- •Кароткі канспект лекцый па спецкурсу «Гістарычная антрапалогія»
- •Месца гістарычнай антрапалогіі ў сістэме ведаў пра чалавека. Розныя трактоўкі гістарычнай антрапалогіі
- •Палеаантрапалогія як крыніца для гістарычных рэканструкцый
- •Гісторыя развіцця палеаантрапалогіі
- •Гісторыя вывучэння старажытнага насельніцтва Беларусі
- •Анатомія шкілету чалавека.
- •Рухаючыя сілы антропагенэзу. Існуюць розныя тэорыі, якія тлумачаць прычыны і механізм эвалюцыі чалавека. Найбольш вядомыя тэорыі прыведзены ў табліцы:
- •Прыстасавальны характар расавых прыкмет
- •Змешванне папуляцый
- •Найбольш характэрныя асаблівасці вялікіх рас:
- •Азіяцка-амерыканская вялікая раса (мангалоіды) уключае 9 рас іі парадку:
- •Экватарыяльная вялікая раса (негроіды) уключае 8 рас іі парадку:
- •Еўразійская раса (еўрапеоіды) уключае 5 рас іі парадку:
- •Антрапалагічны склад насельніцтва Ўсходняй Еўропы
Палеаантрапалогія як крыніца для гістарычных рэканструкцый
Асаблівае значэнне для гістарычных рэканструкцый мае палеаантрапалогія – раздзел антрапалогіі, які вывучае выкапнёвыя рэшткі людзей са старажытных пахаванняў. Правядзенне антрапалагічнай экспертызы шкілетных матэрыялаў дазваляе адказаць на шэраг важных пытанняў:
устанавіць пол, узрост пахаваных;
вызначыць іх расавую (у некаторых выпадках, этнічную) прыналежнасць;
выявіць сляды хваробаў і прыжыццёвых траўматычных пашкоджанняў шкілету;
вызначыць асаблівасці некаторых культурных традыцый (трэпанацыі чэрапа, штучная дэфармацыя чэрапа, падпілоўванне зубоў ў ходзе абраду ініцыяцыі, рытуальны канібалізм і г.д.)
Антрапалагічны аналіз матэрыялаў пахаванняў дазваляе здяйсняць шэраг гістарычных рэканструкцый:
Вырашэнне пытанняў этнагенезу і этнічнай гісторыі. Асаблівае значэнне даныя антрапалогіі набываюць у выпадку, калі пісьмовыя крыніцы альбо адсутнічаюць, альбо асвятляюць этнічныя працэсы фрагментарна. Вывучэнне матэрыялаў пахаванняў дазваляе прасачыць тэрыторыю распаўсюджвання пэўных антрапалагічных тыпаў, іх пераемнасць альбо зменлівасць у розныя эпохі, а таксама накірункі міграцый і змешвання розных груп насельніцтва.
У адрозненне ад элементаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, антрапалагічныя рысы не могуць быць запазычаныя; антрапалагічнае падабенства заўсёды ўказвае на біялагічную роднасць. З’яўленне новага антрапалагічнага тыпу на пэўнай тэрыторыі заўсёды сведчыць аб міграцыі новага насельніцтва, а працэнтныя суадносіны прышлага і мясцовага кампанентаў дапамагаюць ацаніць маштаб гэтай міграцыі.
Рэканструкцыя дэмаграфічных працэсаў мінулага з выкарыстаннем метадаў палеадэмаграфіі. Сістэматычная фіксацыя статыстычных дадзеных аб натуральным руху насельніцтва ў большасці краін свету зацвердзілася адносна нядаўна. Дакладныя звесткі аб смяротнасці насельніцтва з’яўляюцца толькі ў другой палове XIX ст. У гэтай сувязі выкарыстанне метадаў палеадэмаграфіі для вывучэння смяротнасці захоўвае сваё значэнне не толькі ў даследаваннях старажытнейшага насельніцтва, але і для вывучэння папуляцый эпохі сярэднявечча і новага часу.
Сучасная палеадэмаграфія вывучае заканамернасці ўзнаўлення насельніцтва розных эпох, іх узаемасувязь з такімі культурнымі характарыстыкамі, як гаспадарчы ўклад, сацыяльная структура, этнічныя традыцыі і да т.п. Метады сучаснай палеадэмаграфіі дазваляюць здзяйсняць рэканструкцыю колькасці груп, якія пакінулі пахаванні, а таксама ацэньваць патэнцыйную магчымасць дэмаграфічнага росту старажытных папуляцый.
