- •1.Определение и сущность понятий « историко-культурное наследие» и «историко-культурные ценности». Классификация памятников истории и культуры Республики Беларусь.
- •2.Законодательство рб об охране и использовании памятников отечественной истории и культуры.
- •Историческая и художественная ценность археологического музейного комплекса «Берестье».
- •Города Беларуси в IX- XIII вв.
- •Первые школы отечественного каменного зодчества ( Полоцкая и витебская школы зодчества в XI- XIII вв. ).
- •Полоцкий Софийский собор – шедевр древнебелорусского зодчества, его государственное значение и роль в развитии национальной архитектуры.
- •Спасо-Евфросиньевская церковь – шедевр древнебелорусского зодчества, ее архитектурная и культурная ценность.
- •Гродненская школа зодчества в XII в. Борисоглебская (Коложская) церковь – шедевр Гродненской архитектурной школы.
- •Искусство древнебелорусских княжеств в IX- XIII вв.
- •Усовершенствование оборонительных сооружений древних белорусских городов в XII- XIII вв. Башни-донжоны (Каменецкая башня).
- •Усовершенствование оборонительных сооружений древних белорусских городов в XII- XIII вв. ( на примере Бреста, Гродно, Полоцка, Турова, Новогрудка).
- •Романский стиль в отечественном храмовом зодчестве.
- •Готика. Особенности готики в Беларуси.
- •Отечественное замковое зодчество в XIV – XVI вв.
- •Замки-кастели (Лида, Крево).
- •20.Историческая и художественная ценность, конструктивные особенности Новогрудского и Гродненского замков.
- •21.Историческая и художественная ценность Мирского замка.
- •23.Влияние готики на культовую архитектуру Беларуси XIV– XVI вв.
- •24.Историческая и художественная ценность церквей оборонного типа в д.Сынковичи и Маломожейковской церкви в д.Мурованка.
- •25.Готическое направление в белорусском искусстве.
- •26.Ренессанс в отечественном градостроении XVI– середина xviIвв.
- •27.Превращение белорусских замков в дворцово-парковые комплексы в период Ренессанса XVI– середина xviIвв.
- •28.Памятники дворцово-замкового зодчества (Мир, Гольшаны, Несвиж).
- •32Барокко в отечественном градостроении (XVI– xviiIвв.)
- •33. Барокко и рококо в дворцово-парковом зодчестве Беларуси (XVI– xviiIвв.)
- •35Культовая архитектура Беларуси в стиле барокко (XVI– xviiIвв.).
- •36 Школа « Виленского барокко».
- •37.Влияние барокко на развитие искусства Беларуси (XVI– xviiIвв.).
27.Превращение белорусских замков в дворцово-парковые комплексы в период Ренессанса XVI– середина xviIвв.
У XVI ст. з прычыны развщця артылерьп i фартыфикацыйнай справы магутныя мураваныя замки ужо не магли гарантаваць csaiм гаспадарам бяспеку i спакой. Шэраг з ix прыйшли у заняпад (Ліда, Крэва), некаторыя пачалі мадэрнізавацца, а асобныя цытадэлі увогуле страцілі абарончы характар i былі перабудаваны у палацы. Пачатак гэтаму працэсу паклаў кароль Стэфан Баторый, які ў 1580-я гг. загадаў пераутварыць аскетычны Гродзенскі замок Вітаўта у буйны палацавы комплекс у стылі рэнесансу. Абарон-чыя вежы былі разбураны. Змяніла свой выгляд i вежа-брама, якую накрыі буйным купалам, а на другім паверсе зрабілі вялікі пакой з трыма вокнамі, мармуровай падлогай i комінам. Адна з вежаў, размешчаная над Нёманам, была прыстасавана пад лазню з "алебастравай залай" на верхнім узроуні. Значна быў пашыра-ны i палац (60x21 м), які меў два асноўных паверха. Яго фасады былі аздоблены pocnicaмi, дэкаратыўным атыкам, мармуровымі ліштвамі, эркерамі з фігурнымі авяршэннямі. Каралеўскія памяшканні знаходзіліся на другім паверсе i трапіць туды можна было з ўнутранага двара па лесвіцы з балюстрадай. Яны мелі высокія ляпныя столі, мармуровыя, паркетныя ці керамічныя падлогі, печы з паліхромнай кафлі i г.д. Крытая галерэя вяла адсюль у вежу-браму i лазню. Да Новага замка, які таксама быў перабудаваны, веў мост з 16 вежачкамі. Усе збудаванні Старога замка былі атынкаваны, і накрыты чырвонай чарапіцай.
Што ж датычыцца прыватных рэзідэнцый, то яны таксама набывалі палацавыя рысы, але не страчвалі абарончага характару. Магчыма гэта сталася дзякуючы пашырэнню бастыённага тыпу замка, калі у цэнтры комплексу знаходзіўся палац, а па перыметры яго абкружалі земляныя валы з пляцоўкамі для гармат.
