Тым, хто пачынае новую справу, гавораць словы пажадання “У добры час!” |
5. Паводзіны некаторых вучняў класа не ўкладваюцца ні ў якія рамкі. |
Трэба: … не ўкладваюцца ў галаве або … выходзяць за рамкі. |
Заданне 6.
Балы – 1 бал за кожнае словазлучэнне
Маленькім забіякам, поні маленькім, новым гран-пры, славутым маэстра, апранутым хіпі.
Заданне 7.
Максімальная колькасць балаў – 4.
Я |
напяюся |
натанцуюся |
ТЫ |
напяешся |
натанцуешся |
ЁН |
напяецца |
натанцуецца |
МЫ |
напяёмся |
натанцуемся |
ВЫ |
напеяцеся |
натанцуецеся |
ЯНЫ |
напяюцца |
натанцуюцца |
