Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГП РБ.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
636 Кб
Скачать
☆
  1. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў іх–хіі стст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.

У разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці — буйныя купцы, вялі міжгародны і зарубежны ган-даль) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.

Зразумела, што ў IX—XI стст. працэс феадалізацыі развіваўся марудна. У IX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў сваёй гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабод-нага насельніцтва на тэрыторыі, якой уладаў князь, назы-ваўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці'. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага зем-леўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васальнай залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дружыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен» — права збору даніны з пэўнай тэрыторыі.

Ваенная дружына была важнай апорай княжацкай улады. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кіравання. Калі князь перамяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім.

Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёў «рускіх», складаліся з дзвюх груп: першая, старэйшая, дружына (уваходзілі «бояры», «сильные мужы»); другая, малодшая, дружына. 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы.

Такім чынам, грамадства распалася на некалькі пластоў. Вышэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэта, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.

Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму заняць пануючае сгановішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. Клас феадальна-залежных людзей утвараўся:

  1. за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым імі самімі;

  2. шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу бы-лых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і вы-конваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяр-жавы ў цэлым;

  3. у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабодныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць пэўную даніну натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва зам-каў, мастоў, шляхоў (дарог) і г. д.). Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.

На тэрыторыі Беларусі ў IX—XIII стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш.

Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку.

Умовы ўступлення на прастол афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа.

Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князі і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў. Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай.

У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла.

У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносіны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (полацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах васалітэту. Кіеўскі князь быў сюзерэнам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязваліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць частку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх уладанняў. Ажыццявіць жа гэта магчыма было толькі шляхам прымянення сілы (ваенным шляхам).

У Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму, што звычайна епіскап прызна-чаўся кіеўскім мітрапалітам.

Функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэн-няў веча і распараджэнняў князя.

Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністра-цыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.