Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GIST ANTR_karotki kanspekt .doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
547 Кб
Скачать
☆

Прыстасавальны характар расавых прыкмет

Вялікія расы

Прыстасаванні

Негроідная раса

Склалася ў выніку прыстасавання да жыцця пры высокай тэмпературы. Класічныя прадстаўнікі негроіднай расы маюць вельмі цёмную скуру, кучаравыя валасы, шырокі нос, тоўстыя вусны. Цемны колер скуры – вынік высокай канцэнтрацыі ў скуры пігменту меланіну – ахова ад сонечнай актыўнасці. Кучаравыя валасы утвараюць паветраную падушку, якая ахоўвае галаву ад перагрэву; шырокі нос і тоўстыя вусны узмацняюць цеплаатдачу.

Мангалоідная раса

Склалася ў выніку прыстасавання да сухога кантынентальнага клімату ва ўмовах паўпустынь і стэпаў (рэзкія перапады тэмпературы, пыльныя буры). Аналагі – бушмены і гатэнтоты Паўднёвай Афрыкі. Вочы характарызуюцца вузкім разрэзам і наяўнасцю асаблівай складкі ва ўнутраным кутку вока (эпікантус), які абараняе ад пыльных бур.

Еўрапеоідная раса

Фарміравалася ва умовах прыледавіковага клімату і характарызуецца наяўнасцю прыстасаванняў, якія ахоўваюць арганізм ад пераахалоджвання. Выступанне насавых костак падаўжае шлях паветра да дыхальных шляхоў, спрыяе яго саграванню.

Светлая скура – вынік натуральнага адбору. Пігмент меланін перашкаджае утварэнню вітаміна D пад уздзеяннем сонца. У прыледавіковай Еўропе было мала сонечных дзен, людзі амаль увесь год насілі вопратку. У выніку перавагу давала светлая скура з малай колькасцю меланіну, якая была здольная максімальна паглынаць сонечнае святло.

У савецкай антрапалогіі шырокае прызнанне атрымала тэорыя этапнасці фарміравання рас:

Першасныя ачагі расаўтварэння

(в. палеаліт)

Другасныя ачагі расаўтварэння

(мезаліт)

Заходні ачаг

(Заходняя, Цэнтральная, Усходняя Еўропа, Каўказ, Пярэдняя, Паўднёвая, Паўднёва-Усходняя Азія)

Фарміруюцца т.зв. еўра-афрыканоіды (спалучаюць у сабе еўрапеоідныя і негроідныя рысы).

Еўропа – фарміруюцца паўночныя і паўднёвыя еўрапеоіды

Афрыка – складваюцца негроідныя асаблівасці

Аўстралія – адбываецца кансервацыя нейтральных рыс ва ўмовах ізаляцыі.

Усходні ачаг

(Цэнтральная і Усходняя Азія)

Фарміруюцца мангалоіды (эпіцэнтр – Манголія, Паўночны Кітай)

Усходняя Азія – фарміруюцца класічныя мангалоіды;

Амерыка – адбываецца кансервацыя больш нейтральных рыс ва ўмовах ізаляцыі.

На ранніх этапах расагенезу асноўнымі фактарамі расаўтварэння былі прыстасаванне да асяроддзя і ізаляцыя на абшарах цэлых мацерыкоў. Пазней ўзмацнілася змешванне прадстаўнікоў розных рас. Так, у Міжземнамор’і адбывалася змешванне негроідаў і еўрапеоідаў, у Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі негроіды змешваліся з мангалоідамі і еўрапеоідамі.

Фактары расагенезу:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]