- •Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
- •Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
- •Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры іі паловы хх – пач. Ххі ст.
- •Беларуская літаратура 1945-1985 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Беларуская літаратура 1986-2010 гг.: асаблівасці развіцця.
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).
- •Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры іі п. Хх ст. (і. Мележ, в. Адамчык, а. Федарэнка).
- •Універсальна-інтэлектуальная і мастацка-сінкрэтычная плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Беларуская драматургія іі паловы хх ст. – пач. Ххі ст.
- •Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).
- •Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).
- •Мастацкае і крытычнае даследаванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у беларускай літаратуры мяжы хх-ххі стагоддзяў.
Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).
Адам Глобус Не верыць у адкрытасць паэта, мае сям'ю, не мае патрэбы ў сябрах
Месца дзеяння - вакзал і кірмаш, герой - адзін у натоўпе. Лірычны герой знікае, калі ён ёсць, яму падабаюцца рацыянальнасць, парадак. Не можа быць прарокам, вырашае быць настаўнікам, бо ў ім ёсць патрэба.
Канстатуе адсутнасць праяў любові Бога.
Бахарэвіч. Произведения переводились на нем., чешс., украин., болгар., словенс., рус.языки. Автор «Малой медиц. Энцикл. Бахаревича» — серии эссе, публик. на сайте бел. службы радио «Свобода». Проживает в Германіі. Брава Алена. Нарадзілася ў сям'і служачых. З'ехала з мужам і дачкой на Кубу. Жыве ў Барысаве, працуе намеснікам гал. Рэд. ў раён. газеце «Адзiнства».
Пісаць вершы пачала ў школе, зборнік «На глыбіні каранёў». Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за кнігу «Каменданцкі час для ластавак».
+ Жыццё ў горадзе, пазбаўленае цяжкай фізічнай працы і звышувагі з боку суседзяў, не спарадзіла ва ўчарашняга вяскоўца адчування свабоды і палёгкі. Герой гарадской прозы, нікому не патрэбны і заўсёды на ростанях, мусіў сам вырашаць свой лёс. У сучасным сацыяльным кантэксце такая незалежнасць выглядае прывабна, нават па-трэндаваму. Але што сталася насамрэч?
Вызваліўшыся ад фармальнага ўціску традыцый наогул і маральна-этычнага кодэксу ў прыватнасці, герой гарадской прозы спрабуе жыць “самастойна”. Героі Міхася Стральцова, гараджане ў першым пакаленні, яшчэ жыва памятаюць правілы гульні: яны жывуць як жывецца, але ў кожным моманце разумеюць, дзе схібіў. Абрыдлае “што людзі падумаюць” яны носяць у сабе, як эталон, нават калі не прагаворваюць уголас (“Смаленне вепрука” і іншыя). Адмовіўшыся ад народзіннага запрашэння каханай, герой апавядання “Свет Іванавіч, былы донжуан”пакутліва разважае пра значную розніцу ва ўзросце: «Мае трыццаць год адцягвалі мне плечы. Жабрацкая торба – лішнія дзесяць год. Я мог бы сядзець разам з усімі, але вось чамусьці павінен званіць» Герой рэфлексуе, ацэньвае сябе, параўноўвае з іншымі. «Удачы не было – была ўзнагарода за цярплівасць»
Старэйшае пакаленне герояў М. Стральцова (“Сена на асфальце”) урбанізаваўшыся, камунікуе а ля вёска, і моладзь, якая нядаўна была вясковай, яшчэ разумее гэтую звычку.
Але ў літаратуру прыходзяць новыя героі, якія не мелі такога стрыжня і загартоўкі, а таксама досведу нязмушанай камунікацыі: у горадзе для размовы павінна быць нагода і прычына. І герой 80-х гг. ХХ ст., ідучы запоўненымі людзьмі вуліцамі, адчуваў татальную адзіноту і пакутваў ад няўмення выразіць свае перажыванні адэкватным чынам.
Інфантыльны герой Адама Глобуса прагне ўвагі: раздражнёнай ці прыхільнай (“Капялюш пажарнага колеру”) – неістотна. Ды хаця б увагі дворніка (“Слон”). Герой усведамляе, што найбольшую порцыю ўвагі можна атрымаць занадта лёгка, не прыкладаючы вялікіх намаганняў, і гэта ўражвае яго. Так, герой, проста ідучы па пляжы ў капелюшы пажарнага колеру, быў уганараваны наступнымі фразамі-ацэнкамі: «— А здымiце яму капялюш, i хто ён? Нiхто!».
Ягоныя мастацкія канструкцыі, як і ўчынкі герояў іншых апавяданняў А. Глобуса, выглядаюць дробнымі і бяскрыўднымі правакацыямі (па-дзіцячаму нязмушанымі спробамі парушыць правілы грамадскага існавання), але герой атрымлівае жаданую порцыю ўвагі, як ін’екцыю. А, зрэшты, яго жыццёвую стратэгію мы ведаем і разумеем мала: ён спыняецца за крок ад тлумачэння: «Вы можаце спытаць: з якой прычыны? Але я не раблю анатамiравання з'явы. Я толькi пераказваю факты»
У 2000-я гг. герой гарадской прозы (возьмем да прыкладу “Прыватны пляж на ўзбярэжжы Леты” А. Бахарэвіча) – скрайні інтраверт, які ніякай увагі і камунікацыі ад людзей ужо не патрабуе, ветліва-нейтральны вонкава, ён засяроджаны на з’едлівых ўнутраных маналогах, ды і сацыялізуецца пераважна праз сваё каханне-залежнасць. Ён прызнаўся, што ён слабы, і цяпер немагчыма нешта патрабаваць ад яго. Ён не змагаецца ні за што, а тое, што атрымлівае – атрымлівае гатовым, як напрыклад, выкладчыцкую працу (бо памёр яго былы выкладчык). Ён не можа змагацца за каханне: «як файна было б, калі б ты страціла руку альбо нагу ў выніку страшнай аўтакатастрофы, і ўся чарга, што стаіць па цябе, адразу б самаліквідавалася». І кватэру ён спадзяецца атрымаць у спадчыну.
Ён там, у глыбіні сваёй бяздоннай душы, усё сказаў, усё зрабіў і ўсіх перамог на словах (“Дзве тысячы слоў пра Завалюхіна”[1]). Навошта і каму нешта даказваць? Кажаце, ёсць правілы існавання грамадства? Ён пляваў на іх.
З пэўнай доляй умоўнасці для кожнага пакалення герояў можна сфармуляваць своеасаблівыя крэда. Герой М. Стральцова: «Я ведаю правілы і спрабую жыць па іх». Герой А. Глобуса: «Я ведаю правілы і шукаю мяжу дазволенага». Герой Герой А. Бахарэвіча: «Я не хачу нічога ведаць пра вашыя правілы».
