Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kanspekty_pa_bel_move.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

IV.Замацаванне

Практыкаванне 110

— Прачытайце верш. Выпішыце ў алфавітным па­радку назвы краін, з якімі мяжуе Беларусь.

Практыкаванне 111

— Прачытайце. Растлумачце, якія літары трэба ўставіць у словы. Спішыце выдзеленыя сказы.

Калектыўная праца на дошцы

На дошцы запісана прыказка:

Кожнаму свой куток мілы.

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Кім і чым славутая наша краіна?

На дошцы запісаны тэкст:

Бабры сустракаюцца па ўсёй Беларусі. Аб гэтым сведчаць назвы: рака (б, Б)абёр, горад (Б, б)абруйск, вёскі (б, Б)абровічы, (Б,б)обрыкі, (б,Б)аброўшчына.

  • Прачытайце тэкст. Якія вёскі, горад і рака паходзяць ад слова бабёр?Чаму ім далі такія назвы?

  • Выберыце з дужак патрэбныя літары і ўстаўце ў словы, растлумачце правапіс вялікай літары ў словах; расстаўце лічбы над геаграфічнымі назвамі так, каб словы размяшчаліся ў алфавітным парадку.

Практыкаванне 112

— Да слоў з левага слупка падбярыце словы з правага слупка. (Настаўнік паказвае на карце гэтыя горад, раку, возера.) Запішыце пары слоў. Вусна ад-кажыце на пытанні:

У якім горадзе (вёсцы) ты жывеш?

^ На якой вуліцы ты жывеш?

^ Як называецца рака ці возера, якія ёсць у ва-шым горадзе (вёсцы)?

(Настаўнік або дзеці паказваюць на карце свае горад (вёску), раку.)

Практыкаванне 113

Дзеці адгадваюць назву ракі і вусна дапаўняюць ею сказ. Настаўнік паказвае на карце горад Гомель, раку Сож.

— Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах.

Г ульня «Ланцужкі назваў»

На дошцы запіс:

— Складзіце ланцужкі слоў. Кожнае наступнае сло­ва павінна пачынацца з апошняй літары папярэдняга. Якія словы пішуцца з вялікай літары?

  1. Дамашняе заданне Практ. 114, правіла.

  2. Вынік урока

— Якія словы пішуцца з вялікай літары?

Тэма Галосныя і зычныя гукі

Мэты: пазнаёміць з падзелам гукаў мовы на галос-ныя і зычныя; засяродзіць увагу вучняў на артыкуляцыі галосных гукаў; вучыць адрозніваць галосныя гукі ад зычных; развіваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у словах; вучыць запісваць пад дыктоўку асобныя словы пасля папярэдняга аналізу; развіваць фанематычны слых; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексіка-семантычнай групай «ягады»; развіваць мысленне, па­мяць, выхоўваць клапатлівыя адносіны да прыроды.

I. Праверка дамашняга задания Практыкаванне 114

— Растлумачце правапіс вялікай літары ў словах. Якія словы пішуцца з вялікай літары?

Праводзіцца конкурс на лепшага чытальніка скорагаворкі.

II.Чыстапісанне

Чч чч ча чо чу чы

пчала чмель чаромха чарот

Новы матэрыял

— Звярніце ўвагу на с. 59 падручніка. Як па-беларуску называюцца гласные і согласные звуки? Успомніце з урокаў рускай мовы, як вымаўляюцца галосныя і як зычныя гукі. Прывядзіце прыклады га­лосных і зычных гукаў.

Практыкаванне 115

  • Вымавіце гукі. Які гук лішні? Чаму?

Праца з правілам.

Настаўнік чытае правіла.

  • Пералічыце галосныя гукі.

Настаўнік паказвае дзецям месца галосных гукаў на стужцы гукаў і літар. Дзеці перачытваюць правіла самастойна.

Практыкаванне 116

— Прачытайце літары. Якія літары служаць для абазначэння галосных гукаў? Выпішыце іх.

III. Замацаванне Практыкаванне 117

— Прачытайце подпісы пад малюнкамі. Назавіце адным словам. Назавіце галосныя гукі ў словах. Запішыце словы пад дыктоўку. Якія яшчэ ягады вы ве-даеце? (Настаўнік можа дадаткова паказаць малюнкі агрэсту, парэчак, клубніц, брусніц, журавін.) Якія з гэ-тых ягад з'яўляюцца ляснымі, а якія садовымі? Назва якіх ягад пачынаецца з галоснага гука? Назавіце ўсе галосныя гукі ў слове агрэст. Раскажыце, якія ягады вы збіралі. Чым вам гэта запомнілася?

Практыкаванне 118

— Прачытайце. Што значыць умець пастаяць за сябе? Літары галосных ці зычных гукаў прапушчаны ў словах? Спішыце сказы, у якіх апісваюцца вашы любімыя ягады. Падкрэсліце літары, якія ўставілі.

На дошцы запісаны словы з прапушчанымі літарамі:

с.н д..м

— Літары якіх гукаў прапушчаны ў словах? Вусна дапоўніце словы патрэбнымі гукамі.

Практыкаванне 119

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? Вымавіце выдзеленае слова. Назавіце ў ім галосныя гукі. Як па-іншаму можна назваць баравік? Назавіце галосныя гукі ў словах белы, грыб.

  1. Дамашняе задание Практ. 120, правіла.

  2. Вынік урока

— Як вымаўляюцца галосныя і як зычныя гукі? Пералічыце галосныя гукі. Колькі іх?