Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria (1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
197 Кб
Скачать
☆

Пытанне 48. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921-1929 гг.)

НЭП – палітыка камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая праводзілася пасля грамадзянскай вайны ізвязана з адменай “ваеннага камунізму”, пошукам шляхоў выхаду краіны з крызісу і будаўніцтвам сацыялізму.

1. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў БССР былі звязаны з тым, што за шэсць гадоў, якія бесперапынна цягнуліся Першая сусветная і грамадзянская войны, гаспадарка Беларусі была цалкам разбурана. Зах. Беларусь апынулася паўмовах Рыжскага міру 1921 г. у складзе Польшчы, а Віцебская і Магілёўская губерні былі яшчэ ў 1919 г. перададзены ў склад РСФСР. Становішча пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі ў гады грамадзянскай вайны пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства на патрэбы Чырвонай Арміі забіраўся амаль увесь ураджай, што выклікала ў сялян незадавальненне. Такім чынам, прычыны НЭПу – 1-ая сусветная вайна, грамадзянская вайна, Рыжскі мірны дагавор, Замежная інтэрвенцыя, ПВК.

2. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) было, перш за ўсё, звязана з імкненнем аднавіць разбураную вайной эканоміку. 8-16 сакавіка 1921 г. на 10 з’ездзе РКП(б) было прынята рашэнне аб увядзенні НЭПа. У сферы прамысловасці Беларусі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1. Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя кіравання. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўвалася непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы.

2. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую групу ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку / за кошт прыбытку пакрываць страты /. Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы.

3. Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы.

У сферы сельскай гаспадаркі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1. Замест харчраскладкі быў уведзены харчпарадак, які быў у два разы меньш.

2. Свабодны выбар формаў землекарыстання, падтрымка розных форм кааперацыі.

3. Свабоднае распараджэнне сялянамі лішкамі сваёй прадукцыі.

4. Замена натуральнага падатка грашовым / з 1.1.1924 г./.

5. Дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

Было дазволена прадпрымальніцтва. Развіваліся ўсе формы гандлю – дзяржаўны, кааператыўны і прыватны /знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй/.

У 1922 – 1924 гг. была праведзена грашовая рэформа (Сакольнікава), што прывяло да фінансавай стабілізацыі ў краіне. Быў уведзены чырвонец (10 рублеў).

3. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыянальнага пытання. Пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб'явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Ленін прапанаваў іншую форму адзінства — федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі.

30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з Чарвяковым падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. Такім чынам, БССР на раўнапраўнай аснове аб'ядналася з іншымі рэспублікамі.

У1924 і 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]