Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit_Dasaeva.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
498 Кб
Скачать
☆

14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.

Беларуская літаратура праз творчасць Я. Купалы пецярбургскага перыяду пачала выходзіць на еўрапейскі культурны абсяг. Актуальныя праблемы быцця атрымалі ў ёй глыбокае філасофскае асэнсаванне, асвятляліся на высокім мастацкім узроўні, з улікам нацыянальных культурных асаблівасцей. Публіцыстычныя выступленні Купалы заклікалі да паляпшэння сацыяльнага становішча шырокіх народных мас Беларусі, закраналі праблемы нацыянальнай самасвядомасці. У 1913 г. у артыкуле "Чаму плача песня наша?" ён выказаў сваё бачанне прынцыпаў тагачаснай беларускай літаратуры - адзначыў неабходнасць установак на народнасць і дэмакратызм, а таксама арыентацыю на высокі мастацкі ўзровень еўрапейскай літаратуры.

Творчасць Купалы мела свае праявы і ў перакладчыцкай дзейнасці. Да 1913 г. ён пераклаў на беларускую мову з рускай асобныя творы І. Крылова, А. Кальцова, М. Някрасава, з украінскай - Т. Шаўчэнкі, з польскай - А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі, тэксты ў п'есах "Сялянка" і "Залёты" В. Дуніна-Марцінкевіча.

Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны, вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці - нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму разняволенню людзей, раскрытай на высокім мастацкім узроўні, заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.

15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.

Драматычная паэма. Завершана ў 1910 г. Упершыню апублікавана ў альманаху "Маладая Беларусь" у 1912 г. Змест гэтага гісторыка-філасофскага рамантычнага твора зводзіцца да некалькіх тэматычных ліній: роздум паэта пра лёс беларускага вызваленчага руху, пра шляхі барацьбы народа, які ў рэвалюцыі шукаў здзяйснення сваіх сацыяльных і нацыянальных спадзяванняў; вырашэнне праблемы ўзаемаадносін правадыра і народнай масы; найбольш істотная тэма - імкненне рэакцыйных сіл настроіць народ супраць лепшых яго сыноў. Хто лепш ярмом нас здавіць, прыцісне - Б'ём таму ніжай паклоны, І ненавідзім так бескарысне, Як бескарысны усе нашы плёны.

Тутка мы п'яны, ах, п'яны... Як сэрца ядам змяі. Тут, там нам праўда не знана - Хто мы: звярмі ці людзьмі?"

16.Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)

Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, "пануюць матывы трагiзму i нявер'я у чалавека". Так, у вершах "Паязджанне", "Сон", "На прызбе", "Буслы" выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць. Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы". Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш "Спадчына" (1918). Я.Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя праталiны, i лесу шэлест верасны, i у полi дуб апалены". "стары амшалы тын". Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым, здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказау у вершах "На сход!" i "Час!". На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што пiсьменнiк добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць "ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццевую аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнууся засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеу праславiць ляукоуцау, людзей калгаснай вескi. Але не усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг. лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт праслауляе перадавую калгаснiцу, закаханую у брыгадзiра. Сення, прауда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводк у каханнi. У гады Вялiкай Айчыйнай вайны Я.Купала жыу i працавау недалека ад Казанi. Асаблiвай папулярнасцю у народзе карыстауся яго верш ваеннай пары "Беларускiм партызанам". У iм аутар пасылау праклен Гiтлерувампiру, фашысцкiм псам, заклiкау партызан i увесь народ да барацьбы з лютым ворагам. Але паэт не дачакауся радасных дзен перамогi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]