Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ ТЕОРИЯ.Памятники.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
683 Кб
Скачать
☆

23.Влияние готики на культовую архитектуру Беларуси XIV– XVI вв.

Пранікненне готыкі ў айчынную храмавую архітэктуру пачалося яшчэ у XII ст., калі яна разам з раманскім стылем аказала пэўны уплыў на Полацкую i Гродзенскую школы дойлідства. Аднак паскорылася яе распаўсюджанне толькі ў наступныя стагоддзі, што было выклікана пашырэннем каталіцызму i частко-вым заняпадам візантыйскіх трэдыцый.

Адной з першых праяў новага кірунку ў царкоўным будаўніцтве стала ўзвядзенне на мяжы XIII—XIV стст. Гродзенскай Верхняй царквы. Яна знаходзілася на тэрыторыі дзядзінца на рэштках ужо разгледжанай Ніжняй царквы. Гэта быў невялікі квадратны храм (памерамі 8,9x8,9 м) з паўкруглай апсідай. Ён меў высокі гатычны дах i нервюрныя скляпеніі. Фа­сады царквы упрыгожвалі плоскія нішы i шліфаваныя камяні. Пры рэканструкцыі замка ў канцы XVI ст. яе знішчылі i зараз ад храма захаваліся толькі падмуркі. Не ацалеў да нашых дзён i іншы тутэйшы гатычны храм — Гродзенскі Марыінскі касцёл, больш вядомы як “Фара Вітаўта". Ён быў узведзены у 1380-я гг. на Рынкавай плошчы i уяўляў сабой трохнефавую базіліку буй­ных памераў (58,6x23 м) з вялікай чатырох'яруснай вежай-званіцай на галоуным фасадзе. Некалькі разоў перабудаваны, храм быў узарваны у 1961 г. пры рэканструкцьі цэнтра горада.

Два гатычных храма меў i Навагрудак. Па-першае, у пачатку XIV ст. на тэрыторыі замка з'явілася невялікая Міхайлаўская царква (12,2x13 м) з даволі тоўстымі сценамі (да 1,2 м), адной aпciдай і нервюрнымі скляпеннямі. У XVII—XVIII стст. тут адбываліся пасяджэнні Літоўскага Трыбунала, а ў 1850 г. яе разаб-ралі на цэглу. Па-другое, у XVI—XVII стст. пад уплывам готыкi была перабудавана ужо згаданая Барысаглебская царк­ва. Яе памеры істотна павялічыліся, а на галоўным фасадзе з'явіліся дзве вежы. Сцены храма былі умацаваны контрфорсамі i аздоблены складанай сістэмай стрэльчатых арак. Зараз гэты храм адрэстаўраваны i належыць праваслаўнай канфесіі.

Сярод іншых ацалелых да нашых дзён гатычных храмаў трэба адзначыць касцёл у в. 1шкальдзъ Баранавічскага раёна, які быў узведзены ў 1470 гг. Па сваей кампазіцыі гэ­та быў бязвежавы, трохнефавы храм (памерамі 26,4x13,5 м). Яго цэнтральны неф i алтарная частка былі перакрыты зорчатымі нервюрнымі скляпеннямі, а вузкія бакавыя нефы больш нагадвалі абыходную галерэю. Галоўны фасад храма завяршаўся завостраным шчытом з з плоскімі нішамі. Сцены храма былі умацаваны контрфорсамі, якія на бакавых фасадах чаргаваліся з стрэльчатымі вокнамі. У сярэдзіне XVI ст. па загаду Радзівілаў ён быў пераабсталяваны пад кальвініскі збор, а пазней належыў як праваслауным, так i католікам.

Быў пабудаваны гатычны касцёл у першай палове XV ст. i у в. Усялюб пад Навагрудкам. У далейшым гэты храм быў значна перабудаваны i да пачатковага амаль квадратнага у пла­не малітоўнага зала былі дабаўлены гранёная апсіда з двума бакавымі сакрысціямі (мяжа XVI—XVII стст.) i трох'ярусная вежа-званіца (пачатак XX ст.). Разам з тым усе яго кампаненты гарманічна звязаны паміж сабой i вырашаны у адзіным стылявым напрамку.

Прыгожы гатычны касцёл быў узведзены у пачатку XVI ст. у в. Гнезна Ваўкавыскага раёна. У цэнтры яго галоўнага фасада знаходзілася васьмігранная чатырох'ярусная вежа вышынёй 31 м. Памеры храма былі адносна невялікімі (21,5x13,7 м), а таўшчыня сцен складала менш чым 1 м. Позняя готыка праявілася ў наяўнасці контрфорсаў, стрэльчатых завяршэннях ваконных праёмаў i прысутнасцю акна-ружы над галоўным уваходам.

