Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Філ завочн.эканам.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
479 Кб
Скачать
☆

Законы і іх сутнасць.

З філасофскага разумення: закон-- гэта неабходная, ўстойлівая і паўторная сувязь паміж прадметамі, працэсамі і з'явамі. Існуе вялікая колькасць законаў і іх класіфікацый.

1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:

а).прыродныя якія характарызуюцца вялікай абагуленасцю і ў часе і ў прасторы. Напрыклад, праяўленне закона зберажэння і ператварэння энэргіі, праяўляецца ў прыродзе ва ўсе часы і ўсюды, хоць як закон ён сфармуляваны толькі ў сярэдзіне 19ст.

б)матэматычныя, лагічныя, граматычныя законы.Яны з'яўляюцца суб'ектыўнымі, так як яны афармляюцца як і само чалавечае пазнанне толькі з узнікненнем чалавечай думкі і мовы. Па-за думкай і мовай гэтыя законы праяўляцца не могуць. Яны выступаюць як інструмент у пазнанні прыродных законаў. Без законаў логікі, матэматыкі і граматычных нормаў, немагчыма было б, напрыклад, сфармуляваць прыродназнаўчы закон зберажэння і ператварэння энэргіі.

в).законы грамадства з'яўляюцца сінтэзуючымі. Гэта законы палітыкі, права, маралі, мастацтва. Яны злучаюць ў сябе законы прыроды, логікі, матэматыкі, граматыкі з каштоўнаснымі прынцыпамі якія ўласцівы кожнаму этапу развіцця грамадства. Напрыклад, эканамічны закон попыту і прапановы ўбірае ў сябе не толькі чыста эканамічныя параметры, але таксама абавязкова ўлічвае народныя і рэлігійныя традыцыі, нормы ў адзенні , харчаванні і г. д.

г).юрыдычныя законы рэгулююць нарматыўна--практычную дзейнасць паміж грамадзянінам і дзяржавай, адносіны паміж людзьмі, міжнародныя стасункі, правы і абавязкі грамадзяніна.

д).філасофскія законы з'яўляюцца найбольш агульнымі і самымі шырокімі так як яны ўключаюць ў сябе ўсе вышэйузгаданыя законы. Напрыклад, дыялектычны закон перахода колькасных змяненняў у якасныя мае сваё праяўленне і ў прыроднай сферы, і ў грамадскіх адносінах, і ў лагічных прынцыпах, правілах і законах.

2). У прагнастычным плане законы дзеляцца на:

а).дынамічныя--гэта законы дзеяння сіл: механічных, электрамагнітных, гравітацыйных. Гэта законы жорсткай дэтэрмінацыі. Тут спрацоўвае лінейная скіраванасць іх дзеяння: ад прычыны да выніка. Дынамічныя законы з'яўляюцца асновай класічнай механікі, дзе ведаючы прычыну можна прадказаць вынік і наадварот па выніку можна зрабіць ўяўленне аб прычынах. Дынамічныя законы спрацоўваюць не толькі на ўзроўні механікі, але, напрыклад, і ў юрыспрудэнцыі. Ў вышуковай дзейнасці ключавымі момантамі з'яўляюцца канстатацыя вынікаў і шуканне прычынаў.

б).статычныя законы( status --з лац. стан ) Яны разглядаюць ўсё сістэмна і пагэтаму прадказанні тут носяць толькі верагоднасны характар і пры дапамозе іх можна асэнсоўваць выпадковыя з'явы. Гэта тлумачыцца тым, што ў статычных калектывах, ці ў масавых падзеях ( вялікая колькасць малекул; асобін у біялагічных папуляцыях; людзей ў калектывах ) існуе вялікая мноства выпадковых фактараў. Згодна статычнага разумення, напрыклад, ўраджайнасць агракультур залежыць не толькі ад догляду і апрацоўкі глебы, але і ад прыродных выпадковасцей.

Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.

Сацыяльная філасофія даследуе чалавека і грамадства і развівалася ўнаступных напрамках:

1)сацыялагічны ідэалізм--да 19 ст. чалавек і грамадства разглядаліся выключна з пазіцый ідэалізма. Грамадства ўспрымалася як нейкая механічная сума людзей, а не як суцэльны арганізм. Згодна Гегеля сістэмнасць ў грамадствы здольна прыносіць толькі абсалютная ідэя.

