- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •4. К. Каганец — паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
- •8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. (незакончана!)
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •10. На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
- •11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. (незакончана!)
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
- •13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
- •14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.
- •15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16.Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17. Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •18. П’еса я. Купалы “Тутэйшыя”.
- •19.Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •20. Асаблівасці прозы у. Галубка
- •23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
- •24. Паэма я. Коласа “Сымон-музыка”: праблематыка, жанравая прыналежнасць.
- •26. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літаратурна-фальклорныя традыцыі і іх адлюстраванне ў творы.
- •27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •28.Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •32. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна”, іншыя).
- •33. На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •34. М. Багдановіч як крытык і гісторык беларускай літаратуры.
- •35.Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •42. Вацлаў Юстынавіч ластоўскі— пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •43. Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •44. В. Ластоўскі – майстар малых празаічных жанраў.
- •46. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •51. Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •52. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (к. Буйло, к. Сваяк, з. Верас, а. Гурло, Дубоўка у., Пушча я., Дудар а., Хадыка у., Жылка у.)
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •54. Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •55.Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •56. Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •57.Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага.
- •61. Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •62.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •63.Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі.
- •64.Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”.
- •68.Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.
- •70.Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
- •Iншы варыянт адказу:
6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навел "Вучоны бык", "3 маленькім білецікам", "Пазыка", "Заморскі звер", "Цырк" сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, сушаць у партэры анучы, у цягніку замест вызначанага ў білеце месца займаюць туалет і інш.). Апавяданне "Рабы" з'яўляецца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, "Падласенькі" — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, "Важная фіга" — высмейваннем злых і сварлівых свякрух, "Дачэсныя" — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства. Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях "Гаротная" (пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), "Бярозка" (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марысі), "Шчаслівая" (аб сквапнай жонцы, якая, падманутая мужам, памірае з думкай аб золаце ў гаршку, дзе на самой справе знаходзілася ўсялякае смецце). У цэнтры алегарычнага апавядання "Дуб-Дзядуля" вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым.
7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
Раман Ядвігіна Ш. "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычнай літаратуры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.