Сінтэз готыкі з візантыйскімі традыцыямі прывёў да з'яулення у Беларусі унікальнага для еўрапейскага дойлідства тыпу цэркваў-крэпасцяў. Чатыры вуглавыя абарончыя вежы i цэнтральны вежападобны купал набыў пасля рэканструкцыі ў 1494—1505 гг. Полацкі Сафійскі сабор. На жаль, у такім выгля­дзе ён вядомы зараз толькі па тагачасных гравюрах, бо у па­чатку XVIII ст. яго узарвалі рускія войскі.

У Зэлъвенскгм раёне да нашага часу ў амаль нязменным вы­глядзе захавалася царква-крэпасцъ каля в. Сынкавічы, якая зараз уключана у каталог помнікаў сусветнай архітэктуры. Узве­дзены з цэглы у пачатку XVI ст. храм адзначаецца манументальнасцю i адносіцца да тыпу трохнефавых базілік з трыма апсідамі, над якімі для прыдання канструкцыі цэльнасці быў створаны агульны дах (памеры царквы — 17,5x13 м, пры таушчыні сцен у 1,5 м). Яна мела высока размешчаныя стрэльчатыя вокны i нервюрныя скляпенні. Па вуглах былі узведзены чатыры абарончыя вежы, якія з'яўляліся самастойнымі збудаваннямі, далучанымі да асноўнага аб'ёму. Умацаваныя контрфорсамі вежы на па­радным фасадзе мелі гранёную форму, а з боку апсід — круглую. Фасады храма упрыгожвалі разнастайныя нішы i аркатурны фрыз. Байніцы бліжняга i дальняга бою знаходзіліся ў вежах i на паддашку, дзе мелася баявая галерэя.

Яшчэ адна, вельмі падобная на папярэдні храм па сваей кан­струкцьі i размяшчэнню байніц, царква-крэпасцъ была пабудавана ў 1516—1542 гг. каля в. Му­раванка Шчучынскага раёна. Яе памеры складалі 21,7x14,8 м, а таўшчыня сцен дасягала 2 м. Гэта таксама была трохнефавая базіліка, але усяго з адной буй­ной апсідай. Пад уплывам рэнесансу тут больш увагі аддавалася знешняму дэкору ў выглядзе нішаў розных форм i памераў, якія упрыгожвалі сцены, вежы i апсіду. У цэнтры галоўнага фа­саду мелася гатычнае акно-ру-жа. Удасканаленне канструк­цыі скляпенняў дазволіла утварыць з нервюраў дэкаратыўную зоркавую столь. Усе чатыры аба­рончыя вежы храма мелі цыліндрычную форму i ў адрозненні ад Сынкавічскай царквы з'яуляліся неад'емным элементам кампазіцыі. Храм быў моцна пашкоджаны шведамі ў 1706 г., а ў 1870-я гг. яго часткова перабудавалі — перад уваходам з'явіўся бабінец з невялікімі вежачкамі, а ў вежах на галоўным фасадзе быў надбудаваны яшчэ адзін паверх.

У XVI ст. готыка у Беларусі паступова стала саступаць месца рэнесансу, а пазней i барока. Нягледзячы на гэта яе уплыў адчуваўся тут яшчэ доугі час. Так, у 1603—1606 гг. у в. Камаі Пастаўскага раёна быў узведзены абарончы зальны храм з ад­ной буйной апсідай i крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі Га­лоўны фасад касцёла абаранялі дзве 16-метровыя цыліндрычныя вежы дыяметрам 5 м з бай.ніцамі, якія таксама меліся i ў шэрагу плоскіх ніш на парадным франтоне. У 1778 г. да храма з бо­ку была прыбудавана капліца, што парушыла сіметрыю пабудовы, але прыдала ей арыгінальны знешні выгляд.

Такім чынам, менавіта распаўсюджанне готыкі садзейнічала ўздыму мураванага будаўніцтва храмаў у Беларусі. Пры гэтым уключэнне асобных цэркваў у склад замкавых комплексаў, а таксама сінтэз гатычнага стылю з рэнесансам i візантыйскімі традыцыямі сталі адметнымі рысамі тагачаснага айчыннвгв культавага дойлідства.