Даследаванні экалогіі старажытнага насельніцтва, яго ладу жыцця і агульнага стану здароўя. Новы прыярытэтны накірунак сучаснай антрапалогіі.
Гісторыя развіцця палеаантрапалогіі
Анатамічныя веды, у тым ліку веды аб будове шкілету чалавека, пачынаюць назапашвацца з часоў каменнага веку. Так, археолагамі былі ўстаноўлены сведчанні рытуальнага канібалізму і культу чарапоў у неандэртальскага чалавека. Падобныя практыкі атрымліваюць далейшае развіццё і ў людзей сучаснага тыпу. Так, культ чэрапаў быў вядомы на Бліжнім Усходзе ў прадстаўнікоў натуфійскай мезалітычнай культуры, у некаторых групах скіфаў (іседоны Герадота), у старажытных кельтаў, велікамараўскіх славян. Этнографы зарэгістравалі шырокае распаўсюджанне рытуальнага канібалізму сярод паляўнічых за галавамі з вострава Барнеа і астравоў Меланэзіі.
Навуковы характар анатамічныя веды набываюць у эпоху антычнасці, калі старажытна-рымскі лекар Гален (ІІ – пач. ІІІ ст. н.э.) стварыў шэраг трактатаў па анатоміі і фізіялогіі чалавека.
У эпоху Сярэднявечча анатамічныя даследаванні лічыліся грахоўнымі і былі забароненыя царквой.
Прарыў развіцці прыродазнаўства адбыўся ў эпоху Адраджэння. Анатомія як навука стала жыццёва неабходнай не толькі для медыкаў, але і для людзей мастацтва – скульптараў і мастакоў. Так, Леанарда да Вінчы займаўся анатаміраваннем трупаў, адзін з першых зрабіў замалёўкі з натуры мускулатуры і касцей чалавека, стадый унутрыўтробнага развіцця. Пачатак аналітычнага перыядў ў анатоміі звязаны з дзейнасцю Андрэаса Везалія, аўтара грунтоўнай і багата ілюстраванай працы «De humani corporis fabrica» («Фабрыка чалавечага цела», 1543).
Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў дазволіла скласці ўяўленне аб значнай разнастайнасці расавых тыпаў чалавецтва. Французскі вандроўнік, медык і філосаф Франсуа Бернье ў 1684 г. апублікаваў першую класіфікацыю чалавечых рас, вылучыўшы 4 расы – ёўрапеоідаў, негроідаў, мангалоідаў і лапаноідаў.
У ХІХ ст. адбываецца станаўленне эвалюцыйных ідэй.
Француз Жан Баціст Ламарк стаў першым біёлагам, які паспрабаваў стварыць стройную тэорыю эвалюцыі жывога свету (“Філасофія заалогіі”, 1809).
Англійскі натураліст Чарльз Дарвін патлумачыў механізм эвалюцыйных змен, заснаваны на такіх фактарах, як зменлівасць і натуральны адбор (“Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору”, 1859). Томас Гекслі, англійскі заолаг, папулярызатар навукі і абаронца эвалюцыйнай тэорыі Дарвіна (за свае яркія палемічныя выступы ён атрымаў мянушку «бульдог Дарвіна») у 1863 г. выдаў кнігу «Месца чалавека ў прыродзе», дзе ўпершыню на падставе фактаў параўнальнай анатоміі выказаў думку аб бліжэйшай роднасці чалавека і чалавекападобных малпаў. У 1871 г. выйшла кніга Ч. Дарвіна «Паходжанне чалавека i палавы адбор», дзе канчаткова быў абгрунтаваны тэзіс пра паходжанне чалавека ад малпы.
Пасля абаснавання тэорыі жывёльнага паходжання чалавека была выказана ідэя аб існаванні выкапнёвых пераходных форм, якія б спалучалі ў сабе рысы малпы і чалавека. Так, нямецкі заолаг Эрнэст Гекель прадказваў, што на пачатку антрапагенезу стаяла нейкая прамежкавая форма, якую ён назваў «пiтэкантрап», ці малпачалавек (ад грэч. pithekos – малпа і antropos – чалавек).
