- •2.З,яуленне гарадоу I першых дзяржау на Беларуси.
- •3.Е.Полацкая I яе асветницкая дзейнасць.( 1101-11о5—1173)
- •4.Магдэбурскае права у беларуских сярэднявечных гарадах.
- •5.К.Тураускi. I яго асветнитская дзейнасць.(1130-
- •6.Полацкае и тураускае княства-першыя дзяржауные утварэнни на б-сi.
- •7.Утварэнне вкл.
- •8.Падзеi рэчы паспалитай. 1772,1793,1795 гг.
- •9.Унутраннае становища вкл у канцы 4 ст.Крэуская уния.
- •10.Грамадска- палiтычная арганiзацiя на Бел.У другой палове xiXст.-пач.XXст.
7.Утварэнне вкл.
Працэс стварэння ВКЛ пачаўся у першай палове XIII ст. і закончыўся ў 50 - 70-я гг. XIV ст.
Прычыны ўтварэння ВКЛ:
1.Пагроза знішчэння ўсходняга славянства і балтаў з паўночнага захаду крыжакамі, з паўднёвага усходу - татара-манголамі.
2.Феадальная раздробленасць (на беларускіх землях налічвалася 20 княстваў).
3.Перамяшчэнне цэнтра палітычнага жыцця з Полацка ў Наваградак. Полацкае княства у XIII ст. аслабла ў міжусобнай і зацяглай барацьбе з крыжакамі.
4.Геапалітычнае становішча Наваградка ў сярэдзіне XIII ст., якое садзейнічае яго ўзвышэнню. Грошы і багацце пацяклі сюды (аб гэтым сведчаць раскопкі).
Важны ўклад у станаўленне дзяржавы зрабіў літоўскі князь Міндоўг ,яго наваградская знаць спецыяльна запрасіла на наваградскі трон, ведаючы здольнасці гэтага князя. Міндоўг у 1246 г.прыняу правасл. веру як неабходнай умовы абрання на пасаду наваградскага князя. Міндоўг хутка аб’яднаў вакол Наваградскай зямлі тэрыторыю Верхняга Панямоння- «княства Літоўскае і Наваградскае» .Становішча маладой дзяржавы было вельмі хісткім і небяспечным у суседстве з больш моцным Галіцка-Валынскім княствам. Так, яны ў 1252 г. спустошылі Наваградскую зямлю. Яны імкнуліся спыніць тут працэс дзяржаваўтварэння. Каб адстаяць сваю незалежнасць ,Міндоўг заключыу саюз з Лівонскім ордэнам, прыняу каталіцтва і ў 1252 г. каранаваўся ў Наваградку( міжнароднае прызнання ВКЛ,спыніуся працэс феадальнай раздробленасці і садзейнічала інтэграцыі жыхароў Беларусі).
У1263 г. быў забитМіндоўг. Уладу ў Наваградку ўсталяваў сын Міндоўга Войшалк (1264−1267). Ён заключыў саюз з галіцка-валынскімі князямі і, у 1267 г. перадаў уладу князю Шварну (1267−1270).
Пасля смерці Шварна ўладу ў ВКЛ атрымаў Трайдэн (1270−1282). Падчас яго кіравання значна пашырыўся знешнепалітычны ўплыў Княства. Трайдэн разарваў саюз Літвы з галіцка-валынскімі князямі, супрацьдзейнічаў ваенным паходам татар на ВКЛ, даў прытулак уцекачам ад крыжацкай агрэсіі з Прусіі.Трайдэну ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Княстве і на некаторы час прыпыніць пасягненні ворагаў на незалежнасць ВКЛ.
2. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Віценя (1295–1316), Гедыміна (1316–1341) і Альгерда (1345–1377).
Віцень .Пры ім да ВКЛ было далучана Полацкае княства, Берасцейская зямля.
Віценя (1296) герб Беларусі — Пагоня.З пачатку ХVІ ст. адбываўся імклівы рост ВКЛ у геаграфічнай і палітычнай прасторы Еўропы- пастарауся Гедымін. Ен далучыў да ВКЛ Віцебскае княства, Менск, Тураў і Пінск.
Ен з мэтай умацавання дзяржавы і барацьбы супраць крыжакоў у 1325 г. заключыў саюз з польскім каралём Уладзіславам І . Вялікую ролю ў барацьбе з крыжакамі адыграў палкаводзец Давыд Гарадзенскі (1283–1326). Роля Гедыміна ва ўмацаванні ВКЛ: ён не толькі здолеў абараніць дзяржаву ад ворагаў, але і запрашаў рамеснікаў, гандляроў, адукаваных людзей з еўрапейскіх краін на сталае месцажыхарства ў ВКЛ, што ў значнай ступені садзейнічала гаспадарчаму і культурнаму росквіту краіны.
Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ ажыццяўлялася рознымі шляхамі. Найбольш значным быў добраахвотна-дагаворны шлях, які даваў тэрыторыям пэўную аўтаномнасць пры ўваходжанні ў склад новай дзяржавы. Далучэнне да больш моцнага Наваградка і ўмацаванне дзяржаўнай улады гарантавала надзейную абарону ад ворагаў і стварала ўмовы для стабільнага развіцця сельскай гаспадаркі і рамёстваў. Асноўнымі рысамі аўтаномнасці былі наступныя:
• намеснікі і ваяводы прызначаліся толькі са згоды мясцовага насельніцтва;
• існавала мясцовая судовая сістэма;
• на пасады мясцовага кіравання магло быць прызначана толькі мясцовае баярства.
На такіх умовах у 1307 г. у склад ВКЛ увайшла Полацкая зямля, а ў 1320 г. − Віцебскае княства.
-Віцебскі князь Яраслаў Васількавіч у 1318 г. выдаў сваю дачку замуж за сына Гедыміна Альгерда. Пасля смерці Яраслава князем у Віцебску стаў Альгерд і Віцебскае княства ўвайшло ў склад ВКЛ.
-Пашырэння тэрыторыі ВКЛ быў ваенна-палітычны. Напрыклад, у жорсткай барацьбе з галіцка-валынскімі князямі ў першай чвэрці ХІV ст. пад уладу князёў ВКЛ трапіла Берасцейская зямля.
Старабеларуская мова -дзяржаўнай мовы ў ВКЛ. На ёй складаліся афіцыйныя дакументы.
Хаця князем быў Альгерд, па сутнасці ў краіне склалася двоеўладдзе. Альгерд кіраваў усходняй часткай Княства з цэнтрам у Вільні і забяспечваў бяспеку краіны з усходу. Пад кіраўніцтвам Кейстута знаходзілася заходняя частка ВКЛ з рэзідэнцыяй у Троках, , на яго ўскладваўся абавязак барацьбы з крыжакамі. Браты працягвалі справу Гедыміна, павялічылі тэрыторыю дзяржавы ў два разы пераважна за кошт далучэння да Княства славянскіх зямель: Валын, Браншчыныі Смаленшчыны .Пасля перамогі войска Альгерда над татарамі ў бітве на рацэ Сінія Воды (1362) да ВКЛ былі далучаны Кіеўшчына і Падолле, а таксама Чарнігаўска-Северская зямля. Пры Альгердзе завяршылася аб’яднанне ў складзе ВКЛ беларускіх зямель.