2)геаграфічны дэтэрмінізм:(determiner -з франц.- прадвызначаць) На ўзнікненне яго паўплывалі вялікія геаграфічныя адкрыцці. Упершыню палажэнне аб тым, што законы прыроды ўплываюць на грамадства праз клімат, зямлю, ландшафты выказаў французскі філосаф Шарль Мантэск’е(1689—1775). Зрабілася нормай лічыць, што развіццё і ўсяго чалавецтва і асобнага народа залежыць выключна ад кліматычных і другіх прыродных умоў. Людзей цёплага клімату характарызуе эмацыйнасць, абыякавасць, запаволенасць, так як цёплы клімат спрыяе лёгкаму здабыванню мінімальнай ежы; ім не трэба будаваць цёплае жытло; яны жывуць так, як прырода ім дазваляе; тут узнікае і квітнее рабства. Халодны клімат змушае чалавека траціць сілы і розум на барацьбу за выжыванне. Людзі тут толькі працуюць, ў іх няма магчымасці прыгнятаць другіх, а значыць няма і рабства. Яны вольныя, але адначасова збедненыя эмацыянальна, так як у іх няма часу на праяўленне і асэнсаванне сваіх эмоцый. Людзі халоднага клімату не здольны самастойна арганізоўвацца ў дзяржаву. Сярэдзінны клімат прадвызначае, што людзі не толькі змагаюцца за сваё выжыванне (жытло, ежа), але ў іх ёсць патрэба для выражэння сваіх эмоцый, для стварэння духоўнай сферы. У геаграфічных шырынях Еўропы людзі ўраўнаважаны, розум і эмоцыі ў іх знаходзяцца ў гармоніі; тут у меньшай ступені праяўляецца рабства і анархія. Нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ(1844-1900) абгрунтоўваў, што арыйцы, па свайму паходжанню, як загартаваныя жыхары халоднага клімату, выпрацавалі ў сабе такія якасці як працавітасць, абавязковасць, дысцыпліну, уменне падпарадкоўвацца і аддаваць загады, і трапіўшы ў Еўропу, ўзбагацілі гэтыя якасці сілаю розума і эмоцый. Сам па сабе геаграфічны дэтэрмінізм не шкодзіць, ён дапамагае больш выразна заўважаць залежнасць чалавека ад прыродных і кліматычных фактараў. Але пакладзены ў аснову палітыкі ён можа прымаць агрэсіўны характар і выклікаць расізм.

3)гістарычны матэрыялізм (марксізм) для тлумачэння грамадства выкарыстоўвае дзве катэгорыі: грамадская быццё - гэта адносіны паміж людзьмі і адносіны людзей да прыроды. Грамадская свядомасць - гэта сістэма поглядаў, ідэй, тэорый, якія больш - меньш правільна адлюстроўваюць грамадскае быццё. Формы грамадскай свядомасці: палітыка, права, мараль, мастацтва, рэлігія г. зн., ёсць палітычная свядомасць, прававая і г. д.

4)тэхніцызм. Ён аформіўся у 20-х гадах ХХст. і узнік як антытэза гістарычнаму матэрыялізму, які прапагандаваў, што асновай развіцця грамадства з'яўляецца барацьба паміж класамі. Тэхніцызм лічыць, што ў аснове грамадства манапольна валадарыць тэхніка, якая прадвызначае жыццё і лёс чалавека і грамадства. У крайніх варыянтах тэхніка тут разглядаецца як незалежная ад чалавека і самадастатковая сіла. Тэхніцы прыпісваецца містычны змест, як нейкай таямнічай сіле. Тэхніцызм спрыяе ўзнікненню тэхнакратыі, якая імкнецца ўсе пытанні палітыкі, права, маралі, культуры, мовы, адукацыі вырашаць з пазіцый тэхнікі.

Усе вышэй узгаданыя напрамкі выяўляюць сваю аднабокавасць пры тлумачэнні грамадства. Пагэтаму сацыяльная філасофія прызнае не толькі іх, але і шмат іншых варыянтаў, так як адзінага і канчатковага адказу адносна існавання і развіцця грамадства не можа існаваць.

СТРУКТУРА НАВУКОВА - ПАЗНАВАЎЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ. ЭТЫКА НАВУКІ.

Навука характарызкецца з трох важнейшых вымярэнняў:

1)навука-гэта спецыфічны від пазнавальнай дзейнасці, які адрозніваецца ад штодзённага, мастацкага, філасофскага відаў пазнання.

2)навука- гэта выкладзеная на спецыяльнай мове сістэма абгрунтаваных ведаў.

3)навука-ёсць сацыяльны інстытут ( яе арганізацыя, фінансы, сацыяльныя патрэбы ў ёй).

Навука не абмяжоўваецца пазнаннем толькі тых аб'ектаў, якія зафіксаваны ў практычнай сферы, а яна даследуе і тыя аб'екты, якія могуць знайсці прымяненне ў будучыні. Напрыклад, тэарэтычная фізіка адкрыўшы законы атамнага дзялення тым самым заклала аснову для будучых атамных электрастанцый. Спецыфіка навукі праяўляецца і ў спецыяльнай мове, так як гутарковая мова не можа забяспечыць дакладнасці і строгасці ў абгрунтаванні навуковых палажэнняў. Паралельна з навуковымі ведамі ўзнікаюць розныя альтэрнатыўныя веды:

Паранавука (пара.: з ст.гр.усюды, каля, па-за) ўключае шматлікія вучэнні, якія існуюць і развіваюцца за межамі і ідэаламі навуковай рацыянальнасці, але адначасова звязаныя з навукай па пэўнай праблематыцы. У якасці паранавукі выступаюць новыя непрызнаныя канцэпцыі, але якія яшчэ могуць атрымаць статус у будучыні г. зв. нармальнай навукі. Да яе адносяцца састарэлыя навуковыя канцэпцыі, і г.зв. народныя навукі накшталт народнай медыцыны.

Этнанавука (этнас--народ)-- выступае як прадукт калектыўнага народнага вопыту. Існуе ў безпісьменнай форме ў асобных групах ці кастах (шаманы, вядзьмакі, шаптуны і г. д.).

Протанавуковыя веды--гэта першасныя формы асэнсавання, калі яшчэ адсутнічаюць якія-небудзь тэорыі. Протанавука стварае прадумовы для ўзнікнення навуковых тэорый

Дэвіантныя веды(з лац.:--адхіленне ад напрамку) навука, якая адхіляецца ад агульнапрынятых эталонаў і крытэрыяў навуковасці. Напрыклад, новая фізіка19--20ст а таксама прыватнавуковыя тэорыі, якія не супадаюць з агульнапрынятымі навуковымі ўяўленнямі.