Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры 2012-13.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
75 Кб
Скачать
☆

21Выданні студэнтаў бду 1921-41

Беларускі дзяржаўны універсітэт, які быў адкрыты ў 1921 г., стаў пачынальнікам студэнцкага друку. Першай газетай стаў «Голас рабфакаўца» – орган студэнцкага камітэта. Тады ж, у 1921 г., студэнты Горацкага сельгасінстытута пачалі выдаваць часопіс «Дни нашей жизни», а ў 1923 г. – часопіс «Голос революционного студенчества». У лютым 1924 г. студэнты БДУ выпусцілі часопіс «Голос пролетарского студенчества». Рэдкалегія даследавала гісторыю студэнцкага руху і рабіла вывад, што рэвалюцыйныя падзеі былі заўсёды звязаны з ім, пісала, што «пралетарый і бедняк-селянін павінны ведаць, як жыве, вучыцца, працуе, а часта і галадае наш студэнт». У часопісе надрукаваны артыкул першага рэктара універсітэта У. І. Пічэты «Вузы и краеведение».28 У кастрычніку 1924 г. у БДУ выйшла газета «Белорусский студент» з намерам стаць «рупарам усяго студэнцтва рэспублікі». Аднак гэтага не атрымалася. 2 лістапада 1924 г. была заснавана газета «Голос студента» – орган прафсаюзаў БДУ.

22Перыядычны друк для сялянскай моладзі

23Дзіцяч друк у бсср у 1922-40

“Зорка”

Развіцце звязана са стварэннем усесаюзнай піянерскай арганізацыі. Часопіс “Зорка”. Першы дзіцячы часопіс у БССР. Люты 1921 года, ініцыятар выдання – Змітрок Бядуля. Выдаваўся раз ў месяц, фармат – А4.

“Іскры Ільіча”

Пасля 1945 – “Бярозка”. Старонкі запоўнены літаратурнымі творамі дзяцей амаль поўнасцю – недзе на 80%.

1924 – рашэнне аб стварэнні часопіса для дзяцей. “Беларускі піонэр”. Меў свой дадатак – сценгазету. Сатырычная старонка – “Вожык”(?).

Кастрычнік 1929, газета “Піонер Беларусі”. Выходзіў па 1941 год, потым пераіменавалі ў “Раніцу” (у 1991). Штотыдневік фармату А3. Больш афіцыйная, у адрозненне ад часопісаў.

24Газ “Піянер Бел”: тып, стуктура, гіст дзейн, змест

25Бел часопісы для дзецей 1920-40

26Станаўл журнал адукацыі ў ссср і бсср у 1920-30

Першыя навучальныя ўстановы, якія навучалі журналістыцы – розныя партыйныя школы, дзе былі трох ці шасцімесячные курсы. Першая школа – 1920, Віцебск. У гады грамадзянскай вайны дзейнічала школа ваенных карэспандэнтаў у Магілеве. У 1923 у Маскве быў створаны Маскоўскі інстытут журналістыкі. З 1924 ен стаў Дзяржаўным інстытутам журналістыкі.

Кіраўнічыя кадры для друку рыхтаваліся ў Маскве. Тэрмін навучання – тры гады. Хто мог стаць студэнтам: чалавек са стажам партыйнай і камсамольскай работы (не меньш за тры гады партыйнага стажа; два гады працоўнага стажу). 1930 – ІЖ зноў змяніў назву, стаў Камуністычным інстытутам журналістыкі імя Праўды. Гэта была цэнтральная вышэйшая навучальная ўстанова. Па аналогіі ў 30-ыя гады ў буйных гарадах СССР пачынаюць стварацца свае інстытуты журналістыкі. У 1932 у Мінску на базе вышэйшай сельска-гаспадарчай школы быў заснаваны Камуністычны інстытут журналістыкі. У кастрычніку 1932 пачаліся заняткі. Патрабаванні да абітурыентаў былі тыя ж самыя. Праіснаваў да пачатку вайны. Ажыццявіў шэсць выпускаў. 224 чалавекі закончылі КІЖ: Астапенка (рэдактар “Звязды” у час вайны), Фельшчэнка (“Савецкая Беларусія”), Фесько (“Сталінская молодежь”), Барашкаў (“Чырвоная змена”), Бярозкін (“Піянер Беларусі”).

У 1934 КІЖ БССР атрымаў імя Кірава.

Планавалася з 1941 года перавесці тэрмін навучання на 4 гады. Быў павялічаны план прыемаў. Дысцыпліны у КІЖ (складзены ў Маскве, тры цыклы):

  1. Грамадска-палітычныя дысцыпліны: гісторыя партыйнага руху, гісторыя партыі, асновы марксізма/ленінізма і гэтак далей

  2. Дысцыпліны моўнага цыклу: 2 мовы і 2 літаратуры

  3. Спецыяльныя дысцыпліны

Узначаліваў КІЖ Марк Зярніцкі. У КІЖы быў свой інтэрнат, добрая бібліятэка, падрыхтоўчыя курсы, сектар завочнага навучання.

У БССР КІЖу папярэднічалі: Камуністычны ўніверсітэт імя Леніна (1925), было газетнае аддзяленне, дзе рыхтавалі журналістаў; 1920 – Мінская партыйная школа (курсы), не вышэйшая; сельскагаспадарчая школа імя Кірава.

27 КІЖ-перш у БССР выш навуч уст па падр журналіс кадраў

У 1932 у Мінску на базе вышэйшай сельска-гаспадарчай школы быў заснаваны Камуністычны інстытут журналістыкі. У кастрычніку 1932 пачаліся заняткі. Хто мог стаць студэнтам: чалавек са стажам партыйнай і камсамольскай работы (не меньш за тры гады партыйнага стажа; два гады працоўнага стажу).Праіснаваў да пачатку вайны. Ажыццявіў шэсць выпускаў. 224 чалавекі закончылі КІЖ: Астапенка (рэдактар “Звязды” у час вайны), Фельшчэнка (“Савецкая Беларусія”), Фесько (“Сталінская молодежь”), Барашкаў (“Чырвоная змена”), Бярозкін (“Піянер Беларусі”).

У 1934 КІЖ БССР атрымаў імя Кірава.

Планавалася з 1941 года перавесці тэрмін навучання на 4 гады. Быў павялічаны план прыемаў. Дысцыпліны у КІЖ (складзены ў Маскве, тры цыклы):

  1. Грамадска-палітычныя дысцыпліны: гісторыя партыйнага руху, гісторыя партыі, асновы марксізма/ленінізма і гэтак далей

  2. Дысцыпліны моўнага цыклу: 2 мовы і 2 літаратуры

  3. Спецыяльныя дысцыпліны

Узначаліваў КІЖ Марк Зярніцкі. У КІЖы быў свой інтэрнат, добрая бібліятэка, падрыхтоўчыя курсы, сектар завочнага навучання.

У БССР КІЖу папярэднічалі: Камуністычны ўніверсітэт імя Леніна (1925), было газетнае аддзяленне, дзе рыхтавалі журналістаў; 1920 – Мінская партыйная школа (курсы), не вышэйшая; сельскагаспадарчая школа імя Кірава.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]