Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Філ завочн.эканам.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
479 Кб
Скачать
☆

Матэрыя і рух.

З антычнай філасофіі вядома, што ўсё прыроднае знаходзіцца ў няспыннай зменлівасці і рухлівасці (Геракліт). Ужо там пад рухам разумелася зменлівасць ўвогулле. Значыць, калі ў прадметах ёсць зменлівасць гэта і ёсць праява іх рухлівасці Пагэтаму рух з’яўляецца ўсеагульным і абавязковым спосабам існавання матэрыі, якая заяўляе аб сваім існаванні толькі праз рух. Калі ж абстрагавацца ад руху якога-небудзь прадмета то практычна аб ім нельга што-небудзь сказаць. Рух прысутнічае і там дзе яго немагчыма зафіксаваць пачуццёва ( зрокам, слыхам) ці пры дапамозе самых адчувальных прыладаў. Напрыклад, метал знаходзіцца ў вельмі складанай сістэме руху і нават адлюстраванне яго сонечнымі праменямі ёсць нішто іншае, як наяўнасць руху. У гісторыі філасофіі па-рознаму тлумачылася разуменне руху. Напрыклад, механіцызм як філасофскі напрамак (Ньютан) разумеў рух толькі як механічнае перамяшчэнне цела і змяненне яго месцазнаходжання. Матэрыялісты 18 ст. француз Гольбах і англічанін Толанд наадварот лічылі,што рух гэта нешта знешнее і ён існуе сам па сабе, а крыніца руху знаходзіцца ў ім самім. Гегель адмаўляў рух у прадметах, а сапраўдны рух - гэта толькі рух абсалютнай ідэі, якая і вызначае рух чалавечай думкі і рух прыроды.

У сучасны момант большасць філасофскіх напрамкаў прытрымліваецца той думкі,што рух характарызуецца ўніверсальнасцю: рух ёсць ў грамадствах, у біялагічных арганізмах, на зямлі, у цэлым у космасе. Пры гэтым крытэрыям руху выступае толькі зменлівасць.

Асноўныя формы руху матэрыі.

Пачынаючы з 18ст., пад час сістэматызацыі навук, называюцца і асноўныя формы руху матэрыі. І на сёння немагчыма адказаць колькі існуе формаў руху. Лічыцца што іх столькі колькі існуе прадметаў, з'яваў, працэсаў ці іх структурных элементаў. Назваўшы асноўныя формы руху матэрыі тым самым ахопліваюцца і ўсе прыватныя формы руху. Асноўныя формы руху матэрыі: механічная, фізічная, хімічная, біялагічная, сацыяльная. Адпаведна іх вывучаюць фундаментальныя навукі:механіка, фізіка, хімія, біялогія ,сацыялогія.

1.Механічная-- самая простая і найбольш пашыраная форма руху матэрыі. Яна ахоплівае рух пачынаючы з самай, напрыклад, дробнай пылінкі і завяршаючы рухам сузор'яў і г. д. Паміж імі знаходзяцца прадметы сярэдніх габарытаў, у тым ліку і чалавек. Механічны рух--змяненне месцазнаходжання цела ў прасторы адносна іншага цела ці таго месца ў якім яно раней знаходзілася. Носьбітам гэтай формы руху з'яўляюцца ўсе матэрыяльныя целы ,нават, і тыя якія не фіксуюцца чалавечымі органамі(зрокам, слыхам) у сілу іх дробнасці ці вялікасці.

2.Фізічная --носьбітам руху тут выступаюць не прадметы, а малекулы. Пры фізічным руху мяняецца форма, ўласцівасці і стан дадзенага цела, у той самы час як пры механічным руху змяняецца толькі месцазнаходжання прадмета. Напрыклад, калі награваць метал то ён выяўляе спецыфічныя ўласцівасці якія адсутнічаюць ў ім у халодным стане.

3. Хімічна -- гэта рух атамаў. Тут адбываецца змяненне складу цела і ўтварэнне новага цела, новай якасці. Напрыклад, калі змешваць цукар і ваду то іх малекулы перамешваюцца паміж сабой, утвараючы новую якасць ці новае цела, але гэта пакуль яшчэ фізічная форма руху. Мяжа паміж фізічнай і хімічнай формамі, носіць індывідуальны характар.

4.Біялагічная-- вельмі арганізаваная, але ў аб'ёмных адносінах менш пашыраная чым папярэднія. Яна патрабуе спецыфічна-акрэсленых умоваў г. зн.што біялагічны рух можа быць толькі там дзе ёсць ўмовы для жыцця: тэмпература, вільготнасць, святло і г. д. Носьбітам руху тут выступаюць раслінныя і жывельныя арганізмы, а таксама чалавек, як біялагічная істота. Біялагічны рух--гэта працэсы асіміляцыі г.зн. прыстасаванне рэчываў да арганізмаў, і дэсіміляцыі як супрацьлеглы працэс. Біялагічным рухам з'яўляюцца любыя працэсы жыцця: ежа, спадчыннасць , ўзнаўленне новых генерацый, пакаленняў і г. д.

5.Сацыяльная-- з'яўляецца самай складанай і ў якасці носьбіта выступае чалавек (у сваёй прыроднасці і сацыяльнасці) і грамадства ў цэлым. Зместам сацыяльнага руху з'яўляецца гісторыя чалавека і грамадства (гісторыя народа, цывілізацыі, рэлігіі, культуры, традыцый).

Субардынацыя і іерархаванасць формаў руху.

Усе формы руху знаходзяцца ў пэўнай ўзаемазалежнасці. Вышэйшая форма руху ўзнікае толькі выключна на аснове ніжэйшай формы руху. Напрыклад, фізічная форма руху можа існаваць толькі на аснове механічнай. Больш высокая і арганізаваная форма руху абавязкова ўключае ў сябе ўсе ніжэйшыя: у сацыяльную ўваходзяць усе без выключэння ніжэйшыя формы руху матэрыі. У практычным плане гэта азначае што чалавек ёсць не толькі сацыяльная істота, але і біялагічны від, фізічны прадмет якому ўласціва малекулярная будова, механічнае перамяшчэнне і г. д. Вышэйшая форма руху матэрыі не можа існаваць без ніжэйшай, але ніжэйшая форма руху можа існаваць без вышэйшай. Напрыклад, камнепад у гарах можа адбывацца і без удзелу чалавека ці якога-небудзь біялагічнага віду.