- •Пытанне 1. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістарыяграфія прадмета.
- •Цывілізацыйная канцэпцыя:
- •Бронзавае стагоддзе:
- •Пытанне 4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях ў 9-12 ст.
- •Прычыны раздробленасці ўсходнеславянскіх зямель:
- •Пытанне 6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.
- •Пытанне 7. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •Пытанне 8. Рэлігія і культура ў 9-13 ст.
- •Пытанне 9. Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў.
- •Пытанне 10. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •Пытанне 11.Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага. Падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны ў 14-16 ст.
- •Пытанне 12. Знешняя палітыка Вялікага княтсва Літоўскага ў 14-16 ст.
- •Пытанне 13. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.
- •Пытанне 14. Узаемадачыненні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на Беларусі ў 14-17 ст.
- •Пытанне 15. Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. Развіцце пратэстанскіх цэркваў і рухаў у 16 ст.
- •Пытанне 16. Развіцце феадальных адносін на Беларусі ў 14-17 ст.
- •Пытанне 17. Асноўныя рысы беларускай культуры ў сяр.13 – сяр.17 ст.
- •Пытанне 18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 ст.
- •Пытанне 19. Гарады Беларусі ў 14-16 ст.
- •Пытанне 20. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •1654 – Дагавор паміж Расіяй і Украінай (Масква дапамагае абараняцца Украіне), Пераяслаўская Рада.
- •Пытанне 25. Беларуская культура ў 17-18 ст.
- •Пытанне 26. Палітыка расійскага ўраду на Беларусі ў канцы 18 - пачатку 19 ст.
- •Пытанне 27. Беларусь у вайне 1812 г.
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19 ст. Рэформы Кісялева.
- •2. Рысы крызісу феадальна прыгоннага ладу:
- •Пытанне 29. Грамадскі рух на Беларусі ў першай трэці 19 ст. Паўстанне 1830-31 гг.
- •Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў першай палове 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 31. Адмена прыгоннага права ў Беларусі.
- •Пытанне 32. Паўстанне 1863 г.
- •Пытанне 33. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. І контррэформы 80-90-х гг.
- •Земская, гарадская, судовая і іншыя рэформы 60-70 г.Г. Хіх ст.
- •Пытанне 34. Культура Беларусі ў др.П. 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 35. Развіцце прамысловасці і рост гарадоў ў другой палове 19 ст.
- •Пытанне 36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-90-х гг.
- •Пытанне 37.Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 38. Фарміраванне беларускай нацыі (19- пач. 20 ст.)
- •Пытанне 39. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у пачатку 20 ст. Дзейнасць бсг.
- •Пытанне 40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •Пытанне 41. Культура Беларусі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 42. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •Пытанне 43. Лютаўская (1917 г.) рэвалюцыя на Беларусі.
- •Пытанне 44. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і ўтварэнне органаў савецкай улады.
- •Пытанне 45. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады бнр.
- •Пытанне 46. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
- •Пытанне 47. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919-1920).
- •Пытанне 48. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921-1929 гг.)
- •Пытанне 49. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў савецкай Беларусі (1921-1927 гг.)
- •Пытанне 50. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.
- •Пытанне 51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Пытанне 52. Развіцце беларускай культуры ў 1920-30-я гг.
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўрада бсср па развіцці культуры Беларусі, бел. Мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Пытанне 53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі і бсср у 1939 г.
- •Пытанне 54. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 55. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Пытанне 56. Аднаўленне народнайгаспадаркі бсср (1944-1-я палова 50-х гг.)
- •Пытанне 57. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •Пытанне 58. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі (2-я палова 1940-х-1980-я гг.)
- •Пытанне 59. Развіцце адукацыі, навукі і культуры (2-я палова 1940-х-1980-я гг).
- •Пытанне 60. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •Пытанне 61. Утварэнне палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў (канец 1980-х-1990-я гг).
- •1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў др.П. 80-х гг. Была звязана з палітыкай перабудовы, абвешчанай у 1985 г. Новым кіраўніком цк кпсс Гарбачовым.
- •Пытанне 62. Прыярытэтныя накірункі сучаснага палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Пытанне 45. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады бнр.
Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна -дэмакратычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.
Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускага з'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзельнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавала аўтаномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Аднак падобны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіцкага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў распушчаны. Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распачатай працы і ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі (21 лютага 1918 г. – 1-ая ўстаўная грамата. 9 сакавіка Выканком абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР) (2-ая ўстаўная грамата). Ён быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР (3-яя ўстаўная грамата).
Дзеячы БНР (Іван i Антон Луцкевічы, Ластоўскі, Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Паўмовах Брэсцкага міру, падпісанага З сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.
Пытанне 46. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Актыўнымі выразнікамі ідэі беларускай дзяржаўнасці сталі дзеячы левага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі Жылуновіч, Чарвякоў, Тарашкевіч і іншыя. У пач. 1918г. яны склалі аснову Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), створанага ў адпаведнасці з дэкрэтам Леніна ад 31 студзеня 1918г. Ён функцыяніраваў на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў PCФCP.
Пазіцыі Белнацкама ў пытанні дзяржаўнасці падтрымлівалі беларускія секцыі РКП/б/, якія існавалі ў I9I8-I9I9гг. у Петраградзе, Маскве, Варонежы, Казані і інш. гарадах.
Вырашальным крокам на шляху самавызначэння Беларусі з'явіліся рашэнні канферэнцыі беларускіх секцый РКП/б/, якая адбылася 21-23 снежня 1918г. у Маскве. Канферэнцыя прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП/б/ з 5 чалавек на чале з Жылуновічам. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918г. VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП/б/ склікацть Усебеларускі з'езд камуністў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр. Прынятыя дакументы паставілі ЦК РКП/б/ перад неабходн. тэрмінова вырашаць праблему бел. дзяржаўнасці.
30 снежня I9I8г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП/б/ склікаў VI Паўночна Заходнюю абласную канферэнцыю РКП/б/, якая і прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-заходняя арганізацыя РКП /б/ была перайменавана ў КП/б/Б і засталася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, часткай РКП/б/. Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП/б/Б.
I студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі і заводы абвящчаліся ўласнасцю народа.
5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды 8 студзеня пераехаў і Часовы урад. Урад узначаліў Жылуновіч, аўтар маніфеста.
Аднак у перыяд падрыхтоукі з’езда, 16 студзеня 1919г., ЦК РКП/б/ прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёускай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. Спыненне нацыянальна-дзяржаўага будауніцтва на Беларусі такім ганебным чынам тлумачылася інтарэсамі сусветнай пралетарскай равалюцыі, аховай яе ядра – Савецкай Расіі – ад імперыялістычных захопнікаў.
2 -3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыўма УЦВК «Аб прызнанні незалежнасці БССР». Тут жа па прапанове Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.
Акрамя таго, з’езд прыняў Канстыт. БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуц. РСФСР 1918г.
27 лютага 1919г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і яго прэзідыум на чале з Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі –Савет Народных Камісараў на чале з Міцкявічусам-Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалскай губерняў з больш як 6-мільённым насельніцтвам.
У жніўні 1919г. тэрыторыя ЛітБел поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі. Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920г.
31 ліпеня 1920г. пасля выгнання Чырвонай Арміяй палякаў з Мінска, была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах «дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі». У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах 6 паветаў Мінскай губерні. Па Рыжскаму мірнаму дагавору, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн.чалавек. Усходнія землі па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі.