Гэтая ідэя атрымала канкрэтнае пацвярджэнне ў 1891 г., калі былі знойдзены першыя выкапнёвыя рэшткі пітэкантрапа. На востраве Ява галандскі медык Эжэн Дзюбуа знайшоў чарапную крышку і даўгія косткі ніжніх канечнасцей істоты, якая рухалася на 2-х нагах і мела малпападобны чэрап. Знаходка атрымала назву Pithecantropus erectus, альбо «малпачалавек прамаходзячы».
Першыя краніяметрычныя праграмы
У сярэдзіне XVIII ст. дацкі анатам і мастак Пітэр Кампер распрацаваў першую краніяметрычную методыку (методыку вымярэнняў чэрапа, ад грэч. kranion – чэрап, і metrio – мераю). Увёў паняцце індэксаў (суадносінаў памераў).
У 1842 г. вышла праца швецкага анатама Андэрса Рэтцыуса, прысвечаная форме галавы у насельніцтва паўночнай Еўропы. Прапанаваў паняцці галаўны (ці чарапны) паказальнік (суадносіны шырыні і даўжыні чарапной каробкі – Ш / Д × 100 %). А. Рэтцыус увёў у антрапалогію паняцці:
брахіцэфалія – кароткагаловасць (ад. brachys – кароткі, kephale – галава), альбо брахікранія (калі гаворка вядзецца пра чэрап);
доліхацэфалія – доўгагаловасць (dolichos – доўгі), адпаведна, пра чэрап - доліхакранія:
Выгляд чэрапа зверху
артагнатны твар – з прамым вертыкальным профілям
прагнатны твар – з выступаючым сківічным аддзелам
Выснова: расавыя адрозненні можна выразіць данымі дакладных вымярэнняў.
Над стварэннем краніяметрычнай методыкі працавалі:
Поль Брака (“Антрапалагічныя інструкцыі”, 1864) – прапанаваў ўвесці краніяметрычныя кропкі, дакладна вызначыў методыку некаторых памераў.
Рудольф Вірхоф
Карл Бэр
Англійская біяметрычная школа на чале з Пірсанам
Цюріхская школа антраполагаў пад кір-вам Р. Марціна (“Інструкцыя па марфалогіі чалавека”, першае выданне – 1914 г.). Найбольш поўная праграма вымярэнняў. Прапанаваў лічбавую сімволіку памераў.
Уніфікацыя краніяметрычных методык.
1861 – з’езд антраполагаў у Гетынгене
1882 – з’езд антраполагаў у Франкфурце. “Франкфурцкае пагадненне”, прынята новая гарызантальная плоскасць
Першыя антрапалагічныя таварыствы ў Еўропе
1859 – Парыж, Францыя
1863 – Лондан, Велікабрытанія
1869 – Германія
1874 – Польшча, Кракаўскі універсітэт
Расійская школа антрапалогіі
З 1864 г. – дзейнасць Антрапалагічнага аддзелу пры Таварыстве аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага універсітэта.
У 1888 г. створана Рускае антрапалагічнае таварыства пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце.
Карл Бэр (1792-1876) – адзін з найбуйнейшых антраполагаў свайго часу, арганізатар антрапалагічных і этнаграфічных даследаванняў у Расіі, заснавальнік вывучэння антрапалагічнага тыпу курганнага славянскага насельніцтва.
Анатолій Багданаў (1834-1896) – прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, арганізатар Таварыства аматараў прыродазнаўства пры Маскоўскім універсітэце. Адным з першых заняўся вывучэннем пытанняў этнагенэзу рускіх на аснаванні краніялагічных данных. Першы выказаў думку аб антрапалагічнай разнароднасці кожнага этнасу.
Савецкая школа антрапалогіі
У 1919 г. у Маскоўскім універсітэце заснавана Кафедра антрапалогіі
У 1922 г. створаны Навукова-даследчы інстытут антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта.
Для савецкай антрапалогіі характэрныя
вялікі размах даследаванняў
планаванне прац,
распрацоўка ўніфікаваных метадаў.
У вобласці вучэння аб антрапагенезе, этнічнай антрапалогіі і марфалогіі чалавека былі назапашаныя вялікія матэрыялы і зробленыя буйныя тэарэтычныя абагульненні.