Такім чынам у канцы XVI— пачатку XVII ст. быў перабудаваны Mipскі замак. Па загаду М. Радзівіла Cipoткі да паўночнай i усходняй сцен быў прыбудаваны трохпавярховы Г-падобны корпус пад высокім дахам.дзякуючы якому палац амаль не саступаў па вышыні вежам. Ён меу больш за 40 пакояў, сярод якіх былі i буйныя парадныя залы (Збройная, Партрэтная, Бшьярдная). Пры узвядзенні палаца у сценах былі замураваны байнщы, а на узроўні другога i трэцяга паверхаў прабіты вялікія вокны. Вежа-брама была пераўтворана у капліцу, з гадзіннікам на фасадзе. Адчуваўся уплыў рэнесансу i у знешнім дэкоры комплексу (рацыянальнасць i лаканізм выразных сродкаў, пауцыркульныя ці арачныя завяршэнні ніш, пабеленыя сцены палаца). Увесь цяжар абароны быў перакладзены на знешнія валы з бастыёнамі, якія утваралі прамавугольнік (памеры 170x150 м). Мелася тут i мураваная вежа-брама, размешчаная насупраць галоўнага увахода у замак. На поўнач ад замка быў закладзены рэгулярны 'Італьянскі парк", ў які з другога паверха палаца вёу арачны мост. За гады свайго існавання Mipcкi замак неаднаразова станавіўся арэнай баявых дзеянняў. У 1655 г. i 1705 г. яго двойчы захоплівалі шведы. Летам 1812 г. каля замкавых сцен адбылася б1тва французск1х i pycкix войскаў. Была узарвана пауночна-усходняя вежа, дзе знаходзіўся склад пораху, згарэў палац. Першыя аднауленчыя работы былі прадпріняты яшчэ ў міжваенны перыяд. А ў 1969 г. у Mipcкім замку распачалася сапраўдная рэстаўрацыя якая зараз ужо амаль завершана.
У канцы XVI ст. пад уплывам рэнесансу адбылося стварэнне яшчэ адной знакамітай рэзідэпцыі Нясвіжскага замка. Яго узвядзеннем займаўся вядомы італьянскі дойлід Я.М. Бернардоні. У плане замак меў прамавугольную форму (памеры 170x110 м). Умацаваныя камянямі бастыёны замка з'яуляліся асноўным элементам яго абароны. . На тэрыторьп замка знаходзілісяся тры асобна стаячыя мураваных корпусы, якія утваралі унутраны парадны двор. Цэнтральнае месца займаў трохпавярховы палац, пастаўлены насупраць брамы. Злева ад яго знаходзілась трохпавярховая казарма з высокай вежай, а справа — двухпавярховы гаспадарчы будынак. У 1654 г. i 1659 г. Нясвіжсга замак быў узяты штурмам i пашкоджаны pycraмi войсками У 1706 г. яго захапілі шведы, якія узарвалі бастыёны. У XVIII ст. пры аднаўленні замак набыў барочныя рысы.
У 1580-х гг. па ініцыятыве віленскага ваяводы рэнесансавы замак узводзіўся у в. Любча пад Навагрудкам які меў форму прамавугольніка (64 x 87 м) i знаходзіўся на узвышшы каля Немана. 3 трох бакоў яго абкружаў роў шырыней 30 м i глыбінёй да 10 м. Абарончыя умацаванні замка гэта драўляныя сцены, а таксама чатыры ці пяць вежаў, якія па канструкцыі нагадвалі мірскія (чатырохгранная аснона i васьмігранны верхні ярус). Да нашых дзён захаваліся дзве' мураваныя вежы: чатырохпавярховая брама (10 x10 м) з дваццацю гармат нымі i дваццаццю чатырма мушкетнымі байніцамі; а таксам вуглавая трохпавярховая вежа (9 x 9 м) з чатырма гарматнымі i шаснаццаццю мушкетнымі байніцамі. На тэрыторыі замка быў пабудаваны драўляны палац пад чатырохсхільным дахам з мансардай у цэнтры. Любчанскі замак быў перабудаваны пры Радзівілах пад палац, для чаго у вежах на верхніх ярусах замест байніц зрабілі вокны. У 1635 г. Любчу спалілі казакі,i замак паступова прыйшоў ў заняпадУ 1620-я гг. канцлерам Л. Сапегай у Быхаве быў пабудаваны замкава-палацавывы комплекс. Ён займаў узвышша над Дняпром (памеры 77x100 м). Ад горада яго аддзяляў роў шырынёй 27 м. 3 гэтага боку знаходзілася мураваная